Як зрабіць, каб энергія і памкненні студэнцкай моладзі былі накіраваны на дабрабыт краіны, а не наадварот? Адказ ведае Андрэй Кароль — рэктар БДУ, доктар педагагічных навук, прафесар. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.
Праектная дзейнасць
Знешнепалітычная сітуацыя і глабальная перабудова свету, рост інфармацыйных тэхналогій і маніпуляванне людзьмі сёння ўказваюць на неабходнасць развіцця дасведчанасці моладзі ў галіне права, палітыкі, у інфармацыйных і электаральных пытаннях. Некампетэнтнасць у гэтых тэмах становіцца пагрозай для любой краіны. А таму нароўні з фарміраваннем прафесійных навыкаў важна прывіваць студэнтам прававую і інфармацыйную культуру. У БДУ для гэтага ёсць усе неабходныя ўмовы і рэсурсы. Профільныя факультэты, фундаментальная інтэлектуальная база юрыдычнага профілю ў спалучэнні з інавацыйнымі адукацыйнымі тэхналогіямі, якія ўкараняюцца ў вучэбны працэс, дазваляюць нам аптымізаваць навучанне і выхаванне, напоўніць гэтыя працэсы ўзаемадапаўняльным зместам.
Вялікую ролю ў адукацыі моладзі мы адводзім не толькі прававой культуры, але і праектнай дзейнасці. Студэнтам даецца магчымасць быць ініцыятарамі і рэалізатарамі мерапрыемстваў, галоўны прынцып якіх — “роўны вучыць роўнага”. Напрыклад, на юрыдычным факультэце сфарміравана маладзёжная мабільная інфармацыйная група. Юнакі і дзяўчаты наведваюць факультэты, працуюць са школьнікамі, каб на даступнай мове данесці інфармацыю аб асноўных палажэннях Канстытуцыі, растлумачыць прызначэнне адзінага дня галасавання.
Інфармацыйная гігіена
Мы ствараем умовы для фарміравання запатрабаваных часам кампетэнцый і навыкаў інфармацыйнай гігіены праз правядзенне сустрэч студэнтаў з экспертамі, палітыкамі, прадстаўнікамі органаў улады. Вельмі важныя рэгулярныя размовы з моладдзю.
Часам нязручныя пытанні ад студэнтаў дапамагаюць нам убачыць, чым яны занепакоены, ацаніць узровень іх дасведчанасці і аб’ектыўнасці ў палітычных і прававых тэмах.
Дарэчы, пытанне студэнта, а не яго адказ з’яўляецца ключавым кампанентам эўрыстычнай сістэмы, якую мы эфектыўна выкарыстоўваем у БДУ. Запытанне праз спазнанне аб’ектаў навакольнага свету дазваляе навучэнцу адкрыць сябе, вызначыць свае сэнсы і мэты, выявіць і раскрыць патэнцыял. Напрыклад, з канца мінулага навучальнага года ў нас стартаваў праект “Дыялог рэктара са студэнтамі”. Праз гэтую сацыяльна значную ініцыятыву імкнёмся сфарміраваць у моладзі грамадзянскую адказнасць, патрыятызм, дасведчанасць па актуальных праблемах. Абмяркоўваем падзеі ў свеце і нашай краіне, выступленні і заявы нашага Прэзідэнта па пытаннях дзяржаўнага і партыйнага будаўніцтва.
Фарміраванне лідараў
БДУ — інтэлектуальны цэнтр па падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў для розных сфер эканомікі, у тым ліку для ўсіх галін улады. Многія нашы выпускнікі працуюць у Адміністрацыі Прэзідэнта, Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэта дапамагае задаволіць дзяржаўны запыт на падрыхтоўку спецыялістаў і скаардынаваць свае дзеянні ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Аднак гэта толькі адзін з вектараў нашага ўзаемадзеяння. Другі напрамак — прыцягненне вучоных БДУ ў якасці экспертаў і распрацоўшчыкаў законаў. Напрыклад, з 36 удзельнікаў Канстытуцыйнай камісіі, што працавала над новай рэдакцыяй Асноўнага закона Беларусі, трое — супрацоўнікі юрыдычнага факультэта.
Трэцяй формай партнёрства можна назваць прыцягненне нашай моладзі да абмеркавання заканатворчых праектаў. Іх жыццядзейнасць залежыць ад актуальнасці і патрэбнасці ў гэтых новаўвядзеннях нашага грамадства. А ў гэтым пытанні вельмі адчувальнай аўдыторыяй выступае студэнцтва, таму важна арыентавацца на іх думку. З удзелам дэпутацкага корпуса ў БДУ праводзяцца лекцыі, семінары, адкрытыя дыялогі, дыскусійныя пляцоўкі. Гэта дапамагае моладзі лепш разумець мэтазгоднасць і змест прынятых змяненняў і ініцыіраванне новых.
Чацвёрты вектар звязаны з удзелам актывістаў універсітэта ў рабоце Маладзёжнага парламента Беларусі. Такая практыка дазваляе ім увайсці ў прафесійнае кіраўнічае асяроддзе, хутчэй рэагаваць на бягучы парадак дня ў краіне, разумець прымаемыя законы і праекты. Такая дзейнасць фарміруе лідараў меркаванняў, якія адначасова становяцца “мостам” для зваротнай сувязі па перадачы запытаў ад моладзі і трансліруюць ёй важныя для дзяржавы рашэнні.
Практыка аднамаментных выбараў не новая і прымяняецца ў многіх краінах. Змяненне беларускай электаральнай сістэмы, безумоўна, крок наперад у развіцці грамадзянскай усвядомленасці і актыўнасці. Цяпер кожны выбаршчык зможа комплексна ўбачыць і зразумець, як выбудоўваецца палітычная і грамадска-грамадзянская вертыкаль, ацаніць узаемазалежнасць і зладжаную работу ўсіх галін улады. Акрамя таго, адзіны дзень галасавання дазволіць засяродзіць на адным працэсе ўсе палітычныя сілы ў краіне і кансалідуе грамадства для ўдзелу ў выбарчым працэсе.
Моладзь павінна адчуваць значнасць уласнага голасу і адказнасць за развіццё дзяржавы, бо яны ўжо яе частка і будучыня ў іх руках. На ўсіх сустрэчах з кіраўніцтвам БДУ студэнты задаюць пытанні пра важнасць удзелу ў выбарах і перавагі правядзення адзінага дня галасавання. Тлумачым, што новая форма мае шэраг магчымасцей. Гэта ўмацаванне і актывізацыя грамадзянскай пазіцыі насельніцтва, прыўнясенне яснасці і разумення ў выбарчы працэс, яго механізмы і складнікі, стварэнне аптымальных умоў для правядзення выбараў дэпутатаў, ад якіх будзе залежаць вырашэнне як прыватных, так і глабальных грамадска-палітычных праблем.
Вольга АНТОНЕНКАВА
Около трети поступивших в БГУ – медалисты и выпускники с красными дипломами
По словам ректора Белорусского государственного университета Андрея Короля, в этом году у абитуриентов отмечается более высокая мотивация на выстраивание своей профессиональной деятельности. Об этом свидетельствуют результаты приемной кампании 2023 года: 92,4 % поступивших в БГУ в 2023 году набрали 300 баллов и выше, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на БЕЛТА.
При этом около трети всех поступивших являются медалистами и выпускниками с красными дипломами. А. Король отметил, что нынешние студенты стремятся вести научную деятельность, а также активно участвуют в работе студенческих советов.
Что касается цифр приема в университет, ректор БГУ подчеркнул, что наблюдается некоторое перераспределение в разрезе специальностей, но общие показатели остаются неизменными и составляют порядка 4,5 тыс. абитуриентов.
