Маладзёжны студэнцкі форум па Мэтах устойлівага развіцця (МУР) пачаў работу 9 кастрычніка ў БДУ. Яго ўдзельнікамі сталі каля 40 першакурснікаў і актывістаў студэнцкага самакіравання ВНУ. На працягу пяці дзён юнакі пройдуць адукацыйныя трэнінгі для атрымання практычных навыкаў распрацоўкі, афармлення і рэалізацыі сваіх ідэй, каб у выніку стварыць уласны ўнікальны праект у галіне ўстойлівага развіцця.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна Бакун падкрэсліла, што цяпер, пры змяненні геапалітычнай сітуацыі ў свеце, неабходна абнавіць пункт гледжання на МУР і ўкараняць іх, зыходзячы з асаблівасцей развіцця Беларусі. «Менавіта такія мерапрыемствы, як форум, дапамогуць моладзі сфарміраваць новыя падыходы да дасягнення МУР і хутчэй падысці да іх поўнай рэалізацыі», — адзначыла прарэктар.
У сваю чаргу пасол МУР, чатырохкурсніца юрыдычнага факультэта Стэфанія-Віталія Віннічак расказала аб тым, што БДУ з’яўляецца першаадкрывальнікам студэнцкага руху МУР у Беларусі і выказала надзею, што форум дапаможа яго ўдзельнікам паспяхова прыняць удзел у новым адборы паслоў МУР чацвёртага склікання. «Для гэтага мы распрацавалі шматбаковую і сапраўды цікавую праграму. Варта адзначыць, што форум цалкам зроблены рукамі студэнтаў для іншых студэнтаў», — падкрэсліла Стэфанія-Віталія Віннічак.
У рамках форуму арганізавана работа пяці секцый. Студэнты наведаюць лекцыі па актуальных пытаннях прававога рэгулявання экалогіі, сучаснага развіцця навукі, інклюзіўнага этыкету, а таксама абмяркуюць ESG-трансфармацыі беларускага бізнесу, ролю маладзёжнага міжнароднага партнёрства і валанцёрства і інш. Акрамя таго, для ўдзельнікаў адбудзецца прэзентацыя дзейнасці Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця на лакальным., рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Маладзёжныя паслы і лідары МУР прадставяць даклады аб дасягненнях у сваёй рабоце ў перыяд 2019-2023 гадоў і раскажуць аб поспехах БДУ ў галіне інавацый і адукацыі.
Пасля тэарэтычных заняткаў першакурснікам трэба будзе падзяліцца на пяць каманд для дэманстрацыі атрыманых ведаў на практыцы і стварэння ўласных праектаў у галіне МУР. Куратарамі зборных выступяць вопытныя прадстаўнікі студэнцкага актыву БДУ.
Вынікі форуму падвядуць 13 кастрычніка. Аўтары найлепшых ініцыятыў атрымаюць магчымасць прадставіць свае ідэі на конкурсе «Найлепшы маладзёжны праект БДУ 2024» і конкурсе маладзёжных ініцыятыў Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ».
Арганізатарам форума выступае Студэнцкі савет БДУ.
Даведка
Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця — гэта комплекс з 17 мэт, арыентаваных на забеспячэнне раўнамернага прагрэсу ў галіне эканамічнага росту, сацыяльнай інтэграцыі і аховы навакольнага асяроддзя. У 2015 годзе Павестку ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года прынялі 193 краіны-члены ААН.
У БДУ МУР функцыянуюць з 2022 года ў рамках накіравання Студэнцкага савета ВНУ. За гэты час было праведзена тры лекцыі аб устойлівым развіцці, тры квізы аб МУР на хімічным і юрыдычным факультэтах, арганізаваны два форумы па МУР. У склад накіравання МУР у Студэнцкім савеце БДУ ўваходзяць 25 актывістаў юрыдычнага, эканамічнага факультэтаў і факультэта журналістыкі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Студэнты БДУ сталі прызёрамі Міжнароднай алімпіяды па фінансавай бяспецы
Фінальны этап інтэлектуальнага паядынку прайшоў на базе адукацыйнага цэнтра «Сірыус» у Сочы (Расія). Агулам яго ўдзельнікамі сталі 550 студэнтаў і школьнікаў з 19 краін.
Дыпломам пераможцы ўзнагародзілі трэцякурсніцу эканамічнага факультэта Арыну Трухан. Таксама прызёрамі алімпіяды сталі трэцякурсніца гэтага ж факультэта Дарына Сапава, чацвёртакурснікі ФМА Дар’я Бут-Гусаім і юрыдычнага факультэта Аляксей Пікус і Марына Есіна.
Акрамя студэнтаў вядучай ВНУ краіны, у беларускую каманду ўвайшлі пяць навучэнцаў БДЭУ, двое з іх таксама прызнаныя прызёрамі спаборніцтва.
Праграма фіналу ўключала рашэнне розных эканамічных кейсаў, работу над праектамі, тэсціраванне і фінансавае расследаванне. Таксама на працягу тыдня канкурсанты наведвалі семінары, практыкумы, майстар-класы, круглыя сталы, панэльныя дыскусіі, удзельнічалі ў дэбатах, творчых сустрэчах па інфармацыйнай, фінансавай і прававой адукаванасці, фінансавай бяспецы.
Каардынатарам алімпіяды ад беларускага боку выступіў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Надзея НІКАЛАЕВА
По материалам https://zviazda.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Детям о финансах, или Приключения Тима, Банкира и Грабителя
И. А. Токарева
В книге, которую читает Тим, разворачивается настоящий боевик: Грабитель в чёрной маске, угрожая пистолетом, собирается ограбить банк в маленьком городке. Вдруг появляется Банкир и… Мальчик захлопывает книгу, и её главные герои не успевают вернуться на странички боевика, а падают прямо на стол… Прочитав книгу о Тиме, Банкире и Грабителе, вы сможете в увлекательной, порой захватывающей форме познакомиться с банковской системой 21-го века: банкоматами, карточками, кредитами и т. д.
5,40 руб.