У Слуцкім раёне сталі ўжо традыцыйнымі інклюзіўныя мерапрыемствы, дзе кожнае дзіця, у тым ліку з асаблівасцямі, можа праявіць свае здольнасці і таленты. Падрабязна аб гэтым карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» расказала дырэктар Слуцкага раённага ЦКРНіР Інеса Панамарова.

Можна навучыць усіх

— Паняцце «дзіця, якое немагчыма навучыць» цалкам зжывае сябе. Усе дзеці прызнаюцца тымі, каго можна навучыць. Не яны падстройваюцца пад існуючую сістэму адукацыі, а сістэма падстройваецца пад кожнага з іх, — адзначае суразмоўніца. — Талерантныя адносіны да дзяцей з АПФР у нашым раёне ўкараняюцца праз вучэбны працэс і аздараўленне, культурна-адукацыйную дзейнасць, экалагічнае выхаванне.

Спецкласы для дзяцей з АПФР у школах ужо не адкрываюцца. Затое актыўна ствараюцца класы інтэграванага навучання і выхавання — іх сёння ў раёне 128. Апорнай установай па інтэграцыі з’яўляецца сярэдняя школа № 13 Слуцка, дзе займаюцца вучні з рознымі псіхафізічнымі асаблівасцямі, у тым ліку з парушэннямі зроку і функцый апорна-рухальнага апарату. Ва ўстанове створана безбар’ернае асяроддзе (абсталяваны пад’ёмнік, пашыраны дзвярныя праёмы, устаноўлены таблічкі па Брайлю і г. д.).

У дзіцячых садах адкрыты 37 груп інтэграванага навучання і выхавання і 24 спецыяльныя групы, з іх дзве — для дзяцей з парушэннямі зроку, а астатнія — для тых, у каго цяжкія парушэнні маўлення. Сярод дашкольных устаноў апорным у пытаннях адукацыі дзяцей з АПФР з’яўляецца дзіцячы сад № 19 Слуцка.

Раённы ЦКРНіР наведваюць 53 дзіцяці з цяжкімі, множнымі парушэннямі ў фізічным і (або) псіхічным развіцці. Яны навучаюцца па праграмах спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю. Для іх галоўнае — сацыялізацыя і інтэграцыя ў грамадства, авалоданне жыццёвымі кампетэнцыямі. У цэнтры таксама аказваецца ранняя комплексная дапамога дзецям ад 0 да 3 гадоў.

Для 35 дзяцей у раёне па медыцынскіх паказаннях арганізавана навучанне дома. Але, па магчымасці, яны ўдзельнічаюць у выхаваўчых мерапрыемствах школ і дзіцячых садоў, за якімі замацаваны, наведваюць з аднагодкамі канцэрты, ходзяць на экскурсіі.

Не побач, а разам

— У сваёй дзейнасці мы часта сутыкаемся з неразуменнем і непрыманнем соцыумам дзяцей з асаблівасцямі, якіх неабходна ўключаць у грамадскае жыццё па прынцыпе «не побач, а разам», — адзначае намеснік дырэктара Слуцкага ЦКРНіР Анжэла Сеўрук. — З гэтай мэтай у нашым цэнтры рэалізуюцца педагагічныя і інавацыйныя праекты, наладжана супрацоўніцтва з установамі адукацыі раёна, мясцовай грамадскасцю.

Дзякуючы праектам прыйшло разуменне, што асаблівыя дзеці не маюць патрэбы ў нашым жалі. І іх трэба прымаць такімі, якія яны ёсць, паважаць і дапамагаць раскрыць таленты. А яшчэ нам варта быць больш цярпімымі і памяркоўнымі: людзі з інваліднасцю прыкладаюць у дзясяткі разоў больш намаганняў для дасягнення пастаўленых мэт, чым кожны з нас. І гэта даказаў адзін з нашых праектаў, што накіраваны на дапамогу дзецям з асаблівасцямі ў раскрыцці творчых здольнасцей. Хтосьці шукаў сябе ў жывапісе разам з педагогамі і выхаванцамі цэнтра дзіцячай творчасці, дзе заняткі маглі праходзіць па прынцыпе «рука ў руцэ», калі звычайнае дзіця або педагог браў руку асаблівага падапечнага і разам яны пісалі карціны. Іншыя выхаванцы раскрывалі свае пеўчыя або танцавальныя даныя. Значным вынікам праекта стала стварэнне танцавальнага калектыву навучэнцаў Слуцкага раённага ЦКРНіР і сярэдняй школы № 8 «Слуцкія ўзоры». Дзіцячыя таленты былі высока ацэнены ў раёне і вобласці на фестывалях «Вясёлкавы карагод», «Запалі сваю зорку». Калектыў «Слуцкія ўзоры» двойчы стаў лаўрэатам міжнароднага дыстанцыйнага фестывалю дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Юныя зоркі» за харэаграфічную кампазіцыю «Гусары» і за музычны нумар «Свята любові» ў выкананні выхаванкі ЦКРНіР Хрысціны Жыбулевіч і вучня 8-й школы Сашы Казакова.

