Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Творчая група педагогаў дзіцячага сада № 1 Жыткавіч распрацоўвае для выхаванцаў аўтарскія інтэрактыўныя гульнявыя дапаможнікі і электронныя адукацыйныя рэсурсы да іх. Вынікам іх работы з’яўляюцца перамогі на рэспубліканскіх фестывалях і конкурсах. Дапаможнікі выкарыстоўваюць у рабоце з дзецьмі ўсе педагогі ўстановы. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

— Усё пачалося са стварэння плакатаў, праектаў практычных мерапрыемстваў, відэаролікаў, — расказала Людміла Мірановіч, загадчыца дзіцячага сада. — Першы дапаможнік — “Бонсцік Скарбнік” — папулярызатар беларускай мовы, які распрацавала творчая група педагогаў сада. Убачыўшы Скарбніка, дарослыя і дзеці разумеюць, што зносіны ў гэты момант будуць праходзіць толькі на беларускай мове. Кіраваць “Бонсцікам Скарбнікам” можна з дапамогай пульта. Выхавальнік загадзя запісвае на флэшку ўсю неабходную для заняткаў інфармацыю, якая агучваецца ад асобы галоўнага героя. У Скарбніка назапашаны манеты з QR-кодамі, у якія ўнесена важная інфармацыя па тэме заняткаў (герб і карта Жыткавіч, заданні, квесты, віртуальныя экскурсіі і віктарыны). Створаны метадычныя матэрыялы “Падарожжа з “Бонсцікам Скарбнікам”, “Сцежкамі роднай мовы”, картатэка інтэрактыўных гульняў і заняткаў на беларускай мове. Дапаможнік быў прадстаўлены як інавацыя на Рэспубліканскім фестывалі педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала” ў 2019 годзе.

Яшчэ адзін яркі інтэрактыўны гульнявы дапаможнік “Домік-эканомік” стварыла настаўнік-дэфектолаг Вераніка Краўчэня, ён дазваляе фарміраваць элементарныя ўяўленні аб рэсурсах, патрэбных чалавеку і рацыянальным іх выкарыстанні. З дапамогай такога доміка выхаванцы вучацца выконваць правілы бяспечнага абыходжання з бытавымі электрапрыборамі, узоры якіх прадстаўлены ў дапаможніку, удзель­нічаюць у эксперыментаванні і творчай дзейнасці. У 2021 го­дзе “Домік-эканомік” быў прадстаўлены ў заключным туры рэс­пуб­ліканскага маладзёжнага інавацыйнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” і стаў уладальнікам спецыяльнага прыза рэспубліканскага этапу конкурсу “Энергамарафон”, па выніках якога атрыманы 120 000 рублёў. Грошы пайшлі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы. 

У арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення, пры падрыхтоўцы да навучання грамаце і пры фарміраванні элементарных матэматычных уяўленняў педагогам дапамагае “Кот-Кубакот” — герой папулярнага мультыка. Яго функцыянальныя магчымасці больш шырокія, чым у папярэдніх дапаможнікаў — у яго ўбудаваны сэнсарны планшэт, які дазваляе гу­ляць у інтэрактыўныя развіццёвыя гульні. Усе электронныя матэрыялы для дапаможніка адпавяда­юць вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі.

“Кот-Кубакот” шматфункцыянальны. У яго ўманціравана прылада для прайгравання аўдыязапісаў (microSD, flashcard) з неабходнымі функцыямі: рэгуляванне гуку, пераключэнне на наступны запіс; атрыманне і агуч­ванне інфармацыі, якая паступае з камп’ютара ці тэлефона; пераключэнне мікрафона. Дапаможнік працуе не ад сеткі, да яго можна прымацаваць сэнсарны планшэт, розны дыдактычны матэрыял (гульні на ліпучках, “пішы — сцірай”, геаборд, бізіборд і інш.). Прадугледжана і секцыя для развіцця дробнай маторыкі з матэрыяламі для самамасажу.

— “Кот-Кубакот” — універсальны дапаможнік, які адаптаваны і для арганізацыі карэкцыйнай работы з дзецьмі з АПФР. Да яго распрацаваны інтэрактыўны плакат “Развіваем маўленне, гуляючы” для выхаванцаў з маўленчымі парушэннямі, — расказала Вераніка Краўчэня.

Плакат уключае раздзелы: “Лексіка-граматычны лад маўлення”; “Гукавая культура маўлення”; “Звязнае маўленне”; “Слоўнік”; “Дадатак” (фізкультхвілінкі, гульні на развіццё маўленчага дыхання і дробнай маторыкі). Ён вельмі просты ў навігацыі: трэба “клік­нуць” на каляровыя шары, якія да­дуць доступ да пераліку карэкцыйнага і адукацыйнага матэрыялу. Кожны раздзел (каляровы шар) мае сваю структуру. Так, напрыклад, у раздзеле “Гукавая культура маўлення” прадстаўлены дыдактычныя і інтэрактыўныя гульні для замацавання пэўных уменняў, прэзентацыі, відэаўрокі па пастаноўцы гукаў, комплексы артыкуляцыйнай гімнастыкі і таб­ліца-падказка “Паслядоўнасць з’яўлення гукаў”. Гульнявы дапаможнік быў прадстаўлены на рэс­публіканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт — 2020”. Работа заняла 1-е месца ў намінацыі “Электронны вучэбны модуль для дашкольнай і пачатковай адукацыі” на абласным этапе конкурсу.

