Больш за 30 гадоў таму ў Віцебску ўпершыню прайшоў фестываль харэаграфіі, які сёння з’яўляецца адным з самых старэйшых на постсавецкай прасторы і знаходзіцца ў ліку найпрэстыжных у Еўропе — Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі або ІFMC. Сёлета горад на Дзвіне заззяе творчымі агнямі з 22 да 26 лістапада, напярэдадні форума ў медыяцэнтры паўночнага рэгіёна прайшла прэс-канферэнцыя.

Галоўнай падзеяй XXXІV Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (ІFMC) стане рэспубліканскі конкурс, дзе танцоры і харэографы Беларусі прадставяць свае найлепшыя пастаноўкі.

Адкрыццё фестывалю пройдзе 22 лістапада, танцавальны форум працягнецца да 26 лістапада. Усяго на ІFMC, уключаючы беларусаў, прыедуць прадстаўнікі 10 краін блізкага і далёкага замежжа — Расіі, Македоніі, Італіі, Харватыі і іншых. «Разам з віцебскімі танцорамі ў конкурснай праграме фестывалю будуць удзельнічаць каля 140 чалавек, 25 калектываў. Агульны час паказу на закрытым туры складзе амаль пяць гадзін. Конкурс будзе складацца з 9 блокаў, закрыты тур пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным драмтэатры імя Якуба Коласа і ў канцэртнай зале „Віцебск“. Фінал адбудзецца на сцэне канцэртнай залы», — адзначыла дырэктар фестывалю Марына Раманоўская.

Па добрай традыцыі ў праграме будуць балетныя спектаклі, выступленні тэатраў танца, майстар-класы, лекцыі аб сучасным мастацтве. Акрамя віцебскіх танцораў, на фестывалі будуць прадстаўнікі тэатра «Балет Яўгена Панфілава» з Пярмі, «Балет «Масква», а таксама «Танцавальная кампанія „Каннон Данс“» з Санкт-Пецярбурга. Упершыню афішу фестывалю ўпрыгожвае Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр. А яшчэ цікава, што іх спектакль «Судотык» паставіла віцебскі харэограф, яго прэм’ера прайшла летась у Мінску.

У журы, якое сёлета ўзначаліў саліст Вялікага тэатра Беларусі, народны артыст Беларусі Канстанцін Кузняцоў, увайшлі прадстаўнікі Паўночнай Македоніі, Харватыі, Італіі.

«Фестываль чакаюць і гледачы, і харэографы, і танцоры. Гэта відаць па шматлікіх заяўках, якія паступаюць ад калектываў, і па ажыятажы ў білетных касах», — падкрэсліў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Классический танец

В. В. Лысенкова

В книге излагаются основные принципы изучения базовых движений классического танца. Издание включает лекционные занятия и практический раздел изучаемых движений, а также словарь терминов и список литературы по предмету.
Учебное пособие адресовано студентам и преподавателям высших и средних специальных учебных заведений в области хореографического искусства.

Цена 50.52 руб.

 

Одетта из кордебалета

Автобиографическая повесть артистки балета Большого театра Беларуси, победительницы стартапа ЛитUP-2022 Всероссийского молодежного литературного фестиваля-конкурса «Хрустальный родник», привлечет юных читателей необычным стилем повествования и чудесными историями о мире балета и о том, как становятся настоящими артистами.

Адресуется читателям среднего и старшего школьного возраста.

Художник Светлана Рыжикова.

Цена 21.82 руб.