Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Аб тым, як студэнту атрымаць стыпендыю спецыяльнага фонду Прэзідэнта, расказаў рэктар УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», член савета Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Вадзім Богуш, перадае БелТА.

«Работа Спецыяльнага фонду Прэзідэнта мае шматвектарны характар. Гэта не толькі меры матэрыяльнай падтрымкі, але і мерапрыемствы, заканадаўчыя элементы, якія дазваляюць адораным людзям самарэалізоўвацца ў нас у краіне», — адзначыў Вадзім Богуш.

Паводле слоў рэктара, самая значная катэгорыя, якая падтрымліваецца фондам, — гэта пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. «Ёсць лімітаваны пералік алімпіяд, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі. Пераможцы, акрамя атрымання прэміі, могуць атрымаць вышэйшае званне лаўрэата Спецфонду Прэзідэнта, якое дасць магчымасць ім прадоўжыць сваю адукацыю», — сказаў Вадзім Богуш.

Рэктар БДУІР нагадаў, што пераможцы такіх алімпіяд, лаўрэаты Спецфонду маюць права на залічэнне без уступных іспытаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі. «Акрамя таго, яны маюць права на абавязковае атрыманне інтэрната ў час вучобы, на ўдзел у грамадскім і навуковым жыцці ўніверсітэта, на першачарговае размеркаванне», — удакладніў ён.

Вадзім Богуш таксама расказаў, чым кіруецца фонд, прымаючы рашэнне па рэкамендацыі да стыпендыі. «Стыпендыя назначаецца студэнтам, якія паказваюць вельмі добрыя вынікі, займаюцца актыўна грамадскай і навуковай дзейнасцю. Штогод у сістэме вышэйшай адукацыі амаль 8 тыс. чалавек атрымліваюць такія стыпендыі. Стыпендыі Спецфонду плацяцца ў дадатак да стыпендыі, якую атрымліваюць студэнты ў ВНУ», — расказаў ён.

Паводле слоў рэктара БДУІР, назначэнне стыпендый адбываецца на конкурснай аснове. «У вялікіх універсітэтах выдатнікаў шмат, таму конкурс высокі. Мы комплексна ўлічваем дасягненні студэнта для таго, каб вызначыць лепшага. Савет універсітэта прымае рашэнне аб рэкамендацыі студэнта, якое потым паступае ў сакратарыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта. Міністэрства адукацыі праводзіць экспертызу, і савет Спецфонду прымае рашэнне», — падзяліўся Вадзім Богуш.

Ён падкрэсліў, што падтрымліваюцца і педагогі, якія актыўна працуюць з адоранай моладдзю.

По материалам https://zviazda.by/.