Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Новости

25 октября издательство «Народная асвета» провело марафон презентаций в Бресте с детской писательницей Светланой Бахновой. В рамках марафона юным читателям были представлены книги «Зайкины зимние сказки», «Зайкины весенние сказки», «Зайкины летние сказки», «Зайкины осенние сказки» из серии «Умное развитие», увидевшие свет в издательстве «Народная асвета» в 2022 году.

На свеце ёсць толькі адна прафесія, прадстаўнікі якой кажуць — «мае дзеці». Уінстан Чэрчыль казаў, што настаўнікі валодаюць уладай, пра якую прэм’ер-міністры могуць толькі марыць. Але ў наш час усё імкліва змяняецца: і тэхніка, і вытворчасць, і людзі, а галоўнае, патрабаванні да школы і настаўнікаў. Ці паспяваюць дарослыя за дзецьмі? Як педагогу ў сучасных умовах заваяваць іх аўтарытэт? Ці змяніліся задачы, якія стаяць перад настаўнікам? Ці можна вучыць і выхоўваць дзяцей так, як тое рабілі 30 гадоў таму? Усе гэтыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы.


Маладыя і вопытныя

— Наша прафесійнае шчасце заключаецца ў вучнях і іх поспехах, — разважае дырэктар мінскай сярэдняй школы № 61 Ірына Цубікава. — Настаўнік — той чалавек, які павінен стаць гарантам дабрабыту і паспяховасці кожнага навучэнца. А павага да настаўніка мае шмат складнікаў. Па-першае, гэта высокія прафесійныя кампетэнцыі педагога. Па-другое, настаўнік абавязкова павінен быць гібкім, мабільным, сучасным, ісці ў нагу з часам. Ён абавязкова павінен быць цікавай асобай, таму што ўсё цікавае прыцягвае дапытлівы розум дзяцей. Увогуле, вучацца ў тых, каго любяць... Таму, як ні кажы, але роля настаўніка ў жыцці дзіцяці — асноватворная.

У апошнія гады ў школе намецілася тэндэнцыя да павелічэння ўзросту настаўніцкіх кадраў. Але калі мы кажам пра кампетэнтнасць і прафесіяналізм, то да ўзросту настаўніка не можа быць прэтэнзій. І вопытныя педагогі павінны працаваць столькі, колькі яны могуць якасна служыць сваёй справе. З іншага боку, мы ведаем, што прафесіяналамі ў сваёй справе могуць быць і маладыя настаўнікі. Адносна невялікі педагагічны вопыт — зусім не перашкода. А вучні любяць маладых педагогаў...Спадзяёмся, што мэтавая падрыхтоўка педагогаў для сталіцы дапаможа нам абнавіць кадравы састаў у школах.

На пытанне, якой павінна быць сучасная школа, я скажу так — гэта павінна быць вялікая навучальная ўстанова, «мегаполіс», такая, як наша. Сапраўдны горад для дзяцей, дзе яны паспяхова праходзяць сацыялізацыю. Дзеці любяць вучыцца ў вялікіх школах, дзе ёсць магчымасць рэалізавацца ва ўсіх без выключэння напрамках. Мы можам прапанаваць ім мноства профіляў і спектраў развіцця. Менавіта школа павінна ўсебакова развіць асобу, каб потым дзіця магло хутка сарыентавацца і правільна вызначыцца з прафесійным выбарам, не набіваць гузы, а ўпэўнена ісці па абраным шляху.

Вядома, можна палемізаваць наконт таго, колькі дзяцей павінна быць у класе, але, на маю думку, гэта не прынцыповае пытанне. Мы ўсе ведаем вельмі паспяховых людзей, якія навучаліся ў малакамплектных сельскіх школах. Усё ўпіраецца ў асобу настаўніка. Прафесіянал можа арганізаваць эфектыўна адукацыйны і выхаваўчы працэс і для дваіх-траіх дзяцей у малакамплектнай школе, і для сарака — у вялікай гарадской, знайшоўшы падыход да кожнага вучня.

