Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У адпаведнасці з падпунктам 1.4 пункта першага артыкула 53 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі педагагічныя работнікі абавязаны павышаць свой прафесійны ўзровень і праходзіць атэстацыю. Працэдура павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка — адзін з актуальных напрамкаў работы ў любой установе адукацыі.

Атэстацыя з’яўляецца ключавой працэдурай ацэнкі і развіцця прафесійнага ўзроўню педагагічных работнікаў і мае два асноўныя прызначэнні:

1)?ацэнка ўзроўню кваліфікацыі педагагічных работнікаў для ўстанаўлення адпаведнасці патрабаванням, якія прад’яўляюцца да кваліфікацыйных катэгорый (другой, першай, вышэйшай, кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”) на аснове аналізу іх прафесійнай дзейнасці;

2)?стымуляванне мэтанакіраванага павышэння ўзроўню кваліфікацыі педагагічных работнікаў, павышэнне эфектыўнасці і якасці педагагічнай працы.

Для сістэматызацыі ведаў педагагічных работнікаў у галіне нарматыўнага прававога забеспячэння мэтазгодна арганізоўваць практычныя заняткі — воркшопы, з дапамогай якіх настаўнікі пачынаюць лепш разумець недахопы ў сваёй метадычнай падрыхтоўцы, самастойна вызначаюць напрамкі і змест прафесійнага самаразвіцця.

Мэта воркшопа — павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у галіне нарматыўнага прававога забеспячэння.

Задачы:

  • сістэматызаваць веды педагагічных работнікаў у галіне нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу;
  • супаставіць напрамкі выхавання з іх характарыс­тыкамі;
  • суаднесці ключавыя паняцці Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі з іх азначэннямі.

Абсталяванне: мультыборд, картка ўдзельніка, даміно, QR-лато, мазаіка (пазлы), бланкі з інварыянтным тэсціраваннем.

Працягласць: 45 мінут.

Ход воркшопа

Арганізацыйны момант (1 мінута)

— Добры дзень, паважаныя калегі! Прапаную вам стаць удзельнікамі воркшопа па тэме “Нарматыўныя прававыя дакументы ў рабоце педагога”. Воркшоп (workshop) у перакладзе з англійскай мовы азначае “майстэрня” або “цэх”. Гэта калектыўны метад навучання, які падразумявае актыўны ўдзел кожнага чалавека. Работа ажыццяўляецца ў групе, у парах, а таксама індывідуальна.

Стартавы шэрынг (4 мінуты)

Мэтавызначэнне, работа са спадзяваннямі, звязанымі з удзелам у гэтай па­дзеі.

— Першы этап нашай работы носіць назву “Стартавы шэрынг”. Шэрынг — гэта выказванне сваіх пачуццяў, думак, сістэматызацыя вопыту. Яго мэта — сфармуляваць поле спа­дзяванняў. Умова: работа выконваецца хутка. Кожнаму ўдзельніку групы неабходна вы­браць картку ўдзельніка, сцісла сфармуляваць і запісаць чаканы вынік вашага ўдзелу ў воркшопе (час для адказу — 1 мінута), затым прагаварыць у групе па чарзе вашы адказы, абмеркаваць іх (адсеяць тыя, якія паўтараюцца), агучыць адзін адказ.

Пытанне шэрынгу: сфармулюйце чаканы вынік вашага ўдзелу ў воркшопе. (Даведацца…; навучыцца…; распраца­ваць…; пераняць вопыт…; напрацаваць новыя ідэі…; зразумець…; ваш варыянт.)

Удзельнікі агучваюць свае спадзяванні, фармулююць адзін агульны адказ.

— У кожнага з нас свае мэты, свае спадзяванні, якія ў сукупнасці фарміруюць агульны вобраз канчатковага выніку.

Асноўная частка

— У сваёй дзейнасці ўсе педагагічныя работнікі кіруюцца нарматыўнымі прававымі дакументамі, якія рэгламентуюць іх дзей­насць. Сёння мы з вамі сістэматызуем вашы веды ў галіне нарматыўнага прававога забеспячэння адукацыйнага працэсу.

А для таго каб наш ворк­шоп быў не толькі карысным, але і цікавым, мы будзем гуляць у настольныя гульні. Для гэтага прашу вас падзяліцца на пары, выкарыстоўваючы вашы карткі ўдзельнікаў (кожнаму неабходна знайсці сваю пару па аднолькавым колеры карткі ўдзельніка).

 

Даміно

Спасылка на матэрыялы гульні:

https://drive.google.com/drive/folders/1JJdl_fNrK2V92laCIIV_F-GHd6I_MgN7?usp=sharing.

Продкам гэтай гульні лічаць ігральныя косці, якія родам з Індыі. Злу­чыць дзве косці ў адну прыдумалі ў Кітаі ў III стагоддзі н.э.: палкаво­дзец Чжугэ Лян прапанаваў такую гульню вартавым, каб тыя не спалі на пасту. Па іншай версіі, прыдумаў яе просты салдат Хун Мін у той жа час. Вядо­ма, што вялікім паклонні­кам гульні быў Леанід Ільіч Брэжнеў. Няхітрыя правілы дазвалялі без вялікіх намаганняў наву­чыць такой гульні нават дзіця, але яна не такая ўжо простая, як здаецца на першы погляд. Гульня развівае памяць, трэніруе стра­тэгічнае мысленне і са­дзейнічае сацыяльным зносінам.

