Міністэрствам адукацыі зацверджаны вучэбныя праграмы новых факультатыўных заняткаў для школьнікаў — «Святыні роднага краю» і «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. — 1569 г.)». Пастанова ведамства апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Вучэбная праграма «Святыні роднага краю» разлічана на два гады і арыентавана на вучняў 9—10-х класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Яна прадугледжвае паглыбленне і сістэматызацыю ведаў пра свой край, рэгіён, краіну, фарміраванне і асэнсаванне асноўных каштоўнасных арыенціраў, садзейнічанне развіццю духоўнай культуры школьнікаў. Плануецца, што падчас заняткаў будуць разгледжаны тэмы «Спадчына роднага краю», «Помнікі матэрыяльнай культуры», «Славутыя землякі», «Страчаная спадчына», «Беларускія святыні» і інш.

Праграма накіравана на фарміраванне ў вучняў патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання, умення арыентавацца ў полікультурным асяроддзі, прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей. Яна выступае ў якасці своеасаблівага навігатара па набыцці ведаў, практыка-арыентаваных уменняў, а таксама па перапрацоўцы інфармацыі.

Праграма «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. — 1569 г.)» прызначана для 6-га класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, і накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы па грамадзянскім, патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні вучняў.

Сярод задач новага факультатыўнага курса — пашырэнне ведаў школьнікаў аб асаблівасцях духоўнага развіцця беларускага народа на працягу IX ст. — 1569 г., фарміраванне каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы. У цэнтры ўвагі будуць такія тэмы, як «Гістарычныя крыніцы аб духоўным жыцці насельніцтва Беларусі ў IX — сярэдзіне XIII ст.», «Духоўны подзвіг першых хрысціянскіх асветнікаў на беларускіх землях», «Геральдыка беларускіх гарадоў», «Захаванне гістарычнай памяці аб асобах і падзеях беларускай мінуўшчыны» і інш.

У выніку засваення праграмы факультатыву вучням неабходна усвядоміць сваю ідэнтычнасць як грамадзяніна Беларусі на аснове ведаў па гісторыі і асноў культурнай спадчыны беларускага народа; асэнсаваць сацыяльна-маральны вопыт папярэдніх пакаленняў, мець здольнасць да вызначэння сваёй пазіцыі і адказных паводзін у сучасным грамадстве праз вывучэнне такіх гістарычных сітуацый, як захаванне гістарычнай памяці аб асобах і падзеях беларускай мінуўшчыны. А таксама сфарміраваць павагу да светапогляду, гісторыі, культуры, рэлігіі, традыцый і каштоўнасцей свайго народу, авалодаць цэласнымі ўяўленнямі пра гістарычны шлях беларускага народа на працягу IX ст. — 1569 г., разумець асновы фарміравання грамадскіх адносін на беларускіх землях у названы перыяд.

Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота аўтара

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

 Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы. Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

13.66 руб.

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

25 руб.