Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Кіраўнікі метадычных аб’яднанняў выхавальнікаў груп прадоўжанага дня ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі сабраліся ў педагагічнай майстэрні, арганізаванай у сценах сярэдняй школы № 15 Гомеля. Тэмай сустрэчы стала “Выкарыстанне перспектыўных форм і мадэлей выхаваўчай работы з малодшымі школьнікамі”.

Прысутным быў прадстаўлены эфектыўны вопыт педагогаў установы па ажыццяўленні праектнай дзейнасці ў межах выхаваўчай работы з малодшымі школьнікамі.

Усім вядома, што на сённяшні дзень ва ўстанове адукацыі вельмі актуальнай з’яўляецца работа патрыятычнай накіраванас­ці. Удзельнікі педагагічнай майстэрні высвятлялі, што ж такое патрыятызм і якога чалавека можна назваць патрыётам. Зразумела, яны адштурхоўваліся ад першакрыніцы — азначэння, дадзенага Уладзімірам Далем: “Патрыятызм — любоў да Айчыны”. Пагадзіцеся, што знаёмае даросламу чалавеку слова не зусім лёгка растлумачыць вучням малодшай школы. Як жа быць?

На гэтае пытанне адказ знайшла педагог сярэдняй школы № 15 Гомеля Святлана Міхайлаўна Ракіцкая. Выхавальнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, магістр педагагічных навук, яна прадставіла свой інавацыйны вопыт у рамках работы групы прадоўжанага дня — праект па грамадзянска-патрыятычным выхаванні “Школа юнага патрыёта” для навучэнцаў 2 класа. Разнастайная работа ў рамках праекта раскрывае перад дзецьмі шырокія гарызонты, дае магчымасць атрымаць важныя веды: ад першага згадвання роднага Гомеля ў летапісе да культурных традыцый і працоўных дасягненняў сённяшняга дня. У праграме праекта паслядоўна асвятляюцца розныя пытанні:  дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі, гістарычная і гераічная спадчына, святыні, традыцыі і звычаі беларусаў.

У сваім праекце Святлана Міхайлаўна аддае перавагу актыўным формам і метадам работы, такім як экскурсіі па родным краі, урокі доблесці і мужнасці, гульнявыя праграмы, музейныя ўрокі. І, вядома, асаблівы каларыт у рэалізацыю праекта ўно­сіць разнастайнасць творчых работ. Цікавасць з боку дзяцей, зладжаная работа калектыву, падтрымка бацькоў натхнілі педагога на стварэнне настольнай гульні-віктарыны “Знаўцы Беларусі”.

“Знаўцы Беларусі” — зай­мальная настольная гульня, якая збірае вакол сябе сям’ю і сяброў. Гэта магчымасць правесці час з карысцю: у цікавай форме азнаёміцца са славутасцямі Беларусі, замацаваць веды аб дзяржаўных сімвалах, гербах беларускіх гарадоў, папоўніць слоўнікавы запас, праверыць сваю эрудыцыю, даведацца шмат новага. Гульня будзе цікавая не толькі дзецям малодшага школьнага ўзросту, але і дарослым.

Праект “Школа юных патрыётаў” з’яўляецца інавацыйнай формай работы групы прадоўжанага дня і атрымаў высокую ацэнку на абласным і рэспубліканскім узроўнях, што з’яўляецца доказам эфектыўнасці прадстаўленых падыходаў.

Алена СЕМЯНЦОВА,
метадыст па пачатковых класах і ГПД Гомельскага гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Сказки Большого Леса

В. А. Кастрючин

В новой книге известного белорусского сказочника-анималиста, лауреата международных литературных премий имени В. В. Бианки и П. П. Ершова, читатели узнают увлекательные подробности из жизни обитателей леса, но не в скучном научном изложении, а в «живой» сказочной форме, когда животные разговаривают друг с другом, а автор выступает в роли переводчика. Сказки прекрасно иллюстрированы. Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста. Художник  Е. А. Карпович.

Цена 29.50 руб.