Вольны час і аздараўленне

На фарміраванне інклюзіўнай культуры ў раёне накіраваны акцыі міласэрнасці, дружбы, экалагічныя і дабрачынныя мерапрыемствы, канцэрты і фестывалі, спартыўныя святы, тэатральныя пастаноўкі, конкурсы. Інклюзіўнае аздараўленне падчас канікул — яшчэ адна прыступка ў інтэграцыі дзяцей з АПФР у грамадства і адна з мэт рэспубліканскага інавацыйнага праекта, да якога далучыўся Слуцкі раённы ЦКРНіР. Яго адметнасць у тым, што ўстановы адукацыі раёна ў кожную сваю аздараўленчую змену падчас канікул уключаюць інклюзіўныя фестывалі пад агульнай назвай «Фарбы года» (у залежнасці ад сезона гэта будуць «Фарбы лета»  і г. д.).

У банку даных Слуцкага раёна сёння размешчана інфармацыя аб 1850 дзецях з АПФР. Кожны, хто мае патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе, атрымлівае яе ў поўным аб’ёме. Безбар’ернае асяроддзе створана ў 39 з 80 устаноў адукацыі Слуцкага раёна.

Да выхаванцаў ЦКРНіР, якія праходзяць аздараўленне ў сваёй установе, у госці прыходзяць дзеці са школ і дзіцячых садоў раёна з канцэртнымі, спартыўнымі і творчымі праграмамі. Для педагогаў, якія задзейнічаны ў аздараўленні, ладзяцца семінары па пытаннях узаемадзеяння з дзецьмі з АПФР. Сёлета праект завяршаецца, і самы галоўны яго вынік у тым, што ўсе ўстановы адукацыі раёна гатовы прыняць на аздараўленне асаблівых дзяцей, арганізаваць для іх інклюзіўную прастору і цікавы вольны час.

Педагогі і бацькі

— Навучыць лічыць, пісаць, чытаць можна любога. А вось навучыць суперажываць, дапамагаць, прымаць непадобнасць, быць добрым і міласэрным магчыма толькі тады, калі няма паняцця «яны», а ёсць толькі «мы», і знешнія адрозненні не маюць значэння, калі мы «не побач», а «разам», — гаворыць І. Панамарова. — Навукоўцамі даказана, што клас, у якім ёсць дзіця з асаблівасцямі, значна лепш умее выбудоўваць міжасобасныя адносіны.

Інклюзія пачынаецца са змянення мыслення. Так, у раёне працягвае рэалізоўвацца абласны праект «Мы разам», мэта якога — аказаць садзейнічанне педагогам у фарміраванні ў норматыповых дзяцей інклюзіўнай культуры. Акрамя таго, Слуцкі раённы ЦКРНіР з’яўляецца абласным рэсурсным цэнтрам па рабоце з бацькамі дзяцей з АПФР. Тут функцыянуюць школы для бацькоў дзяцей ранняга ўзросту (ад 0 да 3 гадоў) і для бацькоў выхаванцаў ЦКРНіР. Для іх арганізуюцца індывідуальныя і групавыя кансультацыі, у тым ліку анлайн. Бацькі асаблівых дзяцей з’яўляюцца ўдзельнікамі ўсіх інклюзіўных мерапрыемстваў як у карэкцыйным цэнтры, так і ў раёне.

«Зялёная школа»

У 2022 г. Слуцкі раённы ЦКРНіР атрымаў статус «Зялёная школа» і стаў адзінай установай такога тыпу, якая рэалізуе гэты праект. Нароўні са звычайнымі дашкольнікамі і школьнікамі выхаванцы цэнтра вывучаюць родную прыроду, вучацца берагчы ваду і электраэнергію, вырабляюць кармушкі і домікі для птушак, удзельнічаюць у зборы макулатуры і акультурваюць тэрыторыю цэнтра (пасаджаны «Сад дружбы» са 120 туй, пладовыя дрэвы).

— Талерантныя адносіны да людзей з асаблівасцямі, інклюзіўная адукацыя павінны стаць нормай для грамадства. Наш калектыў паспяхова з гэтым спраўляецца, — упэўнена І. Панамарова. — І на гэта ёсць дзве прычыны. Першая — наш цэнтр — гэта вялікая сям’я, моцная сваімі традыцыямі, здольная вырашыць любыя праблемы. Разам мы выйгравалі ў сур’ёзных рэспубліканскіх конкурсах, былі адзначаны па выніках работы за 2021 г. у намінацыі «Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі», а таксама занялі 3-е месца першага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства сярод адукацыйных устаноў Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі — 2022 у намінацыі «Лепшая ўстанова». І другая прычына — мы працуем не для галачкі. Нашым дзецям заўтра выходзіць у вялікі свет, станавіцца дарослымі. І вельмі важна тое, як гэты свет іх прыме. Залежыць гэта ад кожнага з нас.

Надзея ЦЕРАХАВА

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Пособия по инклюзивному образованию

Дети с инвалидностью: пути интеграции в социум

 Т. В. Лисовская, А. Р. Маллер

Авторы книги делятся с читателями своим теоретическим и практическим опытом, интересными методическими находками в работе с детьми с инвалидностью (с выраженными нарушениями психофизического развития).

