Сёння існуе мноства тэхналогій работы з дзецьмі з цяжкімі або множнымі парушэннямі ў развіцці. Шмат ёсць і метадаў нетрадыцыйнага ўздзеяння. Але якія з іх найбош мэтазгодныя?

 

Пясок нярэдка дзейнічае на дзяцей, як магніт. Іх рукі самі, неўсвядомлена, пачынаюць перасыпаць і прасейваць яго, будаваць тунэлі, горы, выкоп­ваць ямкі. А калі да гэтага дабавіць розныя цацкі, то ў дзіцяці з’яўляецца ўласны свет, дзе ён выдумляе і фантазіруе і ў той жа час вучыцца працаваць і дасягаць мэты. Дзіця проста гуляе з чароўнай масай, і пры гэтым у яго развіваюцца ўседлі­васць, тактыльныя адчуванні, дробная маторыка, уважлівасць. Заняткі з пяском у розных гульнявых формах расслабляюць і ўраўнаважваюць дзіця, рэгулю­юць узровень эмацыянальнай лабільнасці. Менавіта таму гэты метад вельмі актыўна выкарыстоўваю ў сваёй рабоце. Арганізоўваючы адукацыйны працэс у спецыяльным класе, шырока прымяняю розныя віды работы са светлавым сталом — пясочнай анімацыі.

Дарэчы, зрабіла такі стол сама з пад­ручных сродкаў. Для гэтага мне спатрэбіліся пластыкавы кантэйнер, лямпа для падсвечвання на батарэйках, фольга для лепшага адлюстравання святла, пясок і матэрыялы для малявання.

Наяўнасць светлавога стала з пяском дазваляе пабудаваць займальную адукацыйную і карэкцыйную работу з дзецьмі з парушэннямі ў псіхафізічным развіцці. Высветлілася, што чым цікавей афарбаваны вучэбны матэрыял, тым лепш дзеці яго запамінаюць і засвойваюць. Перанос традыцыйных педагагічных заняткаў на светлавы стол дае большы выхаваўчы, адукацыйны і карэкцыйны эфект у параўнанні са стандартнымі формамі навучання: узмацняецца жаданне дзіцяці спазнаваць штосьці новае, эксперыментаваць і працаваць самастойна, у яго гарманічна і інтэнсіўна развіваюцца ўсе пазнавальныя функцыі. У далейшым гэта дазваляе праводзіць сюжэтна-ролевыя гульні і спрыяе развіццю камунікатыўных навыкаў дзіцяці.

Пясочную анімацыю часта прымяняю як у вучэбна-адукацыйнай, так і ў карэкцыйнай рабоце, на індывідуальных, падгрупавых і франтальных занятках. Напрыклад, на ўроках па камунікацыі можна выкарыстоўваць наступныя гульні: “Намалюй і раскажы” (дзіця стварае карцінку на пяску і суправаджае свае дзеянні словамі); “Што ты адчуваеш?” (апісанне сваіх адчуванняў пры ўзаемадзеянні з пяском), “Дабаў дэталь” (педагог піша на пяску літару, прапусціўшы адзін элемент, а выхаванцы дабаўляюць дэталь і называюць літару); “Чараўнік” (дзіця лепіць літару з пяску, зграбаючы яго далонямі, а затым ператварае яе ў іншую); “Прачытай склад” (дзіцяці прапаноўваецца  правесці пальчыкам дарожку ад адной літары да другой і прачытаць склад).

У практычнай матэматыцы прымяняю гульні “Пабудуй дарожку” (дзіцяці неабходна раскласці на пяску ў лагічнай паслядоўнасці розныя па структуры і памеры камяні, прыродныя матэрыялы); “Прай­дзі па дарожцы” (дзіця кожным пальчыкам правай і левай рукі па чарзе праходзіць па дарожцы); “Намалюй фігуру” (дзіця малюе на пяску зададзеную постаць самастойна або з выкарыстаннем шаблону); “Вылечы хворую лічбу” (дзіця дамалёўвае элемент, які адсутнічае) і інш.

Пясочную тэрапію выкарыстоўваю таксама на занятках па выяўленчай дзейнасці. Яна дазваляе палепшыць і эфектыўнасць карэкцыйнай работы. Наогул, вопыт работы паказвае, што пясочная тэрапія прыносіць шэраг станоўчых вынікаў у навучанні дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Марына БАЖКОВА,
настаўніца Краснапольскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

В книге раскрываются основные принципы Монтессори-метода, направленные на формирование в дошкольном возрасте разносторонне развитой личности; описываются виды деятельности педагога по лингвистическому и сенсорному развитию, трудовому и «космическому» воспитанию; даются рекомендации по планированию образовательного процесса в Монтессори-группе; содержатся советы для родителей по развитию мелкой моторики у дошкольников.

Адресовано специалистам дошкольного образования, родителям.

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

13.38 руб.