Даволі даўно працую над праблемай практычнага прымянення навучэнцамі ведаў на ўроках біялогіі праз рашэнне сітуацыйных задач.

 

Наталля МАСКАЛЕНКА,
настаўніца біялогіі
кваліфікацыйнай катэгорыі
“настаўнік-метадыст”
сярэдняй школы № 4 Шклова
Магілёўскай вобласці

 

У цяперашні час у школе навучэнцы атрымліваюць адукацыю з рознай ступенню матывацыі і падрыхтоўкі. Аднак падчас адукацыйнага працэсу кожнаму школьніку неабходна стварыць умовы для фарміравання ў яго пэўных уменняў і навыкаў, у тым ліку навыка прымяняць біялагічныя веды на практыцы. З гэтай прычыны выкарыстанне такіх сродкаў навучання, як сітуацыйныя задачы па біялогіі, з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў маёй прафесійнай дзейнасці.

Сітуацыйныя задачы — гэта задачы, якія дазваля­юць вучню паслядоўна асвоіць інтэлектуальныя аперацыі ў працэсе работы з інфармацыяй: азнаямленне — разуменне — аналіз — сінтэз — ацэнка (В.У.Акулава).

Для фарміравання і развіцця навыку рашэння сі­туацыйных задач біялагічныя веды павінны спалучацца з практычнымі разліковымі навыкамі і лагічным мысленнем навучэнцаў, што можа адбывацца толькі падчас выканання навучэнцамі практычных дзеянняў. Сітуацыйныя задачы з’яўляюцца сродкам рэалізацыі практыка-арыентаванага падыходу. Яны змяшчаюць апісанне канкрэтнай сітуацыі, на вырашэнні якой заснавана рашэнне гэтай задачы. Таму сітуацыйныя задачы з’яўляюцца ў максімальнай ступені практыка-арыентаванымі. Рашэнне сітуацыйных задач дазваляе вучню з пасіўнага ўдзельніка вучэбнага пра­цэсу, выканаўцы, які рашае стандартныя задачы, ператварыцца ў творчага, дапытлівага здабытчыка ведаў, пера­ўтваральніка таго, што вывучаецца, для якога галоўным з’яўляецца развіццё творчага інтэлекту і гібкага мыслення.

Мадэль сітуацыйнай задачы выглядае наступным чынам: назва задачы ? клас ? прадметнае поле ? тып задачы ? пазнавальнае (ключавое) пытанне (асобасна-значнае) ? інфармацыя па пытанні (кейс, спасылкі, тэксты, малюнкі і інш.) ? заданні (згодна з канструктарам задач Л.С.Ілюшына). Галоўнае пры рашэнні сі­туацыйнай задачы — па­этапна адказаць на пазнавальнае (ключавое) пытанне, якое з’яўляецца асобасна значным для кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. Рашэнне сітуацыйных задач ажыццяўляецца па наступным алгарытме: азнаямленне (запамінанне і ўзнаўленне вывучанага матэрыялу); разуменне (пераўтварэнне, інтэрпрэтацыя ма­тэрыялу); прымяненне (прымяненне правіл, метадаў, паняццяў, законаў); аналіз (вызначэнне частак цэлага, выяўленне ўзаемасувязей, усведамленне прынцыпаў арганізацыі цэлага); сінтэз (паведамленне, план дзеянняў, схемы); ацэнка (ацэнка па выразных крытэрыях).

Выніковасць дасягаецца дзякуючы сістэматычнаму выкарыстанню сітуа­цыйных задач як сродку фарміравання наступных практычных уменняў: вы­лучаць праблему, адбі­раць інфармацыю і інтэрпрэта­ваць яе для вырашэння прапанаванай праблемы; вызначаць аптымальны варыянт вырашэння праблемы; вырашаць праблему на практыцы; рабіць высновы і заключэнні, ажыццяў­ляць самаацэнку. Вынікі выкарыстання сітуацыйных задач паказалі, што дзеці вучацца працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі; самастойна знаходзяць неабходную інфармацыю для рашэння сітуацыйнай задачы; набываюць экспертныя ўменні і навыкі; фарміруюць камунікатыўныя навыкі, якія дазваля­юць эфектыўна ўзаемадзейнічаць і прымаць калектыўныя рашэнні; мяняюць матывацыю да навучання.