Рекомендуется педагогам, студентам педагогических специальностей, будущим учителям-дефектологам, работникам социальной сферы, родителям, тьюторам.

Дети с инвалидностью: пути интеграции в социум

 20.16 руб.

 

Воспитание толерантности. Модели инклюзивных практик

 Т. В. Жук

Данное пособие является практикоориентированным и адресовано широкому кругу читателей: педагогическим работникам, студентам педагогических специальностей, работникам культуры, социальным работникам, представителям общественных организаций, тьюторам, волонтерам и всем тем, кто неравнодушен к проблеме толерантности.

 17.44 руб.

 

Обучение математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью

В. П. Гриханов, Т. В. Лисовская, М. Е. Скивицкая

Учебно-методическое пособие представляет собой основные содержательные линии, которые отражают сущность компетентностной основы обучения математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью: коррекционные возможности содержания, методы и приемы обучения, использования электронных средств обучения математике; примерный перечень практических заданий, примерное планирование учебного материала.

Обучение математике учащихся с интеллектуальной недостаточностью

16.00 руб.

 

Профилактика и коррекция дискалькулии

Н. С. Цырулик

В пособии раскрываются психолого-педагогические и организационно-методические основы профилактики и коррекции дискалькулии. Пособие адресуется студентам, обучающимся по специальности «Логопедия», учителям-дефектологам, слушателям курсов переподготовки по специальности «Логопедия», педагогическим работникам учреждений дошкольного и общего среднего образования, также может быть использовано студентами по специальностям профиля «Педагогика».

Профилактика и коррекция дискалькулии

33.70 руб.

 

Учимся рассказывать и говорить правильно

И. К. Боровская

Учебное наглядное пособие «Учимся рассказывать и говорить правильно» разработано с учётом инновационных подходов к воспитанию и обучению детей дошкольного возраста. Задания разного уровня сложности учитывают жизненный опыт ребёнка и призваны способствовать не только коррекции речи, но и развитию произвольного внимания, памяти и мышления.

В пособие включены также задания, способствующие развитию мелкой моторики и подготовке руки к письму.

 Учимся рассказывать и говорить правильно

14.50 руб.

 

Формирование жизненных компетенций у детей с инвалидностью

Т. В. Жук и другие 

Данное пособие знакомит педагогов и всех заинтересованных лиц с педагогическими основами формирования жизненных компетенций у детей и подростков с инвалидностью, обучающихся в центрах коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. Авторы делятся с читателями практическим опытом, интересными находками в работе с очень сложной, неоднородной по составу категорией детей и подростков — детьми с тяжелыми множественными нарушениями.

Формирование жизненных компетенций у детей с инвалидностью

23.00 руб.

 

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

А. Н. Коноплева, Т. Л. Лещинская

В пособии представлены: методика коррекционной работы по развитию познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью; дидактические сценарии и примерное тематическое планирование коррекционных занятий. 

Пособие рекомендуется учителям-дефектологам, педагогам, работающим в учреждениях дошкольного образования с детьми, имеющими интеллектуальную недостаточность, родителям, студентам факультетов специального и инклюзивного образования.

Коррекция познавательной деятельности у детей дошкольного возраста с интеллектуальной недостаточностью

20.16 руб. 

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь. Учебное пособие для 2 класса специальных общеобразовательных школ для детей с нарушением слуха. В двух частях. Часть 1. 

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала. Задания можно выполнять как на уроках, так и дома.

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 1

13.70 руб.

 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 Е. В. Рахманова, А. В. Верниковская, Е. С. Грабчикова

Рабочая тетрадь по русскому языку предназначена для организации работы учащихся 2-го класса специальной общеобразовательной школы для детей с нарушением слуха.

Тетрадь разработана в соответствии с учебным пособием «Русский язык, 2 класс» авторов Е. В. Рахмановой и др. В неё включены практико-ориентированные задания, выполнение которых будет способствовать усвоению учебного материала.

Задания можно выполнять как на уроках, так и дома. 

Русский язык, 2 кл. Рабочая тетрадь № 2

 12.23 руб.

Заказ можно сделать:

в интернет-магазине издательства «Народная асвета»: http://narasveta.by/;

непосредственно в издательстве по адресу: г.Минск, пр.Победителей, 11, 10-й этаж, к. 1019, тел.: +375 (17) 203-89-25, 203-84-44, +375 (29) 395-00-26 Viber; по электронной почте: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;

в интернет-магазине ОАО «Белкнига»: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., тел.: 8 (017) 396-47-72, 8 (029) 606-85-85;

во всех розничных магазинах ОАО «Белкнига» по всей стране – около 100 магазинов во всех регионах, тел. справочной службы: 8 (017) 399-73-80; список магазинов ОАО «Белкнига» размещен на сайте: https://belkniga.by/contacts/stores/;

в интернет-магазине и розничном магазине РУП «Академкнига»: https://akademkniga.by/, г. Минск, пр. Независимости, 72.