— Вам неабходна са­браць (суаднесці) карткі нашага даміно, дзе напісаны назвы нарматыўных прававых дакументаў, і іх азначэнні (характарыстыкі). На выкананне гэтага задання ў вас ёсць 5 мінут.

Праверка:

— Давайце ўсе разам праверым, ці правільна вы выканалі гэтае заданне. (Удзельнікі чыта­юць назву дакумента і яго характа­рыстыку.)

Лато

Спасылка на матэрыялы гульні:

https://drive.google.com/drive/folders/1_z2rrhDBzxcCvBVITt8yd2RmpsrhLvmZ?usp=sharing.

Радзіма лато — Італія. А калі больш дакладна, то ў Генуэзскай рэспубліцы ў 1530 годзе была згуляна першая партыя. Аднак гэтая азартная гульня ў паспяховым горадзе стала настолькі папулярнай, што парламент, каб грамадзяне не прайгравалі ў пух і прах сваё багацце, вырашыў гульню забараніць. Зрэшты, гэтая забарона не вельмі дапамагла. Расія ўнесла свой уклад у гэтую гульню, калі тая трапіла туды ў XVIII стагоддзі, ды такі, што гэты варыянт так і сталі называць — “Рускае лато”. А ўсё таму, што ўмельцы выкарыстоўвалі разныя бочачкі.

— Выкарыстоўваючы вашы мабільныя тэлефоны, збярыце QR-лато. Вам неабходна навесці камеру мабільнага тэлефона на QR-код, прачытаць напрамак у выхаванні, знайсці адпаведную характарыстыку, якая напісана на бочачцы, і пакласці зверху на QR-код. На выкананне гэтага задання ў вас ёсць 5 мінут.

Праверка: удзельнікі чытаюць характарыстыку, а потым называюць напрамак выхавання.

Мазаіка

Спасылка на матэрыялы гульні:

https://drive.google.com/drive/folders/IznfGjPBjwOq7L7kt8wqQ3ec4vt0glv2T?usp=sharing.

Гісторыя пазлаў пачалася ў 1761 годзе, калі картограф і член Каралеўскага геаграфічнага таварыства Джон Спілсберы прыклеіў геаграфічную карту на дошку, распілаваў яе на асобныя кавалкі, змяшаў атрыманыя кавалачкі і прапанаваў вучням сабраць карту нанова. У Расіі пазлы хутка набылі папулярнасць. У так званыя пузелі гулялі ў салонах. З пузеляў гульцы збіралі невялікія жывапісныя карціны з выявай прыгожых пейзажаў або нацюрмортаў.

— Вам неабходна са­браць пазлы. Яны будуць складацца з паняццяў і іх азначэнняў, якія прапісаны ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У вас ёсць на гэта 5 мінут.

Праверка: удзельнікі называюць паняцце і зачытваюць азначэнне.

— Наступнае заданне — віктарына. Выконваць заданне віктарыны вы будзеце ўсе разам. Спасылка на віктарыну: https://wordwall.net/be/resource/62670365.

Магчыма, многія здзівяцца, але слова “віктарына” ўпершыню з’явілася менавіта ў рускай мове. У 1928 годзе ў часопісе “Огонек” з’явілася рубрыка, якая ўключала ў сябе пытанні, шарады, рэбусы. Яе назвалі “Віктарына”. Рыхтаваў гэтую займальную паласу Віктар Мікулін, супрацоўнік часопіса. Ад імя Віктар і апошніх літар прозвішча і склалася слова “віктарына”.

Віктарына будзе прадстаўлена на мультыбордзе. Працаваць вы будзеце ў групе. Вам неабходна прачы­таць азначэнне паняцця, якое прадстаўлена ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, і выбраць правільны варыянт з прадстаў­ленага спіса паняццяў.

Для актывізацыі і замацавання матэрыялу прапаноўваю кожнаму выканаць інварыянтнае тэсціраванне. На выкананне гэтага задання ў вас ёсць 10 мінут: https://onlinetestpad.com/ix7ahgjreuuvq.

Правільныя адказы бу­дуць прадстаўлены на мультыбордзе.

Праверка: удзельнікі зачытваюць пытанне, называюць правільны адказ і звяраюць свае адказы з правільнымі.

Фінальна-рэфлексіўны шэрынг. Падвядзенне вынікаў, рэфлексія (5 мінут)

— Наш воркшоп набліжаецца да завяршэння, падвядзём вынікі. Прашу кожнага з вас адказаць на наступныя пытанні і запісаць адказы ў картку гульца.

  1. Наколькі я задаволены атрыманымі вынікамі?
  2. Ці супалі чаканыя вы­нікі з атрыманымі ведамі?

Падвядзенне вынікаў воркшопа:

— Думаю, што вашы спадзяванні супалі з атрыманымі ведамі. Прапаноўваю кожнаму з вас выбраць для сябе “партфель”, у якім сабраны матэрыялы нашага воркшопа (https://docs.google.com/document/d/1tDloU7uasnojH5rWSdvA84jykEGc9OcI/edit?usp=sharing&ouid=106213685694665876167&rtpof=true&sd=true).

Фота Вольгі ДУБОЎСКАЙ і з сайта гімназіі

По материалам https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Административно-деликтное право и административный процесс

А. З. Игнатюк

Пособие предназначено для изучения институтов административно-деликтного права и административного процесса на современном этапе развития законодательства, а также эффективного применения административно-правовых и административно-процессуальных норм в конкретных ситуациях.

Рекомендуется студентам, преподавателям и иным лицам, интересующимся вопросами административно-деликтного права и административного процесса.

Административно-деликтное право и административный процесс

27.24 руб.