Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» выступае асноўным арганізатарам Міжнароднай анлайн/афлайн канферэнцыі «Бібліятэка. Болей чым заўсёды», якая пройдзе ў Мінску 21 верасня. 

 

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты бібліятэк, кніжных выдавецтваў, кнігагандлёвых арганізацый, устаноў навукі, культуры і адукацыі. З просьбай пракаменціраваць падзею, якая праз некаторы час прыцягне ўвагу кнігазнаўцаў Беларусі і суседніх краін, мы звярнуліся да кіраўніка ДУ «Цэнтралізаваная сістэма публічных бібліятэк г. Мінска» Алены Мацвеевай. І вось што пачулі ў адказ:

— Поруч з намі арганізатарамі канферэнцыі выступаюць упраўленне культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Беларуская бібліятэчная адукацыя. Інфармацыйную падтрымку забяспечвае Выдавецкі дом «Звязда». Асноўнымі накірункамі ў працы канферэнцыі стануць такія напрамкі: «Адкрытая бібліятэка: новыя праекты і праграмы»; «Выкарыстанне анлайн-сервісаў як інстумент прыцягнення ўвагі да бібліятэкі»; «Аўтаматызаваныя інфармацыйныя бібліятэчныя сістэмы. Новыя магчымасці»; «Праекты па прасоўванню кнігі і чытання»; «Бібліятэка роўных магчымасцяў. Формы ўзаемаедзення з карыстальнікамі з інваліднасцю»; «Выдавецкі і кніжны рынак — бібліятэкам». Да 25 жніўня прымаем даклады, рэгіструем удзельнікаў канферэнцыі «Бібліятэка. Болей чым заўсёды». Вельмі спадзяёмся на шырокі ўдзел і бібліятэкараў, выдаўцоў, гісторыкаў кнігі з розных краін. Ужо дакладна ведаем, што будуць выступаць з дакладамі, паведамленнямі і калегі з Расійскай Федэрацыі, дарэчы, з самых розных рэгіёнаў, з Казахстана, Узбекістана, нават з Кітайскай Народнай Рэспублікі таксама будуць удзельнікі. 

Сяргей ШЫЧКО

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Психолого-педагогические основы библиотечной деятельности

Н. В. Клименкова, С. В. Зыгмантович, Е. Ю. Козленко

В учебном пособии раскрываются вопросы библиотечной педагогики, психологии и социологии чтения, формирования и развития психолого-педагогической концепции библиографии. Пособие подготовлено в соответствии с учебной программой курса.

Психолого-педагогические основы библиотечной деятельности

16,66 руб.