Настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 20 Брэста Ірына Усанава амаль 40 гадоў мае шчасце ўглядацца ў іскрыстыя дапытлівыя вочы малодшых школьнікаў і раіць калегам ставіцца да сваёй дзейнасці з навагоднім настроем, калі рады бачыць нават тых, хто памыліўся дзвярыма. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Прадугледзець немагчыма!

 Сказаць, што я заўсёды хацела быць настаўніцай пачатковых класаў, было б няпраўдай. У дзіцячыя гады магла з дзяўчатамі пагуляць у рызінку, з хлопцамі паганяць у футбол. Аднак, калі сяброўкі ў 8—9 класах бегалі на спатканні, я з задавальненнем збірала на лесвічнай пляцоўцы ў пад’ездзе дзетвару і вучыла яе чытаць, пі­саць, разважаць, — расказвае Ірына Анатольеўна.

Да 10 класа дзяўчына хацела паступаць у іняз, бо вельмі падабалася французская мова ў спецшколе, дзе яна вучылася. Аднак потым неяк перагарэла і вырашыла стаць настаўніцай пачатковых класаў.  

 Чым больш працую, тым больш упэўніваюся ў тым, што дзеці — гэта маё. У іх мяне прыцягвае іх непасрэднасць, прастата, шчырасць, а яшчэ даверлі­васць і ранімасць, якія хочацца абара­ніць. А яшчэ пытанні, пытанні і пытанні… вучняў да мяне і мае да іх, — адзначае педагог. — У поўнай меры я гэта ўсвядоміла толькі тады, калі з’явіліся ўласныя дзеці. Тады ж перагледзела і многія жыццёвыя прынцыпы. Нават атрымала псіхалагічную адукацыю. Кожны бацька ці маці, аддаючы сваё дзіця ў школу, хоча, каб да яго дзіцяці ставіліся з клопатам, пяшчотай, даверам. Таму я імкнуся так і рабіць у адносінах да сваіх выхаванцаў. Як гаворыцца, каб быць добрым педагогам, трэба любіць тое, што выкладаеш, і тых, каму выкладаеш.

Неяк, рыхтуючыся да чарговага бацькоўскага сходу, настаўніца знайшла трапнае выказванне ­Ш.Аманашвілі аб адносінах чалавека да жыцця, узяла яго на ўзбраенне і па сённяшні дзень цытуе бацькам навучэнцаў. А рэцэпт шчасця нескладаны: “Вазьміце чашу цярпення. Наліце туды поўнае сэрца любові. Кіньце дзве прыгаршчы шчодрасці. Дабаўце туды ж гумару. Пасыпце дабрынёй, дабаўце як мага больш веры і ўсё гэта добра змяшайце. Потым намажце на кавалак адпушчанага вам жыцця і прапаноўвайце ўсім, каго сустрэнеце на шляху…”

Кожны год перад пачаткам новага навучальнага года настаўніца заводзіць новы сшытак рабочых планаў і на першай старонцы піша гэты цудадзейны рэцэпт.

Ірына Анатольеўна лі­чыць важным уваходзіць у клас з усмешкай: пераступіўшы парог школы, усе праблемы педагог пакідае звонку. У кожным малодшым школьніку яна імкнецца бачыць індывідуальнасць. Дзецям патрэбен поспех: ступень паспяховасці ў іх, як, дарэчы, і ў дарослых, вызначае адносіны да свету, людзей. Настаўніца ву­чыць выхаванцаў уменню не згаджацца — мець сваё меркаванне, умець адстойваць яго, што абавязкова спатрэбіцца ў далейшым жыцці. Фразы “Я думаю…, бо…”, “Я лічу…, таму што…” прысутнічаюць у лексіконе дзяцей з 1 класа. На ўроках педагога малодшыя школьнікі вучацца самастойна здабываць веды. Вучні атрымліваюць навыкі, неабходныя для жыцця ў грамадстве: адказнасць, уменне будаваць свае паводзіны з улікам пазіцыі іншых, выслухоўваць меркаванне таварыша, аргументаваць сваё. З першых дзён знаходжання ў школе малодшыя школьнікі вучацца сама- і ўзаемаацэнцы. Часта адказы сваіх таварышаў яны ацэньваюць апладысментамі.

І.А.Усанавай удаецца нала­дзіць даверлівыя адносіны з баць­камі. Мамы і таты з задавальненнем адгукаюцца на просьбы педагога, прапаноўваюць сваю дапамогу, з’яўляюцца актыўнымі ўдзель­нікамі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў. Не з адным пакаленнем бацькоў настаўніца ў добрых адносінах. Яны тэлефануюць ёй, дзеляцца радасцю, часам про­сяць парады.

На думку настаўніцы, паспяховы ўрок — гэта ўрок, на якім удаецца здзі­віць дзіця, на якім вучні становяцца актыўнымі ўдзель­нікамі, калі пасля заняткаў малодшы школьнік ускліквае: “Я змог!”, “У мяне атрымалася!”, “Няўжо гэта я?”, калі дома дзіця дзеліцца сваімі ўражаннямі з баць­камі.

 Гавораць, што ўрок — гэта спектакль, які можна адрэпеціраваць. Але рэальны ўрок ніколі не будзе цалкам такім, якім вы яго запланавалі, — адзначае педагог. — Усё роўна быва­юць нюансы, штосьці можа пайсці не так. Як неяк сказаў пераможца расійскага конкурсу “Настаўнік года”, умяшаюцца дзеці-кактусы, якія будуць вас ка­лоць і не давяраць, альбо дзеці-кветкі, якія бу­дуць усім захапляцца, альбо дзеці-лямпачкі, якія самі запа­ляць клас сваімі ідэямі. Усё прадугле­дзець немагчыма. І трэба быць гатовым, што на ўроку можа адбыцца ўсё што заўгодна. Таму на ўсё глядзіце з навагоднім настроем: калі рады бачыць нават тых, хто памыліўся дзвярыма. 

У групах і парах

У метадычнай скарбонцы настаўніцы мікс элементаў розных адукацыйных тэхналогій. На сваіх занятках педагог аддае перавагу праблемнаму навучанню, якое не толькі актывізуе пазнавальную актыўнасць дзяцей, але і садзейнічае павышэнню якасці іх ведаў. Вопыт паказвае, што пачаткоўцы з задавальненнем выконваюць заданні даследчага характару. Падабаецца ім і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій (кабінет педагога аснашчаны камп’ютарам, медыяпраектарам, інтэрактыўнай дошкай).

Для развіцця вучэбнай матывацыі ў пачатковай школе з улікам індывідуальных асаблівасцей дзяцей Ірына Анатольеўна выкарыстоўвае парныя і групавыя формы работы.

Звычайна ў 1—2 класах малодшыя школьнікі вучацца працаваць у парах. Дзеці па жаданні размяркоўваюцца ў пары на аснове іх псіхалагічнай сумяшчальнасці. Парная работа дае магчы­масць разняволіцца, згуртавацца, не адчуваючы, хто з іх слабы, а хто — моцны. Кожны можа выступіць і ў ролі настаўніка, і ў ролі вучня. Дзеці вучацца культуры дыскусіі, руху наперад, самі ствараюць сваю формулу поспеху.

На першым этапе работы, а гэта першы год навучання, галоўнай мэтай з’яўляецца стварэнне дзіцячага калектыву на аснове эмацыянальнага імкнення да сумеснай дзейнасці. Асноўныя задачы на гэтым этапе — навучыць дзяцей мець зносіны адно з адным, не перашкаджаючы іншым, дамаўляцца, выслухоўваць адно аднаго да канца; навучыць зада­ваць пытанні і адказваць на іх, правяраць адно аднаго.

Работу ў парах педагог арганізоўвае як пры вывучэнні новага матэрыялу, так і пры паўтарэнні, замацаванні, кантролі ведаў, гэта значыць, на любым этапе і тыпе ўрока.

— Першае, чаму трэба навучыць першакласнікаў, — гэта правяраць адно аднаго. Правя­раць можна адказ, ход рашэння, правільнасць і прыга­жосць пісьма, дамашняе заданне і г.д., — тлумачыць Ірына Ана­тольеў­на. — Наступны этап — навучыць трэніравацца ў парах (табліца складання, вуснае лічэнне, выкананне заданняў па варыянтах з наступнай узаемаправеркай і г.д.). Гэтая работа прадугледжвае наяўнасць картак з прыкладамі і адказамі, па якіх дзеці задаюць прыклады адно аднаму і правяраюць правільнасць адказаў (напрыклад, вуснае лічэнне на працягу 5 мінут у пачатку ўрока). Далей ідзе абмеркаванне ў парах. А што значыць абмяркоў­ваць? Гэта гаварыць па прапанаванай тэме, ставіць пытанні і раскры­ваць іх (“раскажыце адно аднаму, пра што я вам толькі што паведаміла”; “скажы таварышу, як ты яго зразумеў”). Важна наву­чыць дзяцей задаваць пытанні і адказ­ваць на іх (“задайце адно аднаму па два любыя пытанні да прачытанага або пачутага тэксту і адкажыце на іх”; “складзіце да пачутага тэксту пытанні, выкарыстоўваючы словы, запісаныя на дошцы, — што? чаму? для чаго? — і задайце іх адно аднаму”). Пытанні, на якія дзеці не могуць адказаць у парах, разбіраюцца ўсім класам (франтальна).

Пры вывучэнні новага матэрыялу настаўніцы на дапамогу прыходзяць дыдактычныя карткі. Дзеці працуюць па знаёмым ім алгарытме. Эфектыўна арганізоўваюцца паўтарэнне і замацаванне вучэбнага матэрыялу. Завяршыць паўтарэнне можна франтальнай работай: выклі­каць любую пару да дошкі і выслухаць іх.

У парнай рабоце існуе свая паслядоўнасць навучання. Настаўніца пачынае з нескладаных заданняў — пачытаць адно аднаму на літаратурным чытанні, выканаць заданне з узаемаправеркай, праверыць адно ў аднаго табліцу складання і г.д. Затым ідуць трэніровачныя заданні. Напрыклад, гэта могуць быць табліцы складання і множання, вуснае лічэнне, узаемныя дыктоўкі, выкананне заданняў па варыянтах з наступнай праверкай і г.д.

 У пары паспяхова працу­юць і высокаматываваныя, і нізкаматываваныя вучні. Адзінае, варта ведаць іх прыязнасць адно да аднаго. Гэта значыць, не павінна быць моцна выяўленых антыпатый і канфліктаў. Не варта аб’ядноў­ваць у пары двух гарэз і неразлучных сяброў, паколькі гарэзы мо­гуць свавольнічаць, а сябры альбо размаўляць пра сваё, альбо адзін за другога ўсё выканае.

Групавая работа практыкуецца з канца 2 класа. Групы мо­гуць быць пастаяннага і часовага складу. Пры адборы школьнікаў у групу пастаяннага складу педагог улічвае псіхалагічную сумяшчальнасць дзяцей, іх жаданне, патэнцыяльныя магчымасці і нават рысы характару.

Заданне для груп можа быць аднолькавым, а можа і адрознівацца. Напрыклад, на ўроку развіцця маўлення адна група піша тэкст-­апавяданне “Зіма прыйшла”, другая — тэкст-апісанне “Зімовы лес”, трэцяя — тэкст-разважанне “За што я люблю зіму”. Пры вывучэнні апавядання М.Горкага “Верабейка” першая група малюе вокладку для кніжкі, другая — падбірае прыказкі, якія адлюстроўваюць асноўную думку твора, трэцяя — рыхтуе чытанне па ролях.

Па меркаванні настаўніцы, найбольш эфектыўная група колькасцю 3—6 чалавек, паколькі яе хутчэй арганізаваць, у ёй хутчэй выконваюцца заданні і прадастаўляецца больш магчымасцей кожнаму вучню ўнесці свой уклад у агульную справу.

Работа ў групах дае свой плён: павялічваецца аб’ём засвоенага вучнямі матэрыялу і глыбіня яго разумення; на фарміраванне паняццяў, уменняў, навыкаў траціцца менш часу, чым пры франтальным навучанні. Акрамя таго, вучні атрымліваюць вялікае задавальненне ад заняткаў, больш камфортна адчуваюць сябе ў школе, узрастае іх творчая самастойнасць.

***

Цяпер Ірына Анатольеўна актыў­на рыхтуецца да новага навучальнага года, вывучае цікавыя знаходкі калег, каб прымя­ніць іх у сваёй дзейнасці, павышае прафесійнае майстэрства, бо галоўнае — не спыняцца на дасягнутым і ісці наперад, пастаянна вучыцца і дзяліцца з навакольнымі сваім бутэрбродам шчасця!

Наталля КАЛЯДЗІЧ

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:  

Математика в 1 классе 

Г. Л, Муравьёва, М. А. Урбан и др.

Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.

Математика в 1 классе

15,90 руб.

 

Матэматыка ў 1 класе 

Г. Л. Мураўёва, М. А. Урбан

Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

Матэматыка ў 1 класе

30,56 руб.

 

Навучанне арфаграфіі ў пачатковых класах 

Н. М. Антановіч

У вучэбна-метадычным дапаможніку раскрываецца сутнасць метадаў і сродкаў навучання арфаграфіі, апісваюцца асаблівасці іх прымянення ў дачыненні да канкрэтных арфаграфічных тэм курса беларускай мовы ў 2—4-х класах. Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навучанне арфаграфіі ў пачатковых класах

15,76 руб.

 

Літаратурнае чытанне ў 2 класе

М. В. Жуковіч

Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

Літаратурнае чытанне ў 2 класе

8,41 руб.

 

Литературное чтение во 2 классе

И. М. Стремок

Учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения.

Литературное чтение во 2 классе

8,99 руб.

 

Літаратурнае чытанне ў 3 класе

М. В. Жуковіч

У вучэбна-метадычным дапаможніку прапануюцца прыкладныя распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, якія змяшчаюць разнастайныя метады, прыёмы і формы работы з вучнямі, творчыя заданні і дадатковы займальны матэрыял. Кніга складзена ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам «Літаратурнае чытанне» для 3-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання аўтара М. В. Жуковіча. Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для настаўнікаў пачатковых класаў.

Літаратурнае чытанне ў 3 класе

8,20 руб.

 

Літаратурнае чытанне ў 4 класе

М. В. Жуковіч

У вучэбна-метадычным дапаможніку прапануюцца прыкладныя распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, якія змяшчаюць разнастайныя метады, прыёмы і формы работы з вучнямі, дадатковы літаратурны матэрыял, творчыя і кантрольна-вымяральныя заданні. Адрасуецца настаўнікам пачатковых класаў, якія працуюць па вучэбным дапаможніку «Літаратурнае чытанне» для 4-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання аўтара М. В. Жуковіча.

Літаратурнае чытанне ў 4 класе

10,22 руб. 

 

Заказ можно сделать:

в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;

непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.: 8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;

во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;

в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.