Роля класнага кіраўніка

— Сучасная школа павінна быць разнастайнай, — падтрымаў калегу дырэктар Калодзішчанскай сярэдняй школы № 2 Андрэй Баравікоў. — Наша задача — раскрыць патэнцыял асобы. А гэта магчыма толькі пры ўмове стварэння гуманістычных адносін у школьным калектыве, і пачатковая школа — гэта аснова. Асабліва хацелася б адзначыць ролю класных кіраўнікоў. Дацягнуцца да струн душы дзіцяці можа толькі неабыякавы настаўнік…

«Класны кіраўнік павінен быць гатовы да гібкай інавацыйнай дзейнасці, — лічыць намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай і ідэалагічнай работы Нацыянальнага інстытута адукацыі Юрый Емяльяненка. — У апошнія гады чаканні ў адносінах да настаўніка ўзраслі. З аднаго боку, яму стала лягчэй, бо з’явілася якаснае навукова-метадычнае забеспячэнне. Разам з тым стала і складаней, таму што ўзраслі патрабаванні да выніковасці выхаваўчай і ідэалагічнай работы. Нягледзячы на тое, што выхаванне адбываецца і падчас навучальнага працэсу, праз выкладанне вучэбных дысцыплін, вельмі вялікую ролю ў тым, якім будзе наша будучае пакаленне, наколькі мы будзем паспяховымі ў фарміраванні ўсебакова развітой асобы, адыгрывае асоба класнага кіраўніка. Праекты, новаўвядзенні, якія з’явіліся ў апошнія гады, сведчаць, што ад работы класнага кіраўніка залежыць вельмі шмат».

Юрый Емяльяненка згадаў два найважнейшыя праекты — інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» і рэспубліканскі праект «Бацькоўскі ўніверсітэт». Першы рэалізоўваецца ў рабоце з вучнямі, а другі арыентаваны на іх законных прадстаўнікоў. «Складанасць нашай работы сур’ёзна ўзрасла. Мы не можам дазволіць сабе, як часам бывае, выкарыстанне толькі традыцыйных формаў работы як з навучэнцамі, так і з іх бацькамі. Абавязкова ў нашым арсенале павінны быць і прыярытэтна выкарыстоўвацца інтэрактыўныя формы работы, — падкрэслівае Юрый Емяльяненка. — Важна выкарыстоўваць дыскусійныя, гульнявыя формы работы, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. У рабоце з бацькамі добра сябе зарэкамендавалі трэнінгавыя формы работы.

«І калі наш сучасны настаўнік, класны кіраўнік не будзе гатовы да такой гібкай інавацыйнай дзейнасці, то і вынік на ўзроўні сфарміраванай асобы вучня, на ўзроўні выхаванасці вучня не будзе высокім», — упэўнены намеснік начальніка ўпраўлення.

Таксама ён звярнуў увагу на важнасць выкарыстання педагогамі новых формаў работы, якія раней не былі даступныя. «Чым больш разнастайны будзе метадычны і практычны інструментарый, які педагогі выкарыстоўваюць, тым цікавейшымі мы будзем для ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу і тым вышэйшы будзе вынік», — дадаў прадстаўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі.

Вучыцца ў вучняў

— У нас ва ўсіх былі настаўнікі, чые імёны мы нават не можам прыгадаць, але былі і настаўнікі, якія пакінулі адбітак на ўсім нашым жыцці. І кожнаму з нас хочацца быць менавіта такім настаўнікам для сваіх выхаванцаў, — кажа намеснік дырэктара мінскай гімназіі № 43 па выхаваўчай рабоце Таццяна Сіўцова. — Хочацца, каб нас памяталі, каб з намі раіліся... А для гэтага трэба часцей цікавіцца ў дзяцей, што іх насамрэч хвалюе, што цікавіць. Не трэба выдумляць і тым больш рабіць штосьці за дзяцей, дастаткова проста ў іх пацікавіцца.

Парадна-цырыманіяльны атрад 43-й мінскай гімназіі — неаднаразовы пераможца конкурсаў самага рознага ўзроўню

Парадна-цырыманіяльны атрад 43-й мінскай гімназіі — неаднаразовы пераможца конкурсаў самага рознага ўзроўню

Самаму малодшаму ў нашай гімназіі — усяго шэсць гадоў, а самаму старэйшаму настаўніку — 72. І кожны хоча быць шчаслівым у агульным школьным доме, кожны хоча сябе рэалізаваць. Мая функцыя як намесніка дырэктара — стварыць такую сістэму, дзе кожны зможа адчуць сябе важным і шчаслівым, хоць выхаваўчая работа, шчыра кажучы, — найскладанейшая. Нашай гімназіі — дванаццаць гадоў. У 2010 годзе сярэдняя школа № 2 стала першай установай агульнай сярэдняй адукацыі ў сталічным мікрараёне-новабудоўлі «Каменная Горка» і нашай задачай было заняць дзяцей зусім новага мікрараёна чымсьці насамрэч важным і карысным, аб’яднаць іх агульнымі інтарэсамі.

Праз пяць гадоў мы атрымалі статус гімназіі. Прыярытэтным напрамкам работы абралі грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Сёння ў 43-й гімназіі дзейнічаюць тры музеі. І сёлета мы вырашылі, што экскурсаводамі ў іх будуць у тым ліку і нашы першакласнікі. Прадметам гонару гімназіі з’яўляецца парадна-цырыманіяльны атрад (своеасаблівая падлеткавая «рота ганаровай варты»), без выступлення якога не абыходзіцца ні адно ўрачыстае мерапрыемства ва ўстанове адукацыі. Ён неаднойчы перамагаў на гарадскіх конкурсах. Атрад мы стваралі літаральна з нуля. У яго складзе ёсць сцягавая група, група ўскладання, група барабаншчыкаў, але ўсе ўдзельнікі ўзаемазамяняльныя. Гэта сур’ёзная калектыўная работа. Нам не трэба ўгаворваць дзяцей прыйсці ў атрад — заўсёды ёсць ахвотныя заняць месца таго, хто сышоў. А дзеці хочуць перамагаць і быць паспяховымі…

«Хто ідзе са мной?»

— Калі я навучалася ў ВНУ, прафесар педагогікі казала нам: «Калі вы будзеце злавацца на вучня, у думках пасадзіце на яго месца сваё дзіця і адразу знойдзеце патрэбныя словы. У першую чаргу, мы ўсе павінны заставацца людзьмі, нельга злавацца на вучняў за тое, што яны пляскаюць у далоні, калі ім паведамляюць, што іх настаўнік захварэў, — падзялілася сваімі думкамі настаўнік рускай мовы і літаратуры сталічнай гімназіі № 33 Вольга Матвіенка. — Проста яны па-іншаму бачаць свет, у іх нават мозг яшчэ развіваецца. Але заўсёды трэба даводзіць да дзяцей, як мы бачым тыя ці іншыя рэчы. Каб яны з гэтым лічыліся…

Можна, вядома, падводзіць вынікі кожнага ўрока, чвэрці, года, але як тое рабіць? У мяне такі прынцып. Я як класны кіраўнік і як настаўнік-прадметнік заўсёды ўлічваю дасягненні. Мы можам бясконца спрашчаць той узровень, які павінны засвоіць нашы вучні. Можна да 26 радкоў скараціць тое, што даецца ім вывучыць на памяць, а можна даць дзецям магчымасць самім выбраць, колькі трэба вывучыць і што расказаць. У мяне ёсць вучні, для якіх 26 радкоў — гэта вельмі складана. А ёсць вучань, які піша аповесць пра партызанаў Палесся…

Дзякуючы вучням іграць на барабане навучыліся і педагогі. Трэба ўставаць поруч з дзецьмі і вучыцца ў іх.

Дзякуючы вучням іграць на барабане навучыліся і педагогі. Трэба ўставаць поруч з дзецьмі і вучыцца ў іх.

Працуючы ў адной паралелі, я прыйшла да высновы, што гэта няправільна. Настаўнікі хочуць, каб у іх было больш гадзін, але менш нагрузкі па падрыхтоўцы да ўрокаў. І іх можна зразумець. Але ў мяне цяпер, напрыклад, ёсць пяты, сёмы, дзявяты і адзінаццаты класы. Такім чынам захоўваецца пераемнасць. Вельмі часта мае старшакласнікі дапамагаюць мне праводзіць мерапрыемствы шостага школьнага дня для малодшых, апякуюць іх. І гэта адбываецца таму, што іх усіх аб’ядноўвае адзін настаўнік. Калісьці мой бацька, кадравы ваенны, казаў, што ёсць тры тыпы начальнікаў. Адзін кажа: «Рабі!» Другі: «Рабі, як я сказаў». І трэці: «Рабі, як я». «Вось гэты трэці прынцып і павінен стаць для цябе родным», — наказваў мой тата. Калі я планую экскурсію, то пытаюся ў дзяцей: «Хто ідзе са мной?» Нам важна нават не тое, куды мы ідзём, а тое, што мы ідзём разам.