Выхавальнік Настасся Лінкевіч стварыла ўніверсальны гульнявы дапаможнік — роставую ляльку “Нулік-дапамагатар”. Гэта вядомы і любімы герой мультфільма пра фіксікаў, які падыходзіць да выкарыстання ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці. З ім можна паразмаўляць, ён прываблівае ўвагу не толькі памерам, але і яркімі дэталямі. Нулік ву­чыць асновам бяспечнай жыцця­дзей­насці. Для знаёмства з алгарытмам дзеянняў у экстраннай сітуацыі створаны дыдактычныя інтэрактыўныя квест-блукалкі “Адзін дома” і “Адзін на дарозе”. Гэты комплекс у мінулым годзе ўдастоены дыплома І ступені рэс­публіканскага этапу фестывалю “Бяспечнае дзяцінства” ў намінацыі “Дыдактычная гульня”.

— Наш фіксік значна большы за свайго мультыплікацыйнага брата, але яго веды такія ж шырокія. Дзякуючы ўбудаванай калонцы, на якую гук падаецца з дапамогай тэлефона ці камп’ютара, фіксік можа ўзнаўляць вялікі аб’ём інфармацыі, — адзначае педагог. — У руках Нулік-дапамагатар трымае інтэрактыўную гульню-блукалку, якая вучыць дашкольнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці. На ёй знахо­дзяцца кружкі, якія загараюцца чырвоным і зялёным колерам, калі на іх трапляе фішка. Колеры нагадваюць забараняльны і дазваляльны сігнал святлафора. На гульнявым полі намалявана звычайная кватэра — пакоі, кухня, пярэдні пакой, дзе мадэлююцца розныя сітуацыі. Перастаўляючы фішку, выхаванец “гуляе” па пакоях. Калі загарыцца кружок зялёнага колеру — называе бяспечную сітуацыю, калі чырвонага — небяспечную. А яшчэ Нулік-дапамагатар выступае за здаровы лад жыцця. На занятках па фізічнай культуры, тымбілдынгах, квестах фіксік нават можа трымаць у руках карту, схему, цэль для кідання, баскетбольную карзіну.

З комплексамі інтэрактыўных гульняў можна азнаёміцца тут

Дапаможнік стаў пераможцам рэспубліканскага фестывалю “Бяспечнае дзяцінства” ў намінацыі “Дыдактычная гульня”.

Педагогі дзіцячага сада № 1 Жыткавіч у 2023 годзе распрацавалі інтэрактыўны гульнявы комплекс “Кола гісторыі”, які дапамагае вырашыць важную задачу грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Галоўная гераіня Бабуля Ільняніца расказвае дзецям пра наша гістарычнае мінулае і сучасную Беларусь, знаёміць з экспанатамі музея ў чамадане, запрашае пагуляць у гульні-блукалкі “Вандроўкі па Рэспубліцы Беларусь”, “Па дарогах партызанскага краю”. 

— Ва ўстанове створаны рэсурсны цэнтр інфармацыйных тэхналогій, — расказала намеснік загадчыка ўстановы Вікторыя Шруб. — Работа ў ім вя­дзецца бесперапынна, ствараюцца электронныя адукацыйныя рэсурсы. А яшчэ ў са­дзе дзейнічае абласная творчая лабараторыя “Эфектыўны вопыт выкарыстання АТСМ-ТРВЗ-РТВ-тэхналогіі ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту” і штогод сярод выхаванцаў праходзіць конкурс даследчых работ. Пачынаецца ён у групах са стварэння скарбонкі пытанняў і цікавых ідэй. Выхавальнік на працягу дня фіксуе ўсе самыя незвычайныя выказванні дзяцей і збірае іх у своеасаблівую скарбонку — прыгожа аформлены куфэрак. Лепшая ідэя атрымлівае працяг у даследчай дзейнасці і адпаведных конкурсах. У мінулым го­дзе на заключным этапе конкурсу даследчых работ дзяцей дашкольнага ўзросту “Я — даследчык” работа выхаванкі Нікі Рай “Як камяні з’яўляюцца на агародзе” была ўдастоена дыплома І ступені.  

 Надзея ЦЕРАХАВА
Фота аўтара

 

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

В книге раскрываются основные принципы Монтессори-метода, направленные на формирование в дошкольном возрасте разносторонне развитой личности; описываются виды деятельности педагога по лингвистическому и сенсорному развитию, трудовому и «космическому» воспитанию; даются рекомендации по планированию образовательного процесса в Монтессори-группе; содержатся советы для родителей по развитию мелкой моторики у дошкольников.

Адресовано специалистам дошкольного образования, родителям.

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

13.38 руб.