У каледжах Мінскай вобласці з улікам патрэб рынку працы павялічаны паказчыкі прыёму па найбольш запатрабаваных у наймальнікаў спецыяльнасцях, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі, паведаміў карэспандэнту “Настаўніцкай газеты” начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.

Па яго словах, у сістэме прафесійнай адукацыі праводзіцца аптымізацыя сеткі і аб’ёмаў падрыхтоўкі спецыялістаў. Разам з гэтым развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў, цэнтраў кампетэнцый. Інтэграцыя кваліфікацый забяспечвае высокую канкурэнтаздольнасць і мабільнасць выпускнікоў падчас працаўладкавання.

— У вобласці падрыхтаваны 3600 рабочых і спецыялістаў, — прывёў даныя начальнік галоўнага ўпраўлення. — Усім ім прадастаўлена першае працоўнае месца. Каля 81,6% выпускнікоў атрымалі 4-ы разрад. Вытворчую практыку ў арганізацыях і на прадпрыемствах прайшлі 100% навучэнцаў, з іх 75% — на працоўных месцах, якія аплачваюцца. 5—7 гадоў таму ўсё было інакш.

М.Башко падкрэсліў, што варта ўкараняць у практыку найбольш цікавыя формы прафарыентацыйнай работы. Таксама ён нагадаў пра неабходнасць разгляду пытанняў падрыхтоўкі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на дыстанцыйнай форме навучання, пашырэння спектра платных паслуг, пошуку крыніц пазабюджэтнага фінансавання для ўмацавання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы каледжаў.

Наталля САХНО

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Учебники и учебные пособия для общего среднего образования