XIV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аграэкатурызм у Рэспубліцы Беларусь: стан і сучасныя выклікі» адбудзецца 17 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Форум стане пляцоўкай для абмену вопытам рэалізацыі турыстычных паслуг у сельскім і экалагічным турызме, абмеркавання канцэптуальных асноў і новых напрамкаў развіцця дадзенага сегмента турбізнесу. Мерапрыемства арганізуюць у вочна-дыстанцыйным фармаце.


Стартуе канферэнцыя з выступленняў супрацоўнікаў Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Яны прадставяць даклады аб актуальных пытаннях дзяржаўнай палітыкі ў сферы аграэкатурызму.

Таксама ўдзельнікі разгледзяць сучасны стан і патэнцыял развіцця аграэкатурызму ў асобных рэгіёнах Беларусі і Расіі, пытанні канцэптуальных падыходаў да фарміравання новай мадэлі аграэкатурызму на аснове сацыяльнай адказнасці, а таксама ацэняць эфектыўнасць уключэння аграсядзіб у турыстычныя маршруты, практыку арганізацыі профільных алімпіяд для ўцягвання моладзі ў развіццё сельскіх тэрыторый і інш.

Акрамя таго, у рамках канферэнцыі студэнты кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ раскажуць аб выніках рэалізацыі сваіх інавацыйных праектаў у канкрэтных аграсядзібах і падзеляцца вопытам супрацоўніцтва з турбізнесам па прасоўванні паслуг аграэкатурызму з прымяненнем інструментаў лічбавага маркетынгу.

Па выніках форуму будзе падрыхтаваны зборнік навуковых матэрыялаў, які апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт міжнародных адносін БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

17.50 руб.

 

Птушка года Беларусі 2000—2020

 Віктар Гардзей

Кніга створана з нагоды і ў падтрымку аднайменнага прыродазнаўчага конкурсу, які з 2000 г. праводзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Кожны год выбіраецца адзін від птушак, на якім сканцэнтроўваецца асветніцкая і ахоўная дзейнасць. Вершы і замалёўкі пра ганаровых птушак Беларусі суправаджаюцца шматлікімі фотаздымкамі вядомых беларускіх фатографаў.

Адрасуецца чытачам сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам, бацькам, усім, хто адчувае адказнасць за прыродныя скарбы сваёй Радзімы, каго цікавяць экалогія і культура Беларусі.

Птушка года Беларусі 2000—2020

21.50 руб.

 

Родник, или Чудесные превращения Тима на ферме

 И. А. Токарева

Летние каникулы – это так здорово! Особенно у бабушки в деревне. На завтрак блинчики, ягоды с куста, футбол с ребятами, а потом… на соседней ферме происходят настоящие чудеса-превращения. В книге много прекрасных иллюстраций и захватывающих событий.

Адресуется читателям младшего и среднего школьного возраста. 

Продолжение волшебных превращений Тима.

Родник, или Чудесные превращения Тима на ферме

17.56 руб.

 

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

 І. А. Токарава

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.

Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.

Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

 15.00 руб.