У час працы XVI Міжнароднага форума творчай і навуковай інтэлегенцыі ў Бішкеку беларуская дэлегацыя падаравала музею мемарыяльнага комплекса «Ата-Бейіт» кнігу лаўрэата Ленінскай прэміі Чынгіза Тарэкулавіча Айтматава «Буранны паўстанак: І вякуе дзень даўжэй за век», выдадзеную ў Мінску ў 2018 годзе. Пераклад ажыццеўлены Міхасем Стральцовым. Упершыню раман асобнай кнігай надрукаваны па-беларуску ў 1987 годзе. Яшчэ раней тры кнігі Ч.Айтматава ўбачылі свет у Мінску на беларускай мове — у 1962 («Джаміля»), 1971 («Быаай, Гюльсары! »), 1974 («Першы настаўнік») гадах.
Уручаючы кнігу дырэктару музея комплекса «Ата-Бейіт», намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач адзначыў вартасці таго народа, зто захоўвае свае гістарычныя традыцыі. Разам з беларускім выданнем легендарнага рамана ў музей мемарыяльнага комплекса, на тэрыторыі якога пахаваны Чынгіз Айтматаў, беларусы перадалі і іншыя артэфакты — газету «ЛiМ» з публікацыяй артыкула пра класіка сусветнай літаратуры, копію фотаздымка з беларускага архіва, дзе побач з Чынгізам Айтматавым — наш Пятрусь Броўка.
З просьбай пракаменціраваць падзею «Звязда» звярнулася да старшыні СПБ Алеся Карлюкевича. І вось што ен адзначыў:
— Айтматаў з пісьменнікаў вельмі блізкіх да ўсіх, хто прагне гуманістычнага развіцця краін і народаў. Наведаўшы комплекс «Ата-Бейіт», дзе ўшанаваны і бацька пісьменніка Т. Айтматаў як ахвяра сталінскіх рэпрэсій, і дзесяткі яго паплечнікаў, якія складалі эліту кыргызскага народа, пераконваешся ў вартасцях збірання па крупінках сапраўднай гісторыі мінулых часін. Разам з беларускай дэлегацыяй мемарыяльны комплекс наведалі пісьменнікі, вучоныя з Расіі, іншых краін СНД, — і несумненна, іх знаёмства з такой мясцінай адаб’ецца ў іх творчасці.
Кірыл ЛАДУЦЬКА
По материалам http://zviazda.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Буранны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век
Ч. Айтматаў
У сваім рамане сусветна вядомы кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў раскрый багата духоўны свет простага чалавека – чыгуначнага рабочага Едыгея. У лёсе галоўнага героя і іншых персанажаў твора адбіўся лёс савецкай краіны – рэпрэсіі, Вялікая Айчынная вайна, цяжкая пасляваенная праца. Дзеянне рамана развіваецца ў двух напрамках: зямныя падзеі перасякаюцца з касмічнымі. Важнае месца ў творы займае легенда пра маці Найман-Ану і яе сына, які па волі злых людзей стаў манкуртам – бессэнсоўнай і жорсткай істотай, што не памятае сваіх каранёў.
26,03 руб.