Пра падлеткавую злачыннасць і шляхі прафілактычнай работы сярод школьнікаў ішла гаворка падчас анлайн-канферэнцыі, арганізаванай Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, паведамляе карэспандэнт «Настаўнікай газеты».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 250 кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінска, прадстаўнікі бацькоўскага ўніверсітэта, супрацоўнікі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі, упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама.

— Мы рэгулярна праводзім такія мерапрыемствы сярод педагагічнай грамадскасці з удзелам праваахоўных органаў, — адзначыла начальнік аддзела сацыяльнай работы і прававой абароны дзяцінства МГІРА Карына Рагальская. — Пакуль статыстыка падлеткавай злачыннасці негатыўная, хаця яе траекторыю можна назваць хвалепадобнай. Найбольшая колькасць правапарушэнняў назіраецца ў летні перыяд, калі школьнікі знаходзяцца на працяглым адпачынку. І калі канікулы не арганізаваныя, праходзяць без нагляду з боку дарослых, педагогаў, то непаўналетнія прадастаўлены самі сабе і больш за ўсё ў гэты час схільныя да правапарушэнняў.

Органы ўнутраных спраў выяўляюць шмат выпадкаў, калі падлеткі ўжываюць спіртное, кураць, хуліганяць, некаторыя спрабуюць зарабіць «лёгкія грошы» праз незаконны абарот наркотыкаў. Прадстаўнікі МУС заклікаюць грамадскасць да ўзмацнення прафілактычнай работы сярод моладзі, наладжвання дзейснага кантролю з боку навучальных устаноў і бацькоў.

Не менш вострае пытанне, якое сёння турбуе грамадскасць, — гэта сексуальнае насілле. Павелічэнне колькасці такіх выпадкаў можна звязаць і з тым, што яно часам замоўчваецца з боку сям’і, сяброў і аднакласнікаў, баючыся агалоскі. Такое стаўленне да сітуацыі прыносіць вялікую шкоду, і педафілія становіцца беспакаранай. Гэтага не павінна быць. Работнікі праваахоўных структур раяць пры малейшым падазрэнні неадкладна звяртацца ў міліцыю.

Падчас размовы былі вызначаны шляхі прафілактыкі падлеткавай злачыннасці, якія трэба ажыццяўляць у цесным супрацоўніцтве з міжведамаснымі структурамі.

Ала КЛЮЙКО
Фота прадастаўлена МГІРА, а таксама з сайта pixabay.com

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

 Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания

 Н. А. Залыгина, М. Е. Минова

Пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечебно-воспитательного учреждения.

В пособии представлены научно обоснованные и практико-ориентированные модели педагогического взаимодействия с родителями учащихся, требующих повышенного внимания, содержатся теоретические и методические материалы, которые помогут педагогам организовать и осуществить взаимодействие с родителями.

Адресуется учителям, классным руководителям, воспитателям, социальным педагогам и педагогам-психологам.

 

23,65  руб.