Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


На працягу навучальнага года сталічныя школьнікі змогуць бясплатна наведваць музеі, тэатры і некаторыя іншыя аб’екты, паведамілі карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» ў камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама.

Складзены спіс, куды ўвайшлі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны гістарычны музей, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей прыроды і экалогіі Беларусі, Музей гісторыі горада Мінска, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, Цэнтральны батанічны сад, Вялікі тэатр Беларусі, «Мінск-Арэна», Музей валуноў і інш. Кіраўніцтва навучальнай установы і непасрэдна класны кіраўнік могуць па сваім меркаванні і з улікам жадання навучэнцаў выбіраць аб’екты, якія ім хацелася б наведаць.

Увогуле ў гэтым навучальным годзе істотна пашыраецца экскурсійная дзейнасць школьнікаў як сталіцы, так і рэгіёнаў. Умацоўваецца супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з музеямі і тэатрамі, распрацоўваюцца краязнаўчыя маршруты. Нагадаем, дзякуючы пагадненню паміж Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам культуры ў вызначаныя дні школьнікі могуць бясплатна наведваць аб’екты гісторыі і культуры. Білеты будуць набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў. Праводзіць экскурсіі можна ў вольны час альбо ў шосты школьны дзень.

Ала КЛЮЙКО

По материалам https://nastgaz.by.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Одетта из кордебалета

Автобиографическая повесть артистки балета Большого театра Беларуси, победительницы стартапа ЛитUP-2022 Всероссийского молодежного литературного фестиваля-конкурса «Хрустальный родник», привлечет юных читателей необычным стилем повествования и чудесными историями о мире балета и о том, как становятся настоящими артистами.

Адресуется читателям среднего и старшего школьного возраста.

Художник Светлана Рыжикова.

 21.82 руб.