***

Задача “21 сонечны зайчык”, 11 клас. У краінах Заходняй Еўропы даўно адзначаецца старэнне насель­ніц­тва. Гэта звязана з познім уступленнем у шлюб, кар’ернымі перавагамі, фінансавай незалежнасцю і іншымі фактарамі. Узрост нараджэння дзяцей паступова ссоўваецца бліжэй да 35—40 гадоў. Такая тэндэнцыя назіраецца і ў нашай краіне. Гэта можа мець негатыўныя наступствы для здароўя дзяцей. Так, узрастае верагоднасць нараджэння дзяцей з сіндромам Даўна (лішняя храмасома 21 пары). На прапанаваным графіку паказана залеж­насць частаты нараджальнасці дзяцей з сіндромам Даўна ад узросту маці.

Як вы лічыце, чаму менавіта ўзрост маці павышае рызыку нараджэння дзяцей з такім сіндромам? Якія яшчэ фактары, акрамя ўзросту, могуць на гэта паўплы­ваць? Якія мерапрыемствы могуць зменшыць рызыку?

Задача “Зялёная аптэка”, 10 клас. У IX стагоддзі ў італьянскім горадзе Салерна ўзнікла першая ў Заходняй Еўропе карпарацыя ўрачоў, якія не толькі лячылі хворых, але і вучылі ўрачэбнаму мастац­тву. Яна стала вядомая ва ўсім свеце як Салернская ўрачэбная школа. Найбольшага росквіту яна дасягнула ў XII стагоддзі. Імператар Фрыдрых II даў ёй выключ­нае права прысвойваць званне ўрача і забараніў займацца медыцынскай практыкай без адпаведнай ліцэнзіі гэтай школы. Навучанне працягвалася пяць гадоў, пасля чаго на працягу аднаго года была абавязковая практычная работа. Навучанню папярэднічаў трохгадовы пад­рыхтоўчы курс. Салернская ўрачэбная школа была наследніцай антычнай медыцыны. Урачамі Салернскай школы былі напісаны такія працы, як “Пасіянарый” — практычны дапаможнік па дыягностыцы, “Аб складанні лякарстваў”, “Аб прыходзе ўрача да хворага”, “Аб чорнай жоўці” і іншыя. Але самым выдатным творам Салернскай урачэбнай школы лічыцца “Салернскі кодэкс здароўя”, напісаны ў XIV стагоддзі Арнольдам з Вілановы, праслаўленым урачом Сярэдневякоўя. Упершыню ён выйшаў у свет у 1480 годзе. У ім разглядаюцца ўласцівасці розных харчовых прадуктаў, пладоў, раслін і іх лячэбныя ўласцівасці. Парады дадзены ў вершах, па звычаі таго часу, многія з іх актуальныя і сёння. Лекавыя расліны, як і атрутныя, прымяняюць у народнай медыцыне і ў сучаснай фармакалогіі. Якія лекавыя расліны растуць на тэрыторыі Рэспуб­лікі Беларусь і ці могуць яны ўяўляць пагрозу для чалавека пры штодзённым выкарыстанні? Як лекавыя і атрутныя расліны выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і медыцыне нашай краіны?

Задача “Чую святло — бачу гук”, 9 клас. 1915 год. У “Карнегі-Хол” паказ­ваюць музычную паэму “Праметэй”. Для гэтага Томас Эдысан стварыў светлавы арган з радком Luce. А.М.Скрабіным напісаны Саната № 3 і “Боская паэма” ў адпаведнасці з бачнымі яму колерамі і танальнасцю.