Хочацца прыгадаць словы яшчэ аднаго майго педагога з універсітэта. Ён казаў, што кожны чалавек сутыкаецца ў жыцці з прадстаўнікамі дзвюх прафесій: гэта ўрач і педагог. Але калі доктару, перш чым дакрануцца да дзіцяці, патрабуецца сагрэць рукі, то нам трэба сагрэць сваё сэрца. Сучасны свет стаў такім складаным, такім шматгранным, што стрэсаўстойлівасць сёння вельмі нізкая не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей. І наша задача — стварыць такую прастору, дзе яны могуць быць упэўненымі ў тым, што іх прымуць, зразумеюць, павядуць, пакажуць і падкажуць. Няважна, які прадмет мы выкладаем, галоўнае — каб мы ўсе былі аднадумцамі і дакладна разумелі, куды вядзём свой карабель…

Некалькі фактаў пра беларускую сістэму адукацыі:

  • На сённяшні дзень у галіне працуе каля 430 тысяч чалавек, палову з якіх складаюць педработнікі.
  • У бягучым годзе да выканання сваіх абавязкаў прыступілі 5845 маладых спецыялістаў-педагогаў.
  • Сярод школьных настаўнікаў жанчыны складаюць 86,7 працэнта. Сярод настаўнікаў-прадметнікаў — 55 тысяч жанчын і 12,1 тысячы мужчын. Найменшая колькасць педагогаў-мужчын — сярод настаўнікаў рускай мовы і літаратуры (усяго 2 працэнты), беларускай мовы і літаратуры (2,5 працэнта), замежных моў (4,5 працэнта), біялогіі (каля 8 працэнтаў) і хіміі (8 працэнтаў). А вось сярод настаўнікаў дапрызыўнай і медыцынскай падрыхтоўкі мужчын — 62,8 працэнта, фізічнай культуры — 61,1 працэнта, працоўнага навучання — 41,8 працэнта, фізікі — 34,3 працэнта, гісторыі і грамадазнаўчых дысцыплін — 28, 6 працэнта.
  • На аднаго настаўніка ў беларускіх школах прыпадае ў сярэднім 10 вучняў: у гарадскіх школах — 12, а ў сельскіх — 5.
  • У 2016 годзе ганаровае званне «Народны настаўнік Беларусі» ўпершыню было прысвоена настаўніку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерыю Барашкаву.
  • За перыяд з 1996 да 2022 года 116 найлепшых педагогаў краіны былі адзначаны ганаровым званнем «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
  • 210 чалавек за перыяд з 1988 да 2022 года атрымалі ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
  • За значны ўклад у развіццё адукацыі, укараненне перадавога педагагічнага вопыту, узорнае выкананне працоўных абавязкаў нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» за перыяд з 1991 да 2002 года атрымалі 5615 чалавек і за перыяд з 2003 да 2022 года — 4427 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует: 

 Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания

 Н. А. Залыгина, М. Е. Минова

Пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечебно-воспитательного учреждения.

В пособии представлены научно обоснованные и практико-ориентированные модели педагогического взаимодействия с родителями учащихся, требующих повышенного внимания, содержатся теоретические и методические материалы, которые помогут педагогам организовать и осуществить взаимодействие с родителями.

Адресуется учителям, классным руководителям, воспитателям, социальным педагогам и педагогам-психологам.

 

28.38  руб. 
 
 

Методический инструментарий классного руководителя

 Н. К. Катович

В пособии рассмотрены основные формы, методы и технологии работы классного руководителя по реализации содержания непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи; представлен алгоритм проектирования деятельности классного руководителя. Изложены требования к подготовке и проведению классных и информационных часов.

Адресовано педагогам учреждений общего среднего образования. Будет полезно студентам и преподавателям педагогических специальностей учреждений высшего образования.

20.48 руб.

 

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

В книге раскрываются основные принципы Монтессори-метода, направленные на формирование в дошкольном возрасте разносторонне развитой личности; описываются виды деятельности педагога по лингвистическому и сенсорному развитию, трудовому и «космическому» воспитанию; даются рекомендации по планированию образовательного процесса в Монтессори-группе; содержатся советы для родителей по развитию мелкой моторики у дошкольников.

Адресовано специалистам дошкольного образования, родителям.

В помощь педагогу Монтессори-группы. Из опыта работы

14.05 руб. 

 

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко 

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье. 

Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

2-е издание

 30.47 руб. 

 

Семейная педагогика. Практикум

Г. Ф. Вечорко

Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

35.78 руб.