Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Семінар-практыкум «Рэалізацыя STEM-падыходу ў практыцы работы інжынерна-тэхнічных цэнтраў» прайшоў на базе сталічнай гімназіі № 6. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, МГІРА, педагогі-практыкі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

— Для ажыццяўлення ранняй інжынернай падрыхтоўкі вучняў у Мінску функцыянуе сетка інжынерна-тэхнічных цэнтраў на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аўтаматызаваныя рабочыя месцы навучэнцаў у гэтых цэнтрах абсталяваны сучаснай камп’ютарнай тэхнікай (3D-прынтары, робататэхнічныя платформы ROBBO, наборы схематэхнікі і мікраэлектронікі, інтэрактыўная панэль), падключанай да лакальнай сеткі і інтэрнэту, што дазваляе ажыццяўляць аператыўны доступ да адукацыйнага кантэнту. Гэта своеасаблівыя інжынерна-тэхнічныя міні-лабараторыі, на базе якіх можна асвоіць практычныя навыкі канструявання і праграмавання робатаў, стварэння розных мабільных дадаткаў і камп’ютарных гульняў, — расказала начальнік аддзела інфарматызацыі цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Алена Емяльянава.

Па яе словах, акрамя дзейнасці інжынерна-тэхнічных цэнтраў, ранняй інжынернай падрыхтоўцы вучняў садзейнічае адкрыццё ў 2023/2024 навучальным годзе інжынерных профільных класаў (груп).

— У такіх класах шэраг прадметаў вывучаюць на павышаным узроўні. Таксама прапаноўваюцца і факультатыўныя заняткі «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію», праграму якіх школьнікі асвойваюць на базе лабараторый устаноў вышэйшай адукацыі, такіх як БНТУ, БДУІР, БДТУ. Гэты падыход садзейнічае вывучэнню сучасных тэхналогій і запатрабаваных напрамкаў навукі і тэхнікі, якаснай прафарыентацыйнай рабоце па інжынерных напрамках.

У сталіцы створана 18 профільных класаў (груп) інжынернай накіраванасці на базе 17 устаноў адукацыі.

Падчас работы семінара-практыкума былі разгледжаны ключавыя аспекты дзейнасці інжынерна-тэхнічных цэнтраў, якія рэалізуюць STEM-падыходы на базе ўстаноў адукацыі, выніковасць практычнага прымянення робататэхнічных набораў ROBBO, перспектывы і праблемныя пытанні выкарыстання ROBBO-лабараторыі і ROBBO-платформы, 3D-тэхналогій у адукацыйным працэсе, праблемы, што ўзнікаюць, і іх рашэнні. Практычным вопытам арганізацыі дзейнасці ў інжынерна-тэхнічным цэнтры падзялілася гімназія № 6.

Як адзначалася, дзейнасць на базе інжынерна-тэхнічнага цэнтра ўключае правядзенне вучэбных і факультатыўных заняткаў для навучэнцаў, аб’яднанняў па інтарэсах, вучэбна-даследчую і праектную, пазаўрочную дзейнасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі маюць магчымасць наведваць лабараторыі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, тэхнапарка ўстаноў вышэйшай адукацыі, адукацыйнага цэнтра праграмавання і высокіх тэхналогій.

З мэтай вывучэння асноў праграмавання робатаў ROBBO школьнікі асвойваюць навыкі работы з асяроддзем візуальнага праграмавання Scratch з графічным інтэрфейсам і RobboScratch, у якім ёсць пашырэнне для кіравання робатамі — ROBBO-лабараторыя і ROBBO-платформа, праграмаванне кантролерам ArduinoUno. Для стварэння 3D-мадэлей на базе інжынерна-тэхнічных цэнтраў прымяняюцца розныя 3D-рэдактары, такія як Компас, TinkerCard, FreeCard і інш.

Вынікам з’яўляецца паступленне вучняў у Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк, а далей — выбар інжынерных і ІТ-прафесій, што ў найбліжэйшай будучыні дасць магчымасць атрымаць высокакваліфікаваныя кадры для эканомікі краіны.

Наталля КАЛЯДЗІЧ

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Актуальные вопросы обеспечения информационной безопасности

 В. Ю. Арчаков

В пособии рассматриваются концептуальные подходы к информационной безопасности в Республике Беларусь, вопросы ее правового обеспечения в нашей стране и за рубежом, а также современные технологии средств массовой коммуникации в контексте рисков национальной безопасности.

Актуализирована проблема деструктивного информационного воздействия на подрастающее поколение, описаны условия формирования информационной культуры учащихся.

Пособие адресуется педагогам учреждений общего среднего, профессионально-технического, среднего специального образования.

Актуальные вопросы обеспечения информационной безопасности

18.40 руб.