Інстытут інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі з пачатку 2024 года пачне навучанне па спецыяльнасці перападрыхтоўкі 9-09-0611-05 «Абарона персанальных даных» з прысваеннем кваліфікацыі «спецыяліст па бяспецы даных». Дакументы на навучанне прымаюцца да 22 снежня 2023-га.


Мэта перападрыхтоўкі — забяспечыць аператараў персанальных даных (ПД) спецыялістамі, якія валодаюць сучаснымі кампетэнцыямі, неабходнымі для апрацоўкі ПД і іх абароны. Прайшоўшыя навучанне павінны быць здольнымі ў тым ліку на высокім прафесійным узроўні ажыццяўляць унутраны кантроль за апрацоўкай ПД у аператара (упаўнаважанай асобы). Наяўнасць такіх спецыялістаў, як мяркуецца, створыць кадравыя перадумовы для своечасовага і эфектыўнага рэагавання на рызыкі, выклікі і пагрозы інфармацыйнай бяспекі. 

Навучанне спецыялістаў будзе праходзіць завочна (24 месяцы) і ў вечаровай форме (17 месяцаў) пры непасрэдным узаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у метадыста факультэта павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў Вольгі Уладзіміраўны Басько па нумарах +375(17)366-63-85, +375(29)390-88-95 ці электроннай пошце Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра., а таксама на сайце.

Ірына СІДАРОК

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Актуальные вопросы обеспечения информационной безопасности

 В. Ю. Арчаков

В пособии рассматриваются концептуальные подходы к информационной безопасности в Республике Беларусь, вопросы ее правового обеспечения в нашей стране и за рубежом, а также современные технологии средств массовой коммуникации в контексте рисков национальной безопасности.

Актуализирована проблема деструктивного информационного воздействия на подрастающее поколение, описаны условия формирования информационной культуры учащихся.

Пособие адресуется педагогам учреждений общего среднего, профессионально-технического, среднего специального образования.

Актуальные вопросы обеспечения информационной безопасности

18.40 руб.