Алеся Кравченя
По материалам https://nastgaz.by/, https://minsknews.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Студэнцтва — час магчымасцей: як учарашнія школьнікі ператвараюцца ў сапраўдных зорак універсітэцкай сцэны
Учарашняя малапрыметная старшакласніца сёння ў цэнтры ўвагі на ўніверсітэцкай сцэне БДУ. Чараўніцтва, няйначай! Творчая атмасфера і бурнае грамадскае ўніверсітэцкае жыццё ствараюць сапраўдныя цуды з нядаўнімі абітурыентамі. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».
З шэрай мышкі — у жар-птушку
Па словах работнікаў упраўлення па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пераўвасабленне са сціплай шэрай мышкі ў сапраўдную жар-птушку ці з юнака-зануды ў душу кампаніі — з’ява частая. Модныя курсы асобаснага росту або тэрапіі з псіхолагам тут зусім ні пры чым. Уся справа ў багацці творчасці, зносін і актыўнасці, якімі насычаны вольны час студэнтаў. Дзякуючы гэтаму маўчуны разнявольваюцца, становяцца ўпэўненымі ў сабе, запатрабаванымі і выдатнымі маладымі людзьмі, а тыя, хто актыўнічаў у школьныя гады, развіваюць свае таленты і ператвараюцца ў сапраўдных зорак універсітэцкай сцэны.
Сёння Белдзяржуніверсітэт налічвае больш за 50 аб’яднанняў па інтарэсах, дзе студэнты праводзяць свой вольны час. Сярод творчых калектываў БДУ два носяць званне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь і шэсць — званне народнага. Некаторыя паспяхова працуюць ужо восем дзясяткаў гадоў. Сярод іх заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль танца «Крыжачок», заслужаны аматарскі калектыў Беларусі фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш» БДУ, народная студэнцкая харавая капэла БДУ.
— Асобнай увагі заслугоўвае работа праектнага, прадзюсарскага і інфармацыйнага цэнтраў нашага кіравання, куды ўваходзіць больш за тры сотні студэнтаў 1—4 курса. Гэта ўнікальная структура, якая функцыянуе на аснове самаарганізацыі актыўнай творчай моладзі. Кожны студэнт пры жаданні тут знаходзіць прымяненне сваім прамоўніцкім, артыстычным, арганізатарскім, рэжысёрскім і іншым талентам, уключыўшыся ў работу аднаго з цэнтраў. Гэта тое месца, дзе юныя таленты, паглыбляючыся ў атмасферу эмоцый, творчасці і крэатыву, могуць рэалізаваць свой патэнцыял на ўсе сто працэнтаў, — адзначае начальнік упраўлення па справах культуры БДУ Уладзімір Макарэвіч.
Сярод маштабных студэнцкіх культурных праектаў БДУ фестывалі інтэлектуальных гульняў «Студэнцкія гульні БДУ» і «Трэк», песенны конкурс «Фестываль эстрады БДУ», міжнародны форум хароў «Папараць-кветка БДУ». Таксама фестываль першакурснікаў YFM, Міжнародны фестываль «Тэатральны куфар БДУ», міжуніверсітэцкі паэтычны форум, адкрыты маладзёжны танцавальны фестываль BSU Dance Festival і многія іншыя. Клуб Daily Geek збірае аматараў інтэрактыву пагутарыць і пагуляць у настольныя гульні, якіх у калекцыі клуба каля 50.
Чароўны смак творчасці
Дзейнасць трох цэнтраў ажыццяўляецца па 12 напрамках, ахопліваючы ўсе сферы грамадскага і творчага жыцця студэнтаў. У кожным з кірункаў ёсць свой лідар з ліку старшакурснікаў, які арганізуе і курыруе ўзаемадзеянне студэнтаў у Telegram, асноўным сродку сувязі і зносін моладзі. Telegram-каналы, тэматычныя «гутаркі» ствараюцца па розных творчых напрамках, факультэтах, курсах.
Напрыклад, праектны цэнтр займаецца арганізацыяй культурна-масавых мерапрыемстваў, адказваючы за закулісную частку любога мерапрыемства.
— У цэнтр уваходзяць тыя, хто валодае выдатнымі арганізатарскімі навыкамі, — тлумачыць загадчык культурна-масавага аддзела ўпраўлення па справах культуры Іван Жукаў. — У іх вядзенні, напрыклад, супрацоўніцтва з партнёрамі і спонсарамі, тэхнічнае забеспячэнне свят і мерапрыемстваў, мастацка-дэкаратыўнае афармленне і валанцёрская дзейнасць. На іх плечы таксама кладзецца набыццё сувеніраў, прэзентаў, падарункаў, сустрэча гасцей, раздача буклетаў, рэкламнай прадукцыі, правядзенне прамоўтарскіх акцый. Яны адказваюць за гук, святло, музычнае і тэхнічнае суправаджэнне. Мастацка-дэкаратыўны блок у гэтым цэнтры — гэта, бадай, адзін з самых творчых кірункаў. Мастакі і дэкаратары забяспечваюць крэатыўнае афармленне сцэны, стварэнне фотазон, афіш, банераў, аквагрыму і г .д.
Прадзюсарскі цэнтр акумулюе тых, хто любіць святло сафітаў і з задавальненнем выходзіць на сцэну: музыкантаў, вакалістаў, танцораў, вядучых, акцёраў, чытальнікаў. Самастойна прыдумляючы пастаноўкі, яны выступаюць як на ўнутрыўніверсітэцкіх мерапрыемствах, так і на міжуніверсітэцкіх, гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.
А вось у PR-цэнтры згуртоўваюцца студэнты, якія займаюцца зборам і распаўсюджваннем інфармацыі. Яны анансуюць мерапрыемствы, рэкламуюць іх і піяраць, забяспечваюць інфармацыйнае суправаджэнне, расказваючы пра закуліснае жыццё ў інтэрв’ю, каментарыях, відэазамалёўках. Выконваючы гэта, студэнты на практыцы асвойваюць прафесіі дызайнера, блогера, эсэмэмшчыка, фатографа, відэографа.
— У пачатку першага курса мы збіраем усіх пачаткоўцаў, праводзім азнаямленчыя сустрэчы, анкетаванне. Даведаўшыся пра існаванне розных цэнтраў БДУ, першакурснікі самі вырашаюць, чым хочуць заняцца. Бо ў кожнага свае схільнасці і захапленні: адзін — мастак-самавук, другі — выпускнік музычнай школы, трэці адвучыўся ў гуртку тэхнічнай творчасці, чацвёрты — прыроджаны шоўмен і г. д., — расказвае Іван Васільевіч. — Першы практычны вопыт і магчымасць заявіць пра сябе новаспечаныя студэнты атрымліваюць на фестывалі першакурснікаў YFM, які праходзіць кожны год у канцы верасня.
Конкурсу папярэднічае цэлы месяц каманднай падрыхтоўкі, напоўнены творчасцю, спевамі, танцамі, відэаздымкамі, бліскучым гумарам і весялосцю. За гэты час першакурснікі лепш пазнаюць адно аднаго. У напісанні сцэнарыя, стварэнні візітак, здымках для партфоліа пачаткоўцам дапамагаюць старшакурснікі. Так зараджаецца пераемнасць традыцый, згуртаванасць і сяброўства.
Вынік фестывалю — гала-канцэрт на сцэне ліцэя БДУ, дзе з каманд усіх факультэтаў вызначаецца пераможца. У гэтым годзе перамога дасталася эканамічнаму факультэту. Прыз — паездка ў снежні ў Полацк з насычанай культурна-забаўляльнай праграмай.
Па назіраннях спецыялістаў упраўлення па справах культуры БДУ, тыя студэнты, хто на фестывалі YFM паглыбіўся ў незабыўную атмасферу творчасці і свята, зведаўшы ўсплёск самых яскравых эмоцый, праяўляюць актыўнасць і далей.
Вось ужо 25 гадоў ярка і відовішчна 1 верасня БДУ праводзіць конкурс «Віват, студэнт!». На працягу трох гадзін першакурснікі дружна і весела бавяць час у Палацы спорту: глядзяць канцэрт, парад факультэтаў, удзельнічаюць у конкурсах, спяваюць, фатаграфуюцца ў фотазонах, слухаюць кароткі і пазнавальны аповед пра ўніверсітэт. А таксама знаёмяцца з дзейнасцю творчых цэнтраў БДУ.
На прынцыпах самаарганізацыі і самакіравання
Творчыя праекты, конкурсы, акцыі ў БДУ праводзяцца штомесяц. У год іх праходзіць 585. У кожным творчым кірунку штогод арганізуецца адзін буйны флагманскі праект. Акрамя іх, на працягу года праходзіць мноства дадатковых, больш дробных творчых спаборніцтваў. Пасля анонса таго ці іншага праекта ў месенджарах сярод актыву цэнтраў пачынаецца віртуальны мазгавы штурм. Студэнты фантануюць ідэямі, уносяць дзясяткі прапаноў. Затым ідэі даводзяцца да дасканаласці, прадумваюцца дэталі і дробязі, прыдумляюцца фішкі, праходзіць шэраг рэпетыцый.
Таксама ў віртуальных гутарках куратары распаўсюджваюць інфармацыю аб правядзенні навучальных майстар-класаў, сустрэчах з цікавымі спікерамі, спецыялістамі з розных сфер. Шмат чаму студэнты вучацца і адно ў аднаго, а таксама ў спецыялістаў універсітэта.
— Студэнцкая самаарганізацыя пад нашым чулым кіраўніцтвам — вельмі эфектыўная сістэма адпачынкавай работы з моладдзю. Яна прадугледжвае шырокае поле для праяўлення крэатыву, ініцыятывы, энергіі, свабоды, фарміравання высокага ўзроўню самастойнасці і адказнасці ў студэнтаў. Гэтую сістэму важна падтрымліваць, не перашкаджаючы ёй развівацца, — падводзіць вынік Уладзімір Міхайлавіч. — У стагоддзе тэхналогій і хуткасцей моладзь вельмі імкліва і актыўна цягнецца да самарэалізацыі. Многія праяўляюць сябе ў розных сферах, адначасова знаходзяць сабе прымяненне ў некалькіх творчых студэнцкіх суполках, БРСМ, прафкаме, саветах факультэтаў. Ёсць тыя, хто паспявае выступаць і ў складзе нашых знакамітых калектываў. Творча развіты чалавек больш паспяхова адаптуецца да сацыяльнага асяроддзя, актыўны пры вырашэнні прафесійных задач, больш ураўнаважаны, не баіцца думаць маштабна, крэатыўна і смела.
Адзінае, чаго, мабыць, не дастае студэнтам БДУ, па іх прызнанні, — сваёй творчай прасторы з утульнай актавай залай і вялікім плазменным экранам, месцам для вакальных і танцавальных рэпетыцый. Гэта іх навагодняя мара.
Марына КУНЯЎСКАЯ
По материалам https://nastgaz.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
В. В. Лысенкова
В книге излагаются основные принципы изучения базовых движений классического танца. Издание включает лекционные занятия и практический раздел изучаемых движений, а также словарь терминов и список литературы по предмету.
Учебное пособие адресовано студентам и преподавателям высших и средних специальных учебных заведений в области хореографического искусства.
Цена 50.52 руб.
Автобиографическая повесть артистки балета Большого театра Беларуси, победительницы стартапа ЛитUP-2022 Всероссийского молодежного литературного фестиваля-конкурса «Хрустальный родник», привлечет юных читателей необычным стилем повествования и чудесными историями о мире балета и о том, как становятся настоящими артистами.
Адресуется читателям среднего и старшего школьного возраста.
Художник Светлана Рыжикова.
Цена 21.82 руб.