Нягледзячы на тое, што на парозе — новы навучальны год і дзеці вернуцца ў свае калектывы, бацькам не варта самазаспакойвацца. Клапоцячыся, каб набыць свайму дзіцяці ранец і канцылярскія прылады, апрануць у самую прыгожую форму і запісаць на найбольш перспектыўныя гурткі, дарослыя павінны не ўпусціць самае галоўнае — бяспеку сваіх нашчадкаў. Перакладаць адказнасць за ўласных дзяцей на выхавацеляў і настаўнікаў, а дома пакідаць малых без нагляду — рызыка страціць самае дарагое, што ў вас ёсць.

Бясцэнны багаж ведаў

21 жніўня ў краіне стартавала інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «У цэнтры ўвагі — дзеці!», якая працягнецца да 15 верасня. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячай гібелі і траўматызму ад пажараў з прычыны пакідання дзяцей без нагляду.

Першы этап праходзіць з 21 да 31 жніўня. Мэтавай аўдыторыяй, з якой актыўна працуюць прапагандысты МНС, з'яўляюцца бацькі, а месцамі для размовы з імі — гандлёвыя пляцоўкі. У аддзелах з дзіцячым адзеннем у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю на манекенах або вешалках пакупнікі маглі заўважыць камплекты дзіцячага баявога адзення ратавальніка.

У аддзелах канцылярскіх прылад — вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Уся атрыбутыка суправаджаецца інфармацыйным ярлыком з адпаведным слоганам «Для дзяцей, пакінутых без нагляду». У якасці экспертаў наведвальнікі гандлёвых цэнтраў сустракаюць ратавальнікаў, з вуснаў якіх можна пачуць аб правілах бяспечных паводзін. Такім чынам, супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дапамагаюць набыць не толькі школьныя прылады, але і бясцэнны багаж ведаў.

Другі этап інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі працягнецца з 1 да 15 верасня. Пляцоўкамі правядзення мерапрыемстваў стануць адукацыйныя ўстановы, а таксама месцы масавага знаходжання людзей. У школах дзеці паўдзельнічаюць у тэматычных «уроках бяспекі» і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, паглядзяць навучальныя фільмы, настаўнікі пройдуць інструктажы па пажарнай бяспецы, а бацькі сустрэнуцца для правядзення прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў ад ратавальнікаў. У месцах масавага знаходжання людзей адбудуцца святы з інтэрактыўнымі зонамі актыўнасці. Кожны ўдзельнік запомніць пяць важных крокаў на шляху да ратавання, навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, даведаецца алгарытмы аказання першай дапамогі, праверыць свае веды ў тэматычных тэсціраваннях, здасць экзамен па бяспецы.

Зацікавіць і прыцягнуць бацькоў да навучання дзяцей правілам бяспекі, паўплываць на бестурботнае стаўленне дарослых да пытання дзіцячай бяспекі, матываваць іх не пакідаць малых без нагляду — галоўная мэта інфармацыйнай кампаніі.

Кар'еры і будоўлі — не месцы для гульні

Калі вы не зможаце паўдзельнічаць у гэтых мерапрыемствах, вам будуць карысныя парады, якімі ратавальнікі падзяліліся з карэспандэнтамі «Звязды». Абавязкова прагаварыце ўсе сітуацыі са сваімі дзецьмі — і, паверце, вы іх узброіце ведамі, якія часам найбольш важныя, чым тыя, што ў школьным заплечніку.

Варта патлумачыць дзецям, што будоўля — гэта не дзіцячая пляцоўка, дзе можна гуляць. Важна данесці, каб яны пазбягалі такіх небяспечных месцаў, як вышкі, закінутыя будынкі, гарышчы, яры, кар'еры. Далёка па прыклады, на жаль, хадзіць не трэба. Гульні на кар'еры ў Быхаве скончыліся смерцю дзіцяці 2013 года нараджэння. Трагедыя здарылася ў ліпені. Як высветлілася, трое дзяцей гулялі на кар'еры, які на момант здарэння не эксплуатаваўся. Аднаго з хлопчыкаў засыпала пяском. Двое яго сяброў пабеглі клікаць на дапамогу бацькоў, але было ўжо позна. Ратавальнікі, якія аператыўна прыбылі на месца здарэння, а таксама мясцовыя жыхары дасталі з-пад завалу хлопчыка без прыкмет жыцця.

Днямі чатырохгадовае дзіця загінула ў Лідзе. На выхадных хлопчык разам са сваёй сям'ёй гасцяваў у бабулі. Трагедыя здарылася на вуліцы, куды ён пайшоў гуляць разам з суседскімі дзецьмі. Месца для гульні выбралі небяспечнае — каля цеплавых труб, якія знаходзіліся на ўзвышанасці і не былі замацаваныя. На адну трубу забраліся старэйшыя дзеці і пачалі качацца. У пэўны момант яна пакацілася і заціснула чатырохгадовае дзіця. Па дарозе ў бальніцу хлопчык памёр.

Хадзіце ў навушніках дома!

