Даследчая дзейнасць адыгрывае важную ролю ў дапрофільнай падрыхтоўцы школьнікаў. Рашаючы нетыповыя задачы з загадзя невядомым вынікам, дзеці развіваюць творчыя здольнасці і аналітычнае мысленне.
Даволі часта з’явы жывой прыроды не ўпісваюцца ў гатовыя схемы, а патрабуюць самастойнага аналізу і пошуку ў канкрэтнай сітуацыі. Таму так важна выбраць актуальную тэму для даследавання. Адна з іх — “Утрыманне прабіётыкаў у пітным малацэ ў залежнасці ад тэхналагічных параметраў”.
Роля бактэрый у жыцці чалавека надзвычай вялікая. Дзякуючы ім, гатуюцца розныя малочныя прадукты, квасіцца капуста, кансервуецца агародніна. Бактэрыі шырока выкарыстоўваюцца ў сучаснай біятэхналогіі для прамысловага атрымання малочнай, алейнай, воцатнай і прапіёнавай кіслот, ацэтону, бутылавага спірту і інш. Падчас жыццядзейнасці бактэрый утвараюцца біялагічна актыўныя рэчывы: антыбіётыкі, вітаміны, амінакіслоты.
Дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту людзей і жывёл рэгулюе вялікая колькасць бактэрый. З імі звязаны прабіётыкі — жывыя мікраарганізмы ці ферментаваныя імі прадукты, якія станоўча ўплываюць на здароўе арганізма. Нягледзячы на шырокае распаўсюджанне ферментаваных біфідаўтрымліваючых прадуктаў, навукоўцы шукаюць магчымасці абагачэння прабіятычнымі мікраарганізмамі і іншых малочных прадуктаў. Улічваючы актуальнасць тэмы, вучні вырашылі даследаваць тэхналагічныя параметры атрымання пітнога малака, абагачанага біфідабактэрыямі, без развіцця ў ім гэтых мікраарганізмаў.
Падчас доследаў школьнікі вызначалі ўплыў тэмпературна-часавых рэжымаў пастэрызацыі малака на рост і развіццё ў ім біфідабактэрый, аналізавалі ўплыў нерэгулюемых і рэгулюемых тэмпературных умоў на захаванасць біфідабактэрый у малацэ падчас яго захоўвання, а таксама выяўлялі тэрмін прыдатнасці такога малака. Вучні профільных класаў хіміка-біялагічнай накіраванасці праводзілі даследаванні ў рознаўзроставых групах, дзякуючы чаму дапамагалі іншым дзецям сарыентавацца ў будучым профілі навучання і нават прафесіі.
Не менш цікавыя вучнёўскія даследаванні і па гуманітарных прадметах. Так, васьмікласніцы Марыя Пылік і Настасся Палхоўская на прыкладзе мастацкіх твораў мінулага стагоддзя вывучалі мужнасць і патрыятызм дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, каб паказаць пераемнасць пакаленняў, сувязь гісторыі сям’і і краіны.
З гэтай мэтай школьнікі склалі анатаваны каталог “Дзеці Вялікай Айчыннай вайны ў мастацкай літаратуры”, азнаёміцца з якім можна па QR-кодзе, і правялі класныя гадзіны з тэматычнымі выставамі кніг. Вучні чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў ваеннага часу пра дзяцей, сустракаліся са сведкамі тых падзей. Усім жадаючым было прапанавана паўдзельнічаць у напісанні сачыненняў для зборніка ўспамінаў “Пра тое, што было, не забудзем…” (на матэрыялах сваіх сем’яў). У ім ёсць спасылкі на старонкі дзённікаў сведкаў і ўдзельнікаў вайны, аўдыязапісы і відэафрагменты зносін з імі. Зборнік быў прадстаўлены на школьнай выставе “Без тэрміну даўнасці”, а сама даследчая работа атрымала дыплом ІІ ступені на гарадской канферэнцыі “Першыя крокі ў навуку”.
Людміла КАЗАКОВА, настаўніца біялогіі;
Аксана КУПРЫК, настаўніца хіміі;
Таццяна КАНДРАЦЮК, настаўніца рускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 8 Пінска
По материалам https://nastgaz.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
И. А. Токарева
Эта книга открывает серию «Школьная энциклопедия» и знакомит юных читателей с основными законами природы, миром молекул и звёзд, растений и животных, океанов и вулканов. В конце книги даны занимательные опыты.
16.73 руб.