Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, а таксама навучэнцаў каледжаў Рэспублікі Беларусь прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», работа якой стартуе 7 кастрычніка 2023 года.

Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі, музеязнаўстве і рэгіёназнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя навуковыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.

Заяўкі на навучанне прымаюцца па 5 кастрычніка 2023 года з дапамогай рэгістрацыі па адрасе: https://vk.com/hist_school

Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы ў месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Мендзялеева, д. 36, пачатак: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя. Навучанне ў школе бясплатнае.

Уся інфармацыя пра «Школу юнага гісторыка», у тым ліку расклад, размяшчаюцца ў адмысловых групах («ВКонтакте»Telegram).

Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Дзянісава Алена Рыгораўна, тэлефон: +375 17 360 09 14.

По материалам https://adu.by/.