У новым навучальным годзе адукацыйны працэс у Мінску будзе арганізаваны ў 241 установе агульнай сярэдняй адукацыі, будуць працаваць 442 дзіцячыя садзікі (без уліку спецыяльных устаноў адукацыі і ўстаноў ведамаснай падпарадкаванасці). Аб гэтым падчас прэс-канферэнцыі журналістам паведаміў намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч, перадае карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
У 1-я класы прыйдуць 23 823 хлопчыкі і дзяўчынкі, для іх будзе працаваць 89 класаў (дарэчы, на 7 больш, чым летась). Традыцыйна найбольшая колькасць 1-х класаў будзе адкрывацца ў раёнах актыўнай жылой забудовы. Так, напрыклад, у шэрагу школ мікрараёнаў Мінск-Мір, Каменная Горка, Лябяжы будзе адкрыта па 10 першых класаў.
Да 1 верасня ў Заводскім раёне Мінска пасля капітальнага рамонту будзе адкрыта СШ № 210. Там заменены аконныя блокі, дзвярныя праёмы, цалкам адрамантаваны фасад і дах будынку, абноўлены стадыён. Работы тут плануецца завяршыць да 1 жніўня.
Абнаўляецца ў рамках капрамонту гімназія № 146 у Маскоўскім раёне. Работы будуць завершаны ў снежні, для школьнікаў установу адкрыюць у трэцяй чвэрці.
Да новага навучальнага года будзе ўведзена ў эксплуатацыю пасля капрамонту школа-інтэрнат № 9 у Кастрычніцкім раёне. Тут адрамантаваны вучэбныя, спальныя карпусы, дах, праводзіцца мадэрнізацыя харчаблоку.
Г. Лаўрыновіч падкрэсліў, што новых школ у Мінску ў найбліжэйшы час адкрыта не будзе. Новая ўстанова адукацыі на 1020 месцаў з’явіцца ў мікрараёне Лябяжы ў 2024 г.
— Калі гаварыць пра дашкольныя ўстановы адукацыі, то ў бягучым годзе ў горадзе запланавана будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю 4 дзіцячых садзікаў. Адзін ужо адкрылі ў Заводскім раёне. Тры такія аб’екты будуць уведзены ў эксплуатацыю да канца бягучага года ў Брылевічах Маскоўскага, Навінках Цэнтральнага і Сокале Кастрычніцкага раёнаў. За кошт гэтага колькасць месцаў у дашкольных установах адукацыі сталіцы павялічыцца прыкладна на тысячу, — адзначыў намеснік старшыні камітэта па адукацыі.
Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года важнае значэнне надаецца стварэнню ўмоў бяспечнага знаходжання навучэнцаў. Вядзецца работа па ўмацаванні і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы (рамантуюцца дахі, фасады, санвузлы, добраўпарадкоўваюцца прылеглыя тэрыторыі), па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў і дзейнасці навучэнцаў. Вялікая ўвага ўдзяляецца мадэрнізацыі харчаблокаў.
З 1 жніўня ў раёнах будуць працаваць міжведамасныя камісіі па прыёмцы школ да новага новучальнага года. Да 15 жніўня сертыфікаты гатоўнасці павінны атрымаць усе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Наталля КАЛЯДЗІЧ
Фота з архіва рэдакцыі
В Минске продолжается благотворительная акция «Портфель первоклассника»
В преддверии нового учебного года в Минске организована благотворительная акция «Портфель первоклассника», сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на сайт комитета по труду, занятости и социальной защите Мингорисполкома.
Цель акции – оказание материальной помощи многодетным и малообеспеченным семьям, а также семьям, которые воспитывают детей-инвалидов, и семьям, в которых один или оба родителя являются инвалидами. В торговых объектах столицы ТД «На Немиге», универмаг «Беларусь», «ЦУМ Минск» и ГУМ работают пункты сбора, куда можно принести школьные принадлежности.
Мероприятие продолжится до 20 августа.
Айшанур Сейткаримова
По материалам https://nastgaz.by/, https://minsknews.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Дневник первоклассницы
Е. В. Залесская
В новой книге серии «Библиотека Асветика» рассказ ведётся от лица первоклассницы, которая знакомит читателей с радостями, переживаниями и необыкновенными событиями первого школьного года. Адресуется детям младшего школьного возраста и их родителям.
14.57 руб.