Мабільны дадатак «Добрая дарога ў свет бяспекі» для дзяцей дашкольнага ўзросту і вучняў пачатковых класаў распрацаваны па ініцыятыве ўпраўлення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі УУС Брэсцкага аблвыканкама ва ўзаемадзеянні з Брэсцкім абласным інстытутам развіцця адукацыі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Партнёрамі па стварэнні рэсурсу выступілі аўташкола «Арыстоцель», тэлерадыёкампанія «Брэст» і дзіцячы сад № 35 Брэста.

Дадатак прызначаны для выкарыстання ва ўмовах сямейнага выхавання, сумеснай дзейнасці дзіцяці і дарослага. Яго мэта — фарміраванне ўяўленняў аб бяспечных паводзінах у побыце, на вуліцы, дарозе, у надзвычайных сітуацыях.

— Дзеці вельмі дапытлівыя, спрабуюць актыўна пазнаваць навакольны свет, але пры гэтым практычных навыкаў у іх яшчэ мала, яны не заўсёды ўмеюць ацаніць небяспеку сітуацыі. Асноўнымі прычынамі дзіцячага траўматызму з’яўляюцца няведанне і парушэнне правіл бяспекі жыццядзейнасці, безнагляднасць, — адзначае начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на I ступені Брэсцкага абласнога ІРА Ганна Лявіцкая.

Як прыцягнуць увагу бацькоў да пытання навучання хлопчыкаў і дзяўчынак правілам бяспекі ва ўмовах сямейнага выхавання? Якія сучасныя формы і сродкі дапамогуць у гэтым? Найбольш вынікова працэс навучання праходзіць у гульнявой форме.

Змест мабільнага дадатку «Добрая дарога ў свет бяспекі» ўключае ў сябе тэматычныя блокі: 101 — Пажарная аварыйна-выратавальная служба; 102 — Міліцыя; 103 — Хуткая медыцынская дапамога; 104 — Аварыйная служба газавай сеткі. Кожны блок змяшчае інфармацыю аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях у побыце, на дарозе, мультыплікацыйныя фільмы і гульнявыя заданні. Для выкарыстання неабходна спампаваць дадатак (бясплатна), выбраць блок, азнаёміцца з інфармацыяй, выканаць тэст на замацаванне. Калі дзіця яшчэ не ўмее чытаць, агучыць заданне можа дарослы. Перш чым прыступіць да тэстаў, неабходна добра асвоіць прапанаваны матэрыял.

Дадатак размешчаны на сайце Брэсцкага абласнога ІРА. Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў санітарных норм і правіл пры выкарыстанні мабільнага дадатку з улікам узросту дзяцей.

Надзея ЦЕРАХАВА

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Зайкины полезные сказки 

С. В. Бахнова

В книге увлекательных и поучительных историй о Зайке и его друзьях Светланы Бахновой в сказках «Коварный лед» и «Почему спички «кусаются» в игровой форме доводится информация для малышей, почему нельзя выходить на лед в зимний период, нельзя играть со спичками и к каким печальным последствиям эти действия могут привести. А, прочитав «Сказку про Зайку, который не знал Правил дорожного движения», малыши узнают, как правильно переходить дорогу, почему нельзя играть возле дороги, иначе случится беда.

 Зайкины полезные сказки

10,90 руб.