“Святло і гук нераз’яднальныя ў прыродзе, але, не маючы паўнаты яснабачання, мы толькі часам гэта заўважаем. Нябесны агонь, маланка, гаворыць раптоўным жоўта-чырвоным колеравым зломам, але адначасова ж ён гаворыць гукам грому, які валодае творчай думкай усіх першабытных народаў, усіх першародных розумаў, кругаваротам легенд усяго зямнога шара і стваральнай гульнёй высокіх паэтаў. Зямны агонь, пачынаючыся іскрай, запальвае адначасова сухую траву ці дрэва і, абарочваючыся іскрай у думку, запальвае першавестку творчай мары. І гэты малы агеньчык, калыхнуўшы чорныя цені маўклівасці, у секундзе светлавога свайго нараджэння ўзнікае — і ў нараджэнні гукавым шамаціць, шыпіць, хрыпіць, свішча, напявае, спявае, гудзіць, складае колеравую гукапаэму агню”. К.Бальмонт аб паэме “Праметэй”.

Чым выклікана колераўспрыманне гуку? Як гэта звязана з асацыятыўнымі зонамі кары галаўнога мозга? Прывядзіце прыклады такіх узаемасувязей і растлумачце іх.

Задача “Царэўна-жаба і іншыя”, 10 клас. Буфатэнін — рэчыва класа трыптамінаў. Структурна падобны да сератаніну — важнага нейратрансмітара галаўнога мозга млекакормя­чых, утвараецца з сератаніну пры яго метыліраванні. Уяўляе сабой алкалоід, які знаходзіцца ў скуры жаб, у некаторых відах мухамораў, у раслінах і некалькіх відах амфібій і рыб. Буфатэнін з’яўляецца адным з кампанентаў яду жаб з роду Bufo, уключаючы такія віды, як Bufo alvarius і B.marinus. Экстракт жабінага яду, які змяшчае буфатэнін і іншыя біяактыўныя кампаненты, выкарыстоўваўся людзьмі ў традыцыйнай медыцыне на працягу стагоддзяў. Назва паходзіць ад назвы роду жаб Bufo. Буфатэнін і яго вытворныя валодаюць галюцынагенным і паралізуючым дзеяннем, садзей­нічаюць павышэнню крывянога ціску. Мішэнню буфатэніну з’яўляюцца рэцэптары сератаніну. Яд не пранікае праз скуру, але можа трапіць у арганізм пры кантакце са слізістымі абалонкамі.

У народных казках герой часта павінен быў пацалаваць жабу, каб зняць з яе магічныя чары і ператва­рыць у прыгожую прынцэсу. Што стане з прынцам, які пацалаваў жабу і атрымаў дастатковую колькасць буфатэніну?

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Биология, 11 класс

М. Л. Дашков, А. Г. Песнякевич, А. М. Головач

Учебное пособие для 11 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения (с электронным приложением для повышенного уровня).

 6.58  руб.

 

Біялогія, 11 клас

 М.Л. Дашкоў, А.Г. Песнякевіч, А.М. Галавач

Вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню).

 11.48 руб.

 

Біялогія, 9 клас

А. Л. Барысаў, А. А. Анціпенка, А. М. Рагожнікаў

Падручнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 11.88 руб.

 

Біялогія, 10 клас

 С. С. Маглыш, В. А. Краўчанка, Т. Я. Даўгун

Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 8.47 руб.

 

Біялогія, 6 клас

 М. Д. Лісаў

Падручнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. 

3-е выданне, перагледжанае.

 4.22 руб.

 

Методика преподавания биологии

И. И. Концевая

Цель учебного пособия — оказание помощи студентам в овладении основами методики преподавания биологии в рамках курса «Методика преподавания биологии с основами воспитательной работы». В пособии последовательно рассматриваются основные программные вопросы методики преподавания биологии, даны методические указания по проведению практических работ, вопросы для самоконтроля.

Учебное пособие адресовано студентам специальности «Биология (научно-педагогическая деятельность)», учителям биологии учреждений общего среднего образования.

31.64 руб.