Выберите шрифт Arial Times New Roman
Интервал между символами (кернинг): Стандартный Средний Большой
Паводле статыстыкі, у сярэднім «сексуальны дэбют» у падлеткаў адбываецца ў 16 гадоў. Сумеснымі намаганнямі ўрачоў, псіхолагаў і педагогаў удаецца стрымліваць колькасць ранніх цяжарнасцяў. Аднак пытанне застаецца актуальным.
Аб тым, як адбіваецца «цікавае становішча» на здароўі юнай мамы, якія міфы пра падлеткавую цяжарнасць не маюць навуковых абгрунтