Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Сельскагаспадарчыя ВНУ Беларусі абвясцілі набор на завочную форму навучання да 5 снежня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Калі абітурыент мае толькі агульную сярэднюю адукацыю, то паступіць на завочнае аддзяленне бясплатна можа толькі пры наяўнасці 10-месячнага стажу працы ў сельгасарганізацыі.

Абитурыенты, якія адслужылі тэрміновую службу ў войску ці рэзервісты, таксама маюць магчымасць залічыцца ва ўніверсітэт на бюджэт, калі воінскія часці выпісалі ім адпаведную рэкамендацыю.

Тыя, хто адвучыўся ў каледжы або ВНУ, якія не звязаныя з АПК, і не працуюць там, могуць прэтэндаваць на навучанне на платнай аснове.

Уступныя экзамены ў агравузах пройдуць з 6 па 15 снежня. Залічэнне — па 20 снежня.

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: