Новости

Открыт прием заявок для участия в Первом международном конкурсе белорусской поэзии и песни «В твоих полях и в небе ясном все дышит дружбой, добротой…». Об этом корреспонденту агентства «Минск-Новости» рассказали организаторы проекта.

Конкурс проводится Московским домом национальностей, Институтом языков и культур им. Льва Толстого (Россия) и Международным славянским центром «Созвучие». Информационный партнер с белорусской стороны — республиканский детский журнал «Качели».

— Международный конкурс свидетельствует о заинтересованности российской молодежи языком, героической историей, культурой духовно родственного народа. Цель нашего проекта — пробудить интерес к поэтическому, прозаическому и песенному творчеству братского белорусского народа, а также к памятникам культурного наследия Республики Беларусь. Хочется привлечь внимание участников конкурса письменных работ к истории и современности Беларуси, к известным белорусским историческим деятелям, памятникам культурного наследия и братским связям русского и белорусского народов, — рассказала руководитель Международного славянского центра «Созвучие» Наталья Бондаренко.

Творческий проект — замечательная возможность продемонстрировать свои способности в исполнении произведений песенного, поэтического и прозаического творчества Беларуси. К участию приглашаются как школьники, так и студенты из России, Беларуси и других государств. Для жителей иностранных государств допускается заочная форма участия (запись видео выступления, соответствующего цели и задачам конкурса).

Важно и то, что участие в конкурсе бесплатное.

Конкурс будет проходить по следующим номинациям: «Художественное чтение», «Исполнение белорусских песен», «Творческие письменные работы», «Детский рисунок».

Срок подачи заявки — до 5 мая 2022 г.

С Положением о проведении конкурса можно ознакомиться здесь.

Подготовила Татьяна Гуляева

Источник: Минск-Новости

«Народная асвета» рекомендует:

Загадкавыя словы беларускай мовы

 

У новую кнігу вядомага беларускага паэта ўвайшлі вершы-загадкі з амонімамі — словамі, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя значэнні і сэнс.
Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, настаўнікам, выхавальнікам, усім, хто цікавіцца роднай мовай.

Мастак Валянцін Макаранка.

 

 

Ці бывае, што карова лятае?

Кнігу вядомага паэта склалі загадкі, а таксама небылічкі — своеасаблівыя загадкі, дзе чытачам даецца магчымасць разабрацца, што наблытана, і зрабіць так, як павінна быць на самай справе.
Адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. 

Кошт –  5.41 руб.

 

Як зрабіць з мухі слана

У зборнік «Як зрабіць з мухі слана» ўвайшлі даволі незвычайныя казкі. Сам аўтар назваў іх «казкамі-рыфмаванкамі». Яны, хоць і не вершаваныя, але маюць рыфму, таму вельмі лёгка чытаюцца і нават запамінаюцца.
Кніга адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту.

Кошт –  4.46 руб.

 

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе. Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні. Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

Кошт – 15.75 руб.  

 

З легендаў і міфаў. Героі беларускай міфалогіі

 

Кніга вядомага паэта і педагога  Віктара Кажуры прысвечана міфічным істотам роднай Беларусі. Ці ведаеш ты, хто з багоў і духаў старажытнасці лагодны і вясёлы, а хто зласлівы і бурклівы? Як дамовіцца з Хатнікам, каб ён не хаваў раскіданыя па доме рэчы? Чаму трэба асцерегацца Вадзяніка? У каго ўзімку захоўваюцца ключы ад зямлі?

Хутчэй гартай старонкі кнігі, і ты знойдзеш адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Кошт – 5.30 руб

 

Все краски Белого Света

В книге сказок автор Татьяна Домарёнок дарит юным читателям удовольствие от общения с чудесами природы родного края. Дети узнают о том, какая необыкновенная красота живёт в самом обыкновенном цветочке, дождевой капельке, небесном облаке, лучиках солнечного света, и научатся видеть эту красоту. Книга адресуется детям младшего и среднего школьного возраста, любящим рисовать и мечтающим стать художниками.

Стоимость – 10.47 руб.

У Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску адкрылася выстава «Трэці народны», прымеркаваная да 60-годдзя атрымання Петрусём Броўкам звання народнага паэта, паведамляецца на сайце музея.

Пятрусь Броўка пакінуў значны ўклад у культуру і развіццё нашай краіны як паэт і пісьменнік, як дэпутат, галоўны рэдактар першай беларускай энцыклапедыі і прадстаўнік беларускай культуры ў народах свету. Сам творца зазначаў: «I хоць гадоў ужо нямала, хочацца працаваць і працаваць, каб зрабіць яшчэ больш, бо перад кожным з нас невычэрпная крыніца — вялікае і гераічнае жыццё свайго народа».

20 красавіка 1962 года адбываецца значная падзея — Петрусю Броўку прысуджаюць званне народнага паэта Беларусі за «заслугі ў развіцці літаратуры і актыўную грамадска-палітычную дзейнасць». Пятрусь Броўка стаў трэцім у нашай краіне пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа, хто атрымаў такі гонар — у 1925 годзе званне «Беларускага Народнага Паэта» паводле пастановы СНК БССР было нададзена Янку Купалу, а ў 1926 годзе — званне «Народнага Паэта» Якубу Коласу.

«За сваю больш чым 54-гадовую літаратурную дзейнасць Пятрусь Броўка стварыў сапраўды каштоўныя творы — «Пахне чабор», «Александрына», «Голас сэрца», «Жорны», «Заявы», «Як іграюць зайчыкі», «Белы рамонак», «Дубовы ліст», зборнік «Між чырвоных рабін». Ягоная паэзія дае добры прыклад душэўнай шчодрасці, умення адчуваць сваё месца ў жыцці і вартасць уласнай асобы, быць самім сабою і ставіцца да людзей з пачуццём павагі і роўнасці», адзначаецца ў паведамленні музея.

На выставе, якая будзе працаваць па 18 мая 2022 года, прадстаўлены медаль Народнага паэта БССР, выданні зборніка «А дні ідуць...», за які Броўка атрымаў Ленінскую прэмію 1962 года ў літаратуры, дыплом лаўрэата Ленінскай прэміі.

Крыніца: «Звязда»

Якая яна — ідэальная школьная субота? Які рэцэпт адпачынку абавязкова ацэняць школьнікі? Сваімі меркаваннямі мы прапанавалі падзяліцца дзецям, іх настаўнікам і бацькам.

Прапановы згодна з узростам

Мы прадаставілі слова тым людзям, якія добра разбіраюцца ў суботніх справах. Нашы сураз­моўнікі ведаюць, як заваяваць дзіцячую ўвагу. Яны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня апошніх гадоў, таму іх аб’ядноўвае ўменне знаходзіць падыход да правядзення цікавых субот. Тут, па іх меркаванні, галоўнае — прапаноўваць мерапрыемствы згодна з узростам.  

Алена Раманаўна Міклаш, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці:

“У раннім узросце дзеці лю­бяць актыўныя віды дзейнасці, любяць гуляць, спазнаваць новае, таму вернымі памочнікамі ў арганізацыі работы з малодшымі школьнікамі ў шосты школьны дзень стануць гульня-падарожжа, квест-гульня, гульня па станцыях. У сярэднім школьным узросце падлеткі пачынаюць лічыць сябе дарослымі, і ім трэба дазволіць гэта адчуваць. Тут на дапамогу прыйдуць сітуатыўныя гульні, гульні з мадэляваннем сітуацый. Выдатна, калі ў такіх мерапрыемствах прымаюць удзел запрошаныя дарослыя спартсмены (яны як ніхто мо­гуць данесці дзецям, напрыклад, паняцце матывацыі), бацькі (яны ўмеюць цікава расказаць пра сваю прафесію) і г.д. 

Пачынаючы з сярэдняга школьнага звяна лепш, калі дзіця не пасіўны ўдзельнік выхаваўчага суботняга мерапрыемства, а актыўны яго стваральнік і арганізатар. Добра, калі работа па падрыхтоўцы пачынаецца загадзя, калі дзецям даюцца заданні, размяркоўваюцца даручэнні. Такія простыя метады дапамогуць матываваць дзіця, падтрымаць цікавасць да будучага мерапрыемства, выведуць яго з зоны камфорту, а значыць, накіруюць на шлях развіцця.

Старшакласнікаў складаней уключыць у шосты школьны дзень, але таксама магчыма. Для іх будуць цікавымі прафарыентацыйныя мерапрыемствы, трэнінгі, накіраваныя на пазнанне сябе. Але, безумоўна, работа са старшакласнікамі патрабуе яшчэ большай падрыхтоўкі: калі проста звадзіць іх на прафарыентацыйную экскурсію, на другую яны ўжо наўрад ці пойдуць, а вось калі ў рамках прафарыентацыі яны змогуць паспрабаваць сябе ў ролі цырульніка, швачкі, кандытара — ім будзе цікава прыйсці яшчэ раз. Заняткі з элементамі трэнінгу павінны насіць сістэмны характар, арганізоўвацца ў малых групах. Калі педагог-псіхолаг знойдзе ключык да душы дзіцяці, ён не толькі дапаможа яму вырашыць унутраныя праблемы, але і расправіць крылы”.

Адпачнём ад “лічбы”

Калі паназіраць за тым, як мяняюцца праекты школьных субот, з кожным годам становіцца больш відавочны іх тэхналагічны ўхіл. Многія педагогі імкнуцца так атрымаць увагу да сваіх мерапрыемстваў у аматараў адпачынку за маніторам. Але тут трэба ведаць меру. Пра гэта папярэджвае настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 5 Салігорска імя Героя Савецкага Саюза В.І.Казлова Юрый Аляксандравіч Базыкін, які неаднаразова быў пераможцам, а потым і членам журы конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня:

“Шосты школьны дзень — гэта вялікая і яркая палітра. Збірай дзяцей, педагог, бяры пэндзаль, і разам пішыце сваю карціну дзівосную, але толькі вашу! І няхай яна будзе праставатая, няхай пакуль няўмелай рукой. Важна зрабіць першы крок, а не ныць “я не ўмею”, “мяне такому не вучылі”. Дарогу адужае той, хто ідзе, і настаўнік павінен вучыцца. Настаўнікамі нас ро­біць не дыплом аб вышэйшай адукацыі, а самаразвіццё, здольнасць ісці наперад, быць актуальным, быць чалавекам. Працоўныя справы і дабрачыннасць, творчасць і фізічная культура, інтэлектуаль­ныя праекты і края­знаўства, ту­рызм і сямейныя мерапрыемствы — выбар вялікі! 

Галіна Гузоўская:
“Нельга школьныя мерапрыемствы, а тым больш патрыятычныя, праводзіць дзеля птушачкі, дзеля таго толькі, каб упісаць у свае планы іх прыгожыя назвы. Калі няма шчырасці, жывых вачэй педагога і настаўніка, нічога не атрымаецца”.

Адно насцярожвае — “лічба”. Бескантрольнае, безлімітнае захапленне ёй. Не хацелася б адда­ваць лічбе і школьную суботу. А яна ўжо забіта пад завязку хэштэгамі, віртуальнымі праектамі і вечарынамі каля манітораў. Я не веру ў довады тыпу “трэба ісці ў нагу з часам”, таму што бачу, куды мы прыйшлі (а можа, упалі?). Не ўсе шырокія дарогі вядуць у патрэбным кірунку — гэта маё асабістае меркаванне. Зусім нядаўна мы з дзецьмі напісалі і паставілі п’есу “Каштанавы лес”. Маленькая гісторыя аднаго класа, гісторыя цэлага пакалення… Яна пра дзяцей каштанавага лесу, якія хо­чуць жыць у любові, а не ў чаце. П’еса пра тое, як ім цяжка сярод аднагодкаў, як цяжка тым, хто не хоча “ісці ў нагу з часам”. 

Субота — гэта дзень, праве­дзены ярка і з карысцю, цікава і пазнавальна, творча і актыўна. Субота — гэта пошук сябе, гэта адключаны смартфон. Гэта калі дзеці, настаўнікі, сем’і — усе ра­зам. Такой я бачу школьную суботу — адну на ўсіх”.

З гордасцю за роднае

Апошнім часам асаблівую актуальнасць набывае патрыя­тычны акцэнт школьных мерапрыемстваў. Тут педагогам трэба ўмець спалучыць выхаваўчы складнік з цікавымі для дзяцей формамі мерапрыемстваў. У сярэдняй школе № 21 імя М.Ф.Гастэлы Мінска стараюцца сумяшчаць розныя актыўнасці з адной мэтай — пака­заць дзецям, наколькі ўнікальная ў нас краіна, якія цікавыя ў нас традыцыі, якія людзі тут жы­вуць і г.д. І галоўнымі маячкамі тут сталі ўдзельнікі 5 груп навучэнцаў: экскурсаводы, бібліятэкары, журналісты, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю і этнографы. Яны актыўнічаюць у школе ў межах праекта “Ролевая мадэль арганізацыі шостага школьнага дня “Дзеці роднай Беларусі”.

Галіна Мікалаеўна Гузоў­ская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 21 імя М.Ф.Гастэлы Мінска: “Нельга школьныя мерапрыемствы, а тым больш патрыятычныя, праводзіць дзеля птушачкі, дзеля таго толькі, каб упісаць у свае планы іх прыгожыя назвы. Калі няма шчырасці, жывых вачэй педагога і настаўніка, нічога не атрымаецца. У нас невялікая школа, усяго 400 чалавек. Усе нацэлены на супрацоўніцтва, на партнёрства. І ў гэтым наша адметнасць. Бацькі нашых навучэнцаў таксама дапамагаюць, разіваюць сваіх дзяцей. Ужо ідучы ў першы клас, тыя ведаюць, што такое музеі, тэатры, кінатэатры, бо не раз там былі. А далей мы на гэты духоўны фундамент нанізваем свае “цаглінкі”, пашыраючы веды дзяцей пра нашу краіну, пра яе славутасці і вялікіх людзей”.

Дзецям галоўнае — мець выбар

Чаго хочуць дзеці? Гэтае пытанне педагог павінен задаваць ім у самым пачатку. І планаваць любы праект, любыя актыўнасці трэба зыходзячы з адказаў. Гэтае пытанне задалі і мы.

Вікторыя Фалей, дзевяцікласніца Палачанскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці: “Шосты дзень павінен улічваць інтарэсы кожнага дзіцяці, каб мы, дзеці, змаглі выбіраць тое, што нам цікава. Я, напрыклад, з усіх суботніх мерапрыемстваў звычайна выбіраю музычныя і экалагічныя. І, як па мне, суботу нельга право­дзіць у класе, за партамі — трэба абавязкова выходзіць са школы. Таму мяне зацікавіў і не адпускае наш праект “Зялёныя маршруты Маладзечаншчыны”.

Я ўбачыла на свае вочы шмат прыродаахоўных аб’ектаў, але кожны раз адкрываю для сябе новыя, нешта новае пра свой родны край. Нават самы яркі аповед настаўніка ў класе, самая дасканалая яго прэзентацыя не заме­ніць гэтых адкрыццяў. Напрыклад, у нашым раёне расце самы стары вяз у Беларусі. І калі б нам расказалі, што яму больш за 300 гадоў і што ён вельмі вялікі, гэта было б не тое. А калі мы самі, стоячы знізу, не маглі ўбачыць яго вяршыню (з якой, дарэчы, можна было б у бачыць не толькі Маладзечна, але і Смаргонь), калі, узяўшыся за рукі з 7 аднакласнікамі, ледз­ь змаг­лі абхапіць яго камель — гэта ўражвае і не забываецца. Як не забываецца і смак вады з крыніцы Максіма Багдановіча, від на нашы мясцовыя горы і інш. Ды і сам па сабе паход, ночы ў палатках, ранак пад спеў птушак, ежа на кастры, згуртаванасць — гэта цікава. І нават ногі не баляць, калі ты праходзіш па 20 кіламетраў за выхадныя”.

Алена Шлапік:
“Любое мерапрыемства павінна быць цікавым, пазнавальным і абавязкова сучасным — з розным абсталяваннем, з выкарыстаннем новых тэхналогій”.

Старшакласнікі, як правіла, не ўпускаюць магчымасць паглыбіцца ў сваю будучую прафесію, асабліва калі побач сапраўдныя прафесіяналы. Напрыклад, у Падсолтаўскай сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна (Магілёўская вобласць) старшакласнікі асвойваюць прафесію пчаляра пад кіраўніцтвам свайго педагога Аляксандра Міхайлавіча Арцёмава, які мае 4-ы кваліфікацыйны разрад па гэтай спецыяльнасці. Навучэнцы Велікадолецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці чака­юць суботы, каб прыбегчы ў школьны сад, дзе асвойваюць справу садавода з падтрымкай Віктара Мікалаевіча Шышова, прафесійнага агранома і настаўніка біялогіі, хіміі і сельскагаспадарчай працы. У школьнікаў Ліды ёсць магчымасць прыме­раць на сябе прафесію ветэрынара ў межах праекта “ЗааДоктар”, які сумесна рэалізуюць Лідскі раённы цэнтр экалогіі, турызму і края­знаўства і ветэрынарны цэнтр “Кот Бегемот”.

Калі бацькі — аднадумцы

Шосты школьны дзень — гэта ўнікальная магчымасць і для педагогаў, і для бацькоў змяніць свой прывычны статус і самім хоць ненадоўга вярнуцца ў дзяцінства. Адклаўшы журналы і пад­ручнікі, педагогі разам з дзецьмі ўжываюцца ў сцэнічныя ролі, іграюць на гітары каля вогнішча, таты, радуючыся магчымасці вырвацца з офіса, дэманструюць свае турыстычныя, а мамы — артыстычныя, арганізатарскія здольнасці. Нішто так не аб’ядноўвае дзяцей і дарослых, як сумесны адпачынак. Менавіта гэта добра разумеюць у сярэдняй школе № 12 Гродна, дзе бацькі такія ж частыя наведвальнікі школы па суботах, як і дзеці. 

Алена Шлапік, мама чацвёртакласніцы Дар’і: 

“Мая дачка — актыўная ўдзель­ніца школьнага жыцця, таму і мама падключана да яго па поўнай праграме. У школе вельмі развіты экалагічны кірунак. Мы, бацькі, прымалі ўдзел у экамарафоне “Чыстая справа” па ўборцы лесу. У яго межах прымалі ўдзел у майстар-класах па вырабе сувеніраў з другаснай сыравіны, рабілі свае (мы з Дашай рабілі падстаўку пад ручкі і алоўкі). Уменне пашыць з падручных матэрыялаў калекцыі адзення дэманстравалі на шоу-подыуме “Сэканд-Арт”. Прымалі ўдзел у экамайстэрні, дзе вучыліся эканоміць электра­энергію дома, прымалі ўдзел у LED-шоу (я дапамагала Дашы ставіць яе танец). У нас у школе працу­юць і “зялёнае” фае, і зялёныя майстэрні, ладзяцца майстар-класы ў экацэнтрах, сямейныя эка-ўік-энды і велаквесты, выставы і інш. Крыху пазней у нас плануецца свята мікрараёна “Экасуседзі” з фрымаркетам, майстар-класамі, конкурсамі, чэленджамі і інш.

Алена Міклаш: 
“Для таго каб шосты школьны дзень сапраўды выхоўваў, ён павінен быць правільна прадуманым і лёгкім. А гэтая лёгкасць залежыць ад выбраных форм і метадаў работы, ад атмасферы ў кабінеце і манеры зносін з дзецьмі”.

Мы з Дашай стараемся не прапускаць ніводнае мерыпрыемства і літаральна кожную суботу ў школе (а Даша яшчэ і вечарамі ў будныя дні). Выключэнне толькі, калі мы некуды збіраемся ехаць. Калі бацькі не бываюць у школе — значыць, ім проста не цікава тое, што цікава іх дзіцяці. Калі мая дачка гарыць жаданнем прыняць у нечым удзел, то я абавязана ёй дапамагчы — яна ж яшчэ не ўсё можа сама. І калі дзіця бачыць побач маму, яе падтрымку, у яго з’яўляецца жаданне не­шта рабіць, быць актыўным. Цікава дзіцяці — цікава і сям’і. Я раю ўсім баць­кам жыць разам з дзіцем. Калі вы падзяляеце яго інтарэсы сёння, то некалі і ваша дзіця бу­дзе цікавіцца вашым жыццём, быць вам падтрымкай. Гэта такая пераклічка поглядаў дзяцей і бацькоў”.

У бараўлянскай сярэдняй школе № 3 Мінскага раёна па суботах дзеці ідуць у школу не толькі з мамамі, але і з татамі. Тут паспяхова рэалізуецца рэспубліканскі праект “Тата-зала”, мэта якога зблізіць маладых татаў са сваімі дзецьмі, навучыць іх з карысцю для сябе і здароўя праводзіць час разам, а ў выніку — максімальна аб’яд­наць сем’і. У рамках праекта маладыя таты, якія пражываюць або працуюць у Мінскім раёне, могуць увахо­дзіць у клуб і бясплатна атрымліваць увесь спектр паслуг, якія прадстаўляюцца спартыўнай базай школы, па суботах займацца ў спартыўных і трэнажорных залах школы. Узначальвае клуб і распрацоўвае спецыяльныя праграмы трэніровак пяціразовы чэмпіён свету па гіравым спорце, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Ігар Сігневіч.

Юрый Базыкін: 
“Шосты школьны дзень — гэта вялікая і яркая палітра. Збірай дзяцей, педагог, бяры пэндзаль, і разам пішыце сваю карціну дзівосную, але толькі вашу! І няхай яна будзе праставатая, няхай пакуль няўмелай рукой. Важна зрабіць першы крок, а не ныць “я не ўмею”, “мяне такому не вучылі”. Дарогу адужае той, хто ідзе, і настаўнік павінен вучыцца.

А для мам з дзецьмі працуе “Мама-зала”, які ўзначаліў чэмпіён свету па гандболе, майстар спорту міжнароднага класа Максім Няхайчык. Часта ў госці да дзяцей прыязджаюць знакамітыя спартсмены, яны дзеляцца вопытам і падказваюць, як дасяг­нуць поспеху. Адзін з самых вялікіх сяброў школы — вядомы баксёр Магамед Нурудзінаў. Ён часта праводзіць тут агульную размінку, расцяжку і вучыць некаторым элементам бокса. Вынікі такога супрацоўніцтва з прафесійнымі спартсменамі пераацаніць цяжка. Ды і лепшай матывацыі, чым іх уласны прыклад, не прыдумаеш. 

Таму, паважаныя педагогі, прыдумвайце свае цікавыя суботы, дабаўляючы і міксуючы свае ўласныя ідэі! Фантазіруйце, спрабуйце, эксперыментуйце. З дзецьмі і для дзяцей!

Святлана НІКІФАРАВА.

 

РЕПОРТАЖ из школы, где всегда царит мажорное настроение

История Детской музыкальной школы искусств №17 Минска началась 24 февраля 1977 года. 45 лет назад здесь работали 11 педагогов, которые прививали любовь к прекрасному 119 ученикам. Сегодня здесь более 50 учителей, на занятия к которым приходят свыше 400 ребят. Заглянули в школу искусств и корреспонденты БЕЛТА.

По словам директора Андрея Довнара, сердцем школы является коллектив - преданные музыке педагоги. "Очень важно, что у нас в школе работают учителя разных возрастов. Это и молодые специалисты, которые, что отрадно, после обязательной отработки остаются у нас. Нам, наверное, везет, потому что это ребята с красными дипломами, лауреаты специального фонда Президента Республики Беларусь по поддержке талантливой молодежи, - сказал руководитель школы. - У нас есть маститые учителя, которые двигают музыкальную культуру в массы и занимаются эстетическим воспитанием будущего поколения, работают педагоги с огромным опытом и стажем". 

Как отметил директор, старшие поколения педагогов передают опыт молодым. "Педагоги - это то лучшее, что есть в нашей школе. К моему большому удовольствию, коллеги занимаются творчески, без выгорания. К каждому ребенку находят индивидуальный подход, что очень важно, и становятся для него вторыми папами и мамами. Здорово, что у нас получилось создать ту атмосферу в школе, когда нет конкуренции между нашими шестью отделениями. Скорее наоборот - все помогают друг другу", - рассказал Андрей Довнар. 

В школе ежегодно проходит более 50 мероприятий и концертов, в которых участвуют не только школьники и учителя, но и их родители. "Нам отрадно видеть, что взрослые интересуются музыкой, приводят своих детей к нам на занятия, - сказал директор. - Большая часть нашей работы - это эстетическое развитие ребенка. Однако мы также готовим ребят и к среднему специальному учебному заведению. Наши дети учатся играть на многих музыкальных инструментах. Наша материальная база благодаря управлению культуры Мингорисполкома постоянно растет". 

Педагог Ирина Лосева руководит оркестром народных инструментов (образцовым любительским коллективом Республики Беларусь) и с большой теплотой отзывается об учениках. "Я люблю своих учеников, они такие классные, замечательные. Ради них хочется творить. Каждый из них - личность, и задача педагога - объединить их в музыкальную семью", - рассказала Ирина Лосева. 

Руководитель хорового коллектива "Каменная горка" (образцового любительского коллектива Республики Беларусь) Владимир Клундук признается: "Моя задача - раскрыть талант ребенка. Вне зависимости от того, какую в последующем он выберет профессию (а у меня среди выпускников есть как уже известные артисты, так и те, кто решил связать свою жизнь с совершенно другой сферой). Важно, чтобы человек был духовно развит". 

Ученица Маргарита Бирюкова занимается музыкой в шестом классе. "Учителя очень хорошие, доступно все рассказывают. Мне очень нравится здесь заниматься", - признается девочка. 

"Мы с Маргаритой вместе поступали в подготовительный класс, вместе учились все эти годы, очень сдружились. Здесь очень хорошие учителя, очень нравится играть в оркестре, участвовать в конкурсах", - поддерживает подругу София Левченко. 

 

Духовная атмосфера музыкальной школы позволяет развить творческий потенциал детей, раскрыть их внутренний мир, все бесконечные грани таланта.

 

Диана ПАРНЕВИЧ, 

фото Рамиля НАСИБУЛИНА, 

По материалам https://nastgaz.by/, https://www.belta.by/.

 

 

«Народная асвета» рекомендует:

 

Методический инструментарий классного руководителя

 Н. К. Катович

В пособии рассмотрены основные формы, методы и технологии работы классного руководителя по реализации содержания непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи; представлен алгоритм проектирования деятельности классного руководителя. Изложены требования к подготовке и проведению классных и информационных часов.

Адресовано педагогам учреждений общего среднего образования. Будет полезно студентам и преподавателям педагогических специальностей учреждений высшего образования.

20,48 руб.

 

Все краски Белого Света

Т. И. Домарёнок

В книге сказок автор Татьяна Домарёнок дарит юным читателям удовольствие от общения с чудесами природы родного края. Дети узнают о том, какая необыкновенная красота живёт в самом обыкновенном цветочке, дождевой капельке, небесном облаке, лучиках солнечного света, и научатся видеть эту красоту.
Книга адресуется детям младшего и среднего школьного возраста, любящим рисовать и мечтающим стать художниками.

10.47 руб.