Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Праграма факультатыўных заняткаў “Асновы фінансавай дасведчанасці” зацверджана Міністэрствам адукацыі краіны. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 28 ліпеня 2023 года № 212. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Праграма разлічана на навучэнцаў 5—7 класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Факультатыў накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый, якія дазваляюць эфектыўна вырашаць фінансавыя пытанні.

Плануецца, што на факультатыўных занятках школьнікі авалодаюць базавымі ведамі ў сферы фінансавай актыўнасці, юрыдычнымі ведамі, у іх выпрацуюцца адказныя фінансавыя паводзіны ў сям’і і грамадстве, а таксама сфарміруюцца актыўная жыццёвая пазіцыя, эканамічны лад мыслення і станоўчая матывацыя да атрымання ведаў у галіне фінансаў. У рамках факультатыву навучэнцы даведаюцца пра змест шэрага паняццяў (грошы, даходы, выдаткі, асабісты (сямейны) бюджэт, зберажэнні, запазычанні, банкі, страхаванне, падаткі і інш.), пра крыніцы фарміравання і напрамкі расходавання дзяржаўнага бюджэту. Таксама школьнікі навучацца ацэньваць свае даходы і выдаткі, прымаць рацыянальныя рашэнні пры планаванні пакупак, карыстацца мерамі дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі, прымяняць набытыя веды для вырашэння асабістых фінансавых пытанняў.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Дарэчы, Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі вучэбна-метадычны комплекс “Асновы фінансавай дасведчанасці” для факультатыўных заняткаў вучняў 5—7 класаў, які складаецца з дапаможніка для навучэнцаў і дапаможніка для настаўнікаў. ВМК змяшчае тэарэтычны матэрыял і практычныя заданні, прызначаныя для фарміравання ведаў па фінансавай дасведчанасці школьнікаў. У даступнай і займальнай форме разам з галоўным персанажам — хлопчыкам Алёшкам — і яго сям’ёй школьнікі спасцігнуць асновы фінансавай дасведчанасці. Дапаможнік для настаўнікаў прызначаны для падрыхтоўкі і правядзення факультатыўных заняткаў па фінансавай дасведчанасці.

Наталля КАЛЯДЗІЧ

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: