21 снежня ў Мінску адбудзецца фінал ІІІ рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» для вучняў 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. У час раённых і рэгіянальных этапаў турніру ў інтэлектуальных спаборніцтвах на веданне законаў маладой і незалежнай Беларусі прынялі ўдзел 29 815 школьнікаў. Старшакласнікі індывідуальна адказвалі на тэставыя заданні па тэме «Народаўладдзе ў Рэспубліцы Беларусь. Традыцыі, сучаснасць, будучыня».

У сталіцы юныя інтэлектуалы права будуць змагацца за перамогу ў трэцім, заключным туры прававога турніру — 21 школьнік. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія набралі найбольшую колькасць балаў у рэгіёнах у сваіх узроставых катэгорыях (па тры чалавекі).

Пасля ўрачыстай цырымоніі афіцыйнага адкрыцця рэспубліканскага прававога турніру «Сіла закона» фіналісты накіруюцца ў спецыяльна абсталяваныя аўдыторыі юрыдычнага факультэта БДУ, дзе паспаборнічаюць у першай частцы фіналу — анлайн-тэсціраванні.

На Дзіцячым прававым сайце за пэўны час (не больш за 30 хвілін) ім трэба праявіць веды разам з інтэлектам, упартасць і мэтанакіраванасць, адказваючы на 20 тэставых заданняў, якія датычацца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, выбараў дэпутатаў розных узроўняў, Усебеларускага народнага сходу і інш.

У другой частцы фіналу арганізатары адвялі ўдзельнікам не больш за 60 хвілін на невялікае сачыненне свабоднай формы. Варта падкрэсліць, што інтэлектуальна-творчы конкурс эсэ ўпершыню ўключаны ў фінальную частку праграмы. Аўтарам эсэ дадзена магчымасць выказаць асабістыя ўражанні і думкі па зададзенай тэме (будзе агучана перад пачаткам другога выпрабавання). Дадатковыя патрабаванні — аб’ём творчай работы да 2000 знакаў з прабеламі.

За кожнае правільна выкананае заданне першага тура фіналісты могуць атрымаць адзін бал (усяго 20), за эсэ — 20, пры гэтым журы ўлічыць стыль і лагічнасць выкладання, паўнату адказу, аргументацыю пазіцыі, арыгінальнасць прапанаваных рашэнняў пытання, ступень валодання юрыдычнай прафесійнай лексікай.

Мэтапалаганне рэспубліканскага прававога турніру накіравана на фарміраванне найважнейшых элементаў сістэмы грамадзянска-прававога выхавання школьнікаў — прававую асвету, павышэнне цікавасці старшакласнікаў да заканадаўства, прапаганда прававой культуры.
У сувязі з гэтым арганізатары ўпершыню ўключылі ў праграму мерапрыемстваў фіналу наведванне Дома ўрада. Там запланавана сустрэча з кіраўніцтвам ЦВК, дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VІІ склікання, а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Арганізатарамі турніру выступаюць Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

По материалам https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Административно-деликтное право и административный процесс

А. З. Игнатюк

Пособие предназначено для изучения институтов административно-деликтного права и административного процесса на современном этапе развития законодательства, а также эффективного применения административно-правовых и административно-процессуальных норм в конкретных ситуациях.

Рекомендуется студентам, преподавателям и иным лицам, интересующимся вопросами административно-деликтного права и административного процесса.

Административно-деликтное право и административный процесс

27.24 руб.