Не дазваляйце дзецям самастойна перасякаць дарогу, пакуль не навучыце іх рабіць гэта правільна. З пачатку года на дарогах краіны загінула сямёра дзяцей, больш як 80 юных удзельнікаў дарожнага руху атрымалі траўмы ў якасці пешаходаў. Патлумачце дзецям, што асцярожнымі варта быць і ў дварах. Ні адзін мяч або цацка не вартыя таго, каб кідацца за імі пад машыну. Аб правілах паводзін на дарогах, у тым ліку падчас кіравання веласіпедам або сродкам персанальнай мабільнасці, мы падрабязна пісалі ў нумары за 25 жніўня.

Важны момант, на які варта звярнуць увагу непаўналетнім удзельнікам дарожнага руху, — праслухоўванне музыкі праз навушнікі і гаджэты. Пры перасячэнні праезнай часткі варта выняць з вушэй навушнікі, прыбраць тэлефон у сумку або кішэню. Адмовіцца ад праслухоўвання музыкі з дапамогай навушнікаў варта і падчас перасячэння чыгуначных пуцей, прагулак каля чыгункі. Многія трагедыі здараюцца менавіта з-за такога захаплення непаўналетніх, якое адцягвае іх увагу ад галоўнага. Крыху больш за два тыдні таму пад коламі цягніка загінула школьніца. Па папярэдніх даных, 12-гадовая дзяўчынка вярталася ад сяброўкі дамоў — ішла яна ўздоўж чыгуначных пуцей. Па версіі следства, пацярпелая знаходзілася ў навушніках.

Катэгарычна забараняецца перабягаць чыгуначныя пуці перад цягніком, які ідзе, —перамяшчацца ўздоўж чыгункі неабходна на адлегласці не бліжэй як пяць метраў ад крайняй рэйкі. Таксама важна папярэдзіць дзяцей: ніякіх гульняў на чыгунцы, а таксама сэлфі на фоне цягніка, які набліжаецца.

З агнём не жартуюць

Зрабіце свой дом не толькі прыгожым і ўтульным, але яшчэ і бяспечным. Абмяжуйце доступ дзяцей, асабліва малых, да электрапрыбораў. Жудаснае здарэнне днямі здарылася ў Салігорску. Жанчына купала сваё паўтарагадовае дзіця ў ванне. Усяго на некалькі хвілін маці выйшла ў іншы пакой, як здарылася непапраўнае: хлопчык пацягнуўся па цацкі і выпадкова скінуў у ваду фен, які быў падключаны да разеткі. Выратаваць дзіця не ўдалося.

— Паважаныя бацькі, паклапаціцеся аб пажарнай бяспецы ва ўласным доме, — адзначае афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. — Устанавіць пажарныя апавяшчальнікі не патрабуе ад вас вялікіх намаганняў і сур'ёзных грашовых затрат. Затое гэты невялічкі прыбор можа выратаваць самае дарагое, што ў вас ёсць, — дзяцей. Патлумачце сваіх падапечным тое, чым для іх могуць скончыцца гульні з запалкамі, эксперыменты з агнём.

У прыватнасці, дзіцячае свавольства з агнём у пачатку лета прывяло да ўзгарання саломы ў Смалявіцкім раёне. Прычынай пажару стала гульня дзяўчынак-падлеткаў з запальнічкай. Побач з саломай яны падпалілі пакет, ад якога і распаўсюдзіўся агонь. Самастойна патушыць узгаранне ў іх не атрымалася.

Варта кантраляваць знаходжанне дзяцей падалей ад вогнішча, не дапускаць самастойнага выкарыстання імі адкрытага агню. Увогуле, пры развядзенні вогнішчаў патрэбна быць надзвычай асцярожнымі. Пачасціліся выпадкі, калі дзеці атрымліваюць траўмы пры выкарыстанні дарослымі лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў. У ліпені ў Аршанскую гарадскую бальніцу з апёкамі 40 % цела паступіў хлопчык 2014 года нараджэння. Высветлілася, што разам з маці дзеці былі на дачы. Прыгатаваць ежу вырашылі на кастры. У той час, як маці пераключыла сваю ўвагу на іншае, яе сын вынес з хаты ёмістасць з бензінам. Сястра хлопчыка ўзяла з мангала палку і апусціла яе ў бензін — адбылася ўспышка. На хлопчыку загарэлася адзенне. На шчасце, на дапамогу падаспела маці, але без медыкаў не абышлося.

Каб пазбегнуць падобных непрыемнасцяў, ратавальнікі нагадваюць: ні ў якім разе для распальвання вогнішча нельга выкарыстоўваць лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Увогуле, захоўвайце іх у недаступным для дзяцей месцы.

Зачыніце вокны!

Да якога часу дзеці будуць падаць з вокнаў? Бацькі, вашы дзеці не птушкі! Лятаць яны не ўмеюць. Таму паклапаціцеся аб тым, каб вокны не ўяўлялі небяспеку для маленькіх членаў сям'і. Калі адчыняеце, то рабіце гэта ў рэжыме праветрывання. Спадзявацца на маскітную сетку не варта: яна абсалютна не ўтрымлівае вагі нават самага маленькага дзіцяці, не кажучы ўжо пра старшакласнікаў. Каб увогуле быць спакойнымі на гэты конт, устанавіце на вокны замкі — у любы момант вы можаце зачыніць іх на ключ.

На жаль, нягледзячы на ўсе сучасныя дэвайсы, разлічаныя на бяспечнае існаванне, дзеці працягваюць выпадаць з акон. Не так даўно трагедыя здарылася ў Старых Дарогах. Бацькі займаліся хатнімі клопатамі і не заўважылі, як адчыненае насцеж акно прывабіла іх сына. Хлопчык забраўся на канапу, якая стаяла каля акна, — і паляцеў уніз. Маленькага жыхара дома, які ўжо знаходзіўся без прытомнасці, на вуліцы заўважыў прахожы, які выклікаў хуткую дапамогу. З цяжкімі траўмамі пацярпелы быў шпіталізаваны, але выратаваць яго не ўдалося.

Днямі раней аналагічны выпадак адбыўся ў Віцебску, дзе з акна выпаў пяцігадовы хлопчык. Прачнуўшыся раніцай, ён зразумеў, што знаходзіцца дома адзін. У пошуку бацькоў дзіця абаперлася на маскітную сетку і выпала з другога паверха. На шчасце, усё скончылася толькі бальніцай. А вось у Магілёве хэпі-энду не адбылося: з шостага паверха выпала паўтарагадовая дзяўчынка. Бабуля, якая глядзела ўнучку, усяго толькі выйшла на кухню, каб разагрэць ежу.

— Многія бацькі лічаць, што дзіця можна пакінуць аднаго дома, але нават некалькіх хвілін дастаткова для таго, каб здарылася непапраўнае, — заўважае Анастасія Швайбовіч. — І не варта спадзявацца на мабільны тэлефон, дзякуючы якому вы можаце звязацца са сваім дзіцем у любую хвіліну. Гэта памылковае меркаванне. Бацькі забываюць самае важнае, што ў момант узнікнення пагрозы званок не зможа зберагчы і выратаваць дзіця ад небяспекі. Аб гэтым сведчыць і кампанія МНС «Будзь побач з дзіцем», якая нядаўна стартавала. Яе слоган — тэлефон не дагледзіць ваша дзіця — з'яўляецца вельмі актуальным.

Калі ваша дзіця дастаткова дарослае, каб самастойна знаходзіцца дома, вы павінны ведаць, чым яно займаецца; калі гуляе, то з кім. У такім выпадку бацькі павінны быць на сувязі са сваімі нашчадкамі. Не лішнім будзе прайграць сітуацыю, калі дзіця адно дома і незнаёмыя людзі патэлефанавалі ў дзверы. Алгарытм паводзін просты: ні ў якім разе не адчыняць дзверы і не падаваць выгляду, што ты адзін дома. І яшчэ вельмі важная дэталь — ваша дзіця павінна ведаць свой адрас, тэлефон, а таксама тэлефон ратавальнікаў і алгарытм іх выкліку: патэлефанаваць, сказаць, што адбылося, дзе вы знаходзіцеся, назваць сваё імя і прозвішча, нумар тэлефона.

Навучыць непаўналетніх правілам паводзін у хаце, школе і на вуліцы нескладана. Усяго адна такая размова можа зберагчы іх ад розных небяспек, якіх у нашым свеце нямала. Не варта разлічваць выключна на ратавальнікаў і настаўнікаў. Толькі бацькі здольныя арганізаваць бяспечнае існаванне свайго дзіцяці.

Вераніка КАНЮТА

 

«В центре внимания – дети!»

С целью привлечения внимания общественности к проблеме травматизма и гибели детей от пожаров вследствие оставления их без присмотра в период с 21 августа по 15 сентября 2023 года в республике организована работа информационно-пропагандистской кампании (акции) «В центре внимания – дети!».

Первый этап мероприятия – с 21 по 31 августа – проходит на объектах торговли с товарами к школе, в развлекательных центрах, второй – с 1 по 15 сентября – пройдет в учреждениях образования, включая профориентационные мероприятия с учащимися.

Вскоре начнется новый учебный год, ребята пойдут в школу, а после уроков, к сожалению, дети часто остаются дома одни. Родители ошибочно полагают, что за закрытой дверью им ничего не угрожает. Острые предметы, средства бытовой химии, газовые плиты и электроприборы, оставленные в доступном месте спички и зажигалки – все это может стать причиной трагедии. Поэтому очень важно прививать детям навыки осторожного обращения с огнем, обучать действиям в случае возникновения пожара, не оставлять младших школьников без присмотра, проводить постоянные беседы, правильно организовывать их свободное время.

В ходе акции работники МЧС напоминают родителям, что безопасность детей во многом зависит от них самих, а школьникам – простое правило: с огнем играть нельзя. Это правило знает каждый, но несмотря на это, детская шалость порой приводит к беде.

Давайте помнить о том, что безопасность – это необходимость и приоритет. Пусть наша безопасность всегда будет в центре внимания!

Предлагаем для ознакомления материалы, подготовленные сотрудниками МЧС:

Московский РОЧС

 

По материалам https://zviazda.by/, https://adu.by/.