Турнір праводзіцца ў перыяд з верасня па снежань 2023 года ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Мэта мерапрыемтсва — фарміраванне ў навучэнскай моладзі патрыятычных якасцей праз далучэнне іх да пазнання гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны роднага краю.
Арганізатарам турніру звыступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У турніры ўдзельнічаюць навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў адукацыі краіны ва ўзросце ад 14 гадоў.
Турнір праводзіцца ў некалькі этапаў.
На першым этапе ўдзельнікі праводзяць краязнаўчае даследаванне з мэтай вызначэння адметнасцей свайго краю і ствараюць брашуру, у якой змешчаны матэрыял аб найбольш значных гістарычных, культурных і прыродных асаблівасцях пэўнай мясцовасці.
Пераможцы другога этапу ўдзельнічаюць у абласной (Мінскай гарадской) краязнаўчай віктарыне, распрацаванай на аснове прадстаўленных брашур.
Рэспубліканскі этап праводзіцца ў вочным фармаце ў два туры: тэарытычны і практычны. Тэарытычны тур складаецца з двух частак («інтэлект-буквар», «3?5») і будзе ўключаць заданні на веданне гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей Беларусі.
На практычным туры каманда павінна будзе скласці экскурсію-імправізацыю.
Пераможцы і прызёры турніру будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і дыпломамі ўдзельнікаў Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Надзея НІКАЛАЕВА
По материалам https://zviazda.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу
С. Б. Холеў
У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы. Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.
Книгу можно приобрести в магазинах ОАО «Белкнига», РУП «Академкнига», книжном магазине «Адукацыя», на сайте OZ.by, а также найти в библиотеках страны.
Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі
І. У. Ягоўдзік
Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.
Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
17.50 руб.
Птушка года Беларусі 2000—2020
Віктар Гардзей
Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.
Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.
21.50 руб.
Энцыклапедыя юнага натураліста
В. В. Кажура
Кніга вядомага беларускага аўтара Віктара Кажуры працягвае серыю «Школьная энцыклапедыя». Гэта незвычайная энцыклапедыя. У кнізе чытач знойдзе шмат ілюстрацый, а таксама вершы і апісанні розных раслін, грыбоў і жывёл. Для цікаўных ? рэцэпты блюд.
Адрасуецца чытачам малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама настаўнікам і бацькам.
Мастак Алена Дашкевіч.
17.66 руб.