Два 5­-я класы з профільнай накіраванасцю адкрылі ў школе №12 Віцебска ў супрацоўніцтве з Віцебскай мытняй

Два 5­-я класы з профільнай накіраванасцю адкрылі ў сярэдняй школе № 12 Віцебска імя Л.М.Філіпенкі ў супрацоўніцтве з Віцебскай мытняй. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Навучэнцы на гэтай паралелі таксама будуць займацца ў класах інжынернай, прыродазнаўчай, лінгвіс­тычнай і матэматычнай накіраванасці. Як паведаміла дырэктар установы адукацыі Святлана Траццякова, эксперымент нацэлены на раскрыццё дзіцячых талентаў, гарманічнае развіццё асобы кожнага школьніка, фарміраванне прафесійных намераў.

— Дапрофільная і профільная падрыхтоўка трывала ўвайшла ў нашу практыку і пераканаўча пацвердзіла сваю эфектыўнасць, — адзначыла дырэктар. — Разам з тым актуальным застаецца пытанне ранняй прафарыентацыі ў залежнасці ад здольнасцей і інтарэсаў дзіцяці ў супрацоўніцтвве з яго сям’ёй, забеспячэнне пераемнасці ў гэтым напрамку паміж пачатковай школай і сярэднім школьным звяном. Да сённяшняй падзеі мы планамерна набліжаліся на працягу мінулага навучальнага года. У рабоце зыходзілі з таго, што актыўнае і сістэмнае знаёмства навучэнцаў з захапляльным светам прафесій мэтазгодна пачынаць не з 7—8, а менавіта з 5 класа. Нашу ініцыя­тыву падтрымалі аддзелы па адукацыі на раённым і гарадскім узроўні, галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, сацыяльныя партнёры і — гэта быў ключавы момант — бацькоўская грамадскасць. Таты і маці нашых вучняў вельмі прыхільна прынялі навацыю.

Чацвёра навучэнцаў сярэдняй школы № 12 сёлета ўвайшлі ў лік пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве, працоўным навучанні і біялогіі, пахвальны водзыў атрыманы па матэматыцы. Настаўнік гісторыі Ілья Кузняцоў заняў 1-е месца па выніках абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю “Педагагічны дэбют”. Прадстаўнікі ўстановы адукацыі неаднаразова перамагалі ў сацыяльна значных рэспуб­ліканскіх конкурсах і праектах, сярод якіх “Энергамарафон”, “100 ідэй для Беларусі”, “Лідар года”.

Для паступлення ў незвычайны клас не трэба было здаваць іспыты або прахо­дзіць конкурс. Галоўнымі крытэрыямі пры наборы сталі ўласнае жаданне навучэнца і запыты яго бацькоў, залічэнне прахо­дзіла на аснове пададзеных заяў. Характэрна, што найбольшая іх колькасць паступіла на навучанне з узмоцненым праваахоўным кампанентам: сфарміраваны два класы. Іх прадстаўнікоў у школе можна адразу вызначыць па элеменце адзення — для дзяцей распрацаваны і выраблены значкі. У перспектыве на базе гэтых класаў плануецца сфарміраваць ваенна-патрыятычны атрад, і тады ўжо размова пойдзе пра спецыяльную форму. Паколькі непасрэдным партнёрам тут выступае Віцебская мытня, акцэнт у падрыхтоўцы будзе зроблены на мытную справу, правазнаўства і фінансавую дасведчанасць. Кіраўнікі і спецыяліс­ты мытні будуць задзейнічаны ў класных га­дзінах і тэматычных занятках, пры­муць удзел у бацькоўскіх сходах, сацыя­культурных і спартыўных школьных мерапрыемствах. Навучэнцаў чакаюць экскурсіі на Віцебскую мытню, дзе іх азнаёмяць з гісторыяй і спецыфікай службы на розных участках, інфраструктурай пунктаў пропус­ку, работай мытных пастоў. Будучым мытнікам прадэманструюць тэхнічныя сродкі мытнага кантролю, выступленне кінолагаў. Запланавана і серыя сумесных мера­прыемстваў адукацыйнага характару, уключаючы семінары, круглыя сталы, адкрытыя дыялогі, турніры, квесты, паходы і экскурсіі службовых асоб мытні разам са школьнікамі і педагогамі па гістарычных мясцінах вобласці і краіны. Акрамя таго, сярод старшакласнікаў правядуць растлумачальную работу па паступленні і падрыхтоўцы дакументаў для мэтавага навучання па спе­цыяльнасці “Мытная справа”. 

— Наша традыцыйнае яркае мерапрыемства — пасвячэнне ў пяцікласнікі — збіраемся прымеркаваць да Дня мытніка, які адзначаецца 20 верасня, — расказала Святлана Траццякова. — Вартыя ўвагі і іншыя напрамкі, па якіх дадзены старт. Дзякуючы навацыі дзеці будуць, напрыклад, дадаткова вывучаць кітайскую мову, робататэхніку і асновы праграмавання — у цэлым, мы прапанавалі даволі шырокі спектр магчымасцей. Адметна, што працаваць з пяцікласнікамі будуць як нашы педагогі, так і выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і ВДУ імя П.М.Ма­шэрава. Заняткі будуць ажыццяўляцца пераважна праз дзейнасць школьных аб’яднанняў па інтарэсах. Далей работу працягнем у фармаце дапрофільнай падрыхтоўкі.

Таццяна БОНДАРАВА
Фота прадастаўлена
сярэдняй школай № 12 Віцебска імя Л.М.Філіпенкі

Еще шесть транспортных классов железнодорожной направленности открылись в школах Беларуси

С нового учебного года транспортные классы открылись в СШ № 17 Витебска, № 5 Гомеля, № 37 Бреста, № 186 Минска, № 7  Жлобина и № 4 Калинковичей. Об этом информирует сайт Белорусской железной дороги, сообщает корреспондент «Настаўніцкай газеты».

«Школьники ознакомятся с особенностями профессии железнодорожника. В программе предусмотрены экскурсии на предприятия БЖД, где ребята смогут вживую увидеть то, о чем им будут рассказывать на занятиях педагоги. Основная цель данных классов – популяризация ж/д профессий и создание условий для их осознанного выбора учащимися. Ребята, успешно окончившие транспортные классы, смогут получить целевое направление для поступления в учреждения образования, которые готовят специалистов для работы на Белорусской железной дороге», – отметили в пресс-центре БЖД.

Разработана специальная программа объединения по интересам «На пути к профессии: основы железнодорожного транспорта» для учащихся 8-9-х классов и учебная программа факультативных занятий «Введение в профессии железнодорожного транспорта» для 10-11-классников. Программы ориентированы на дополнительную подготовку школьников для получения основного образования по специальностям железнодорожной направленности.

В прошлом учебном году более 200 учащихся средних школ в Барановичах, Лунинце, Лиде, Могилеве и Гомеле проходили обучение в транспортных классах.

Марина ЖДАНОВА
Фото с сайта БЖД

По материалам https://nastgaz.by/.

 

В средней школе № 111 г. Минска учащихся будут готовить стать авиаторами

Средняя школа № 111 подписала соглашение с Белорусской государственной академией авиации о создании профильного класса инженерной направленности из 15 учащихся, сообщили корреспонденту агентства «Минск-Новости» в администрации Ленинского района.

 

Ребята овладеют необходимыми профессиональными навыками для последующего обучения в БГАА, прохождения службы в Военно-воздушных силах и смогут связать свою жизнь с гражданской авиацией.

В группе на повышенном уровне будут изучаться английский язык и математика, учащиеся углубят свои знания и по физике. Факультативные занятия, направленные на формирование технологической культуры, получение знаний о специфике и многообразии инженерной деятельности, ее социальной, экономической и культурной значимости – все это смогут посещать ребята.

Также будущих авиаторов ждут экскурсии в Академию, во время которых они узнают, как организован образовательный процесс, ознакомятся с учебно-методической, материально-технической и спортивной базами, условиями проживания и быта курсантов. Частью программы станут просмотр тематических видеофильмов, беседы с преподавателями, посещение музеев авиационной техники и гражданской авиации.

– Обучение в профильном классе будет способствовать не только сложному и многогранному процессу подготовки профессионалов авиационной отрасли, но и воспитанию достойных граждан нашей страны, – уверена начальник управления по образованию администрации Ленинского района Наталья Кучинская.

В целом воспитанию патриотизма среди школьников района уделяется серьезное внимание. В 45 патриотических классах занимаются 885 ребят.

– Их жизнь будет содержательной и интересной: отличительная школьная форма, яркие праздники посвящения в кадеты, авиаторы, юные пограничники, друзья милиции и так далее. Профильные группы открыты в двенадцати школах и гимназиях, которые сотрудничают с Военной академией, Академия МВД, Белорусским государственным медицинским университетом, Академией авиации, – обратила внимание Н. Кучинская.

Отдельное направление – реализации проекта «Зеленые классы белорусской столицы», благодаря которому учащиеся повышают уровень экологического самосознания.

Александр Филиппович

Фото средней школы № 111

По материалам https://minsknews.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Учебники и учебные пособия для общего среднего образования