Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Зімовыя дні адчыненых дзвярэй пройдуць у Белдзяржуніверсітэце, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Мерапрыемствы будуць праходзіць у вочна-дыстанцыйным фармаце. Для абітурыентаў правядуць сустрэчы, прамыя трансляцыі, тэлефонныя гарачыя лініі. Будзе магчымасць паразмаўляць і праз сацыяльныя сеткі.

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А.Д. Сахарава, інстытуты тэалогіі ім. свв. Мяфодзія і Кірыла і дадатковай адукацыі чакаюць абітурыентаў 26 снежня. Біялагічны факультэт прыме гасцей 28 снежня. Хімічны факультэт сустрэне абітурыентаў 29 снежня.

Факультэты геаграфіі і геаінфарматыкі, гістарычны, механіка-матэматычны, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама Юрыдычны каледж БДУ запрашаюць школьнікаў 4 студзеня.

Наступным днём, 5 студзеня, гасцей прымаюць факультэты міжнародных адносін, юрыдычны, фізічны, філалагічны, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі. У гэты ж дзень будзе працаваць гарачая лінія па пытаннях уступнай кампаніі і навучальнага працэсу на гістарычным факультэце.

Дзверы Інстытута бізнесу і факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій для абітурыентаў адчыняцца 6 студзеня. Таксама выкладчыкі факультэта журналістыкі ў гэты дзень адкажуць на пытанні старшакласнікаў у фармаце гарачай лініі.

Эканамічны факультэт запрашае рабят і іх бацькоў 13 студзеня. Ваенны факультэт пазнаёміцца з будучымі курсантамі 10 лютага.

 

Дні адкрытых дзвярэй пройдуць у Інстытуце дадатковай адукацыі БДУ

Агульны занятак пройдзе 26 снежня (вуліца Акадэмічная, 25, аўд. 303). Пачатак у 13.20. Старшакласнікам раскажуць аб праграмах падрыхтоўкі да паступлення ў ВНУ і тэрмінах навучання на падрыхтоўчых курсах. Для абітурыентаў будуць прапанаваныя актуальныя на гэты момант праграмы навучання, разлічаныя на 14 тыдняў, якія стартуюць 31 студзеня.

Акрамя таго, для ўсіх ахвотных пройдуць бясплатныя аўтарскія заняткі па навучальных прадметах, дзе патэнцыйныя слухачы змогуць пазнаёміцца на практыцы з выкладчыкамі Інстытута дадатковай адукацыі БДУ. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Заняткі па рускай мове і гісторыі Беларусі арганізуюць 26 снежня. Адкрытыя лекцыі па матэматыцы, англійскай мове і хіміі адбудуцца 27 снежня. Выкладчыкі фізікі і грамадазнаўстве чакаюць хлопцаў і дзяўчат 28 снежня. Заключным днём стане 29 снежня, калі адбудуцца заняткі па беларускай мове.

Усе бясплатныя аўтарскія заняткі будуць праходзіць у навучальным корпусе Інстытута вуліцы Акадэмічнай, 25.

Надзея НІКАЛАЕВА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует: