7 верасня з найвышэйшага пункта Беларусі — гары Дзяржынскай — стартавала маштабная патрыятычная акцыя «Сімвал Адзінства — 2023». Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі раёнаў Мінскай вобласці, актывісты грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі», удзельнікі аўтапрабегу «Сімвал Адзінства — 2023». Сама акцыя складаецца з аўтапрабегу, канцэртаў, дыялогавых пляцовак, але самае галоўнае — з радасці і падзякі за тое, што мы жывём у адзінай краіне, усе разам, у міры і згодзе.
Наша краіна захоўвае свой суверэнітэт і незалежнасць дзякуючы адзінству і велізарнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу працавітых і ахвотных прынесці карысць свайму народу людзей. Салідарнасць, паразуменне і патрыятызм заўсёды былі і застаюцца галоўнымі якасцямі беларусаў. Гэтыя каштоўнасці дапамагаюць захаваць самабытнасць, нацыянальны гонар, любоў да Айчыны і да сваёй малой радзімы. У Год міру і стваральнай працы Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі» праводзіць асаблівую акцыю, у выніку якой у Беларусі з'явіцца алея сцягоў. Чакаецца, што на ёй размесціцца больш за 150 сцягоў.
«Мы вырашылі не аб'язджаць 118 раённых цэнтраў, як раней, а сустрэцца ў адным горадзе кожнага рэгіёна, які і стане цэнтрам адзінства, — расказаў журналістам старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі. — Сёння ў гэтым знакавым месцы — у самым высокім геаграфічным пункце краіны, на вышыні 345 метраў над узроўнем мора, адбылося адкрыццё Рэспубліканскай акцыі «Сімвал Адзінства — 2023». Галоўная мэта — кансалідацыя грамадства. Адбудуцца дыялогавыя пляцоўкі, перадача сцягоў, канцэртныя праграмы... Мы хочам, каб мерапрыемствы праходзілі ў розных фарматах. Мы рады таму, што да нас далучаюцца людзі, мы вельмі адкрытыя. Чым больш нас будзе, тым лепш».
Кіраўнік грамадскага аб'яднання нагадаў, што летась удзельнікі падобнай акцыі праехалі ўсе 118 раённых цэнтраў пад дэвізам «Мы ўсе адзіны механізм».
«У гэтым годзе вырашылі сэнс паглыбіць, — працягнуў Мікалай Зарубіцкі, — вырашылі стварыць у Мінску алею сцягоў рэгіёнаў нашай краіны. На ёй будуць прадстаўлены ўсе сцягі гарадоў і раённых цэнтраў Беларусі. Пад кожным сцягам — QR-код, праз які можна даведацца пра славутасці і гісторыю раёна. Мы ўсе, прымаючы ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, робім гісторыю. Нас аб'ядноўваюць сімвалы нашай краіны, родная зямля».
Падчас урачыстай цырымоніі таленавітыя і заслужаныя прадстаўнікі рэгіёнаў — настаўнікі, пісьменнікі, работнікі сельскай гаспадарцы, дарожнай службы, лекары — перадалі сцягі раёнаў і гарадоў Мінскай вобласці выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба «Граніт». Апошнія перадалі палотны старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Мікалаю Зарубіцкаму. Урачыстая перадача сцягоў адбылася каля архітэктурнай кампазіцыі «Сцяг Радзімы», што ўсталявана на найвышэйшым пункце нашай краіны.
7 верасня ўдзельнікі акцыі наведалі Магілёў, 9 верасня — Гродна, 11 верасня — Віцебск, 12 верасня — аграгарадок Ленін у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 15 верасня — Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. Завершыцца акцыя ў Мінску.
Падчас цырымоніі перадачы сцягоў на гары Дзяржынскай было адзначана, што ўсе мы — частка адной краіны. Кожны чалавек, кожны населены пункт, важны. І толькі разам мы зможам зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота аўтара
Дзяржынскі раён
Под знаком единства: у народного праздника может появиться свой символ
У Дня народного единства, который отмечается в Беларуси 17 сентября, должен быть свой узнаваемый символ. Такое мнение озвучили участники форума «Беларусь единая», стартовавшего на днях в Молодечно.
Торжественный митинг в честь Дня народного единства в Гродно, 2022 год
Мнение было единодушным: молодой праздник нельзя оставлять без символики. Но какой она должна быть? Своим мнением с корреспондентом «Настаўніцкай газеты» поделился председатель РОО «Белая Русь» Олег Романов:
— Я поддерживаю идею, что у любого государственного праздника должен быть свой символ. Символика вообще очень важна сегодня — современная молодежь легче воспринимает информацию именно визуально. Главное, чтобы символ был ярким, запоминающимся и точно отражал смысл этого праздника — что-то такое, что сразу напоминает о Дне народного единства. Необходимо оригинальное, творческое решение, которое, думаю, должно поступить именно от молодежи.
Идею о конкурсе на лучший символ поддержали все спикеры форума, ведь правильно подобранный символ для праздника может сыграть значительную роль. Общественно-политическая акция «Беларусь единая» завершится как раз 17 сентября, ко Дню народного единства, когда во всех регионах страны запланированы масштабные мероприятия.
— «Белая Русь» не останется в стороне, — отмечает О. Романов, — уже 6 сентября стартовал наш общественно-политический марафон «17 граней единства», он побывает в каждом регионе Беларуси. А 23 сентября мы впервые организуем фестиваль «Время», который станет многомерным культурным и политическим феноменом.
Елизавета МИЦКЕВИЧ
Фото из архива БелТА
БРСМ запусціў у сацсетках праект да Дня народнага адзінства
Гэта патрыятычная маска ў Instagram, паведамілі ў Саюзе моладзі.
Фота: БРСМ
Яна ўяўляе сабой контур Беларусі са стылізаванай выявай дзяржаўнага флага, узыходзячым сонцам над мірным небам краіны і суправаджаецца аб’яднаўчым слоем «Беларусь — гэта мы!». Каб скарыстацца новым фільтрам, дастаткова зайсці ў Instagram у акаўнт БРСМ, выбраць эфект «Беларусь — гэта мы!», візуалізаваць карцінку на твары і апублікаваць у сябе ў сторыз.
Сяргей РАСОЛЬКА
По материалам https://zviazda.by/, https://nastgaz.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Дневник октябрёнка 1, 2, 3
Книги «Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет», «Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет», «Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет» авторов А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко адресованы детям младшего школьного возраста. Это научно-популярное издание, в котором дети знакомятся с государственными символами Республики Беларусь, пионерской организацией, правилами октябрят, законами пионеров, тимуровским движением. Читателям предлагаются увлекательные задания на любознательность, внимательность, которые расширяют кругозор и развивают творческие способности.
Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
5.28 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.59 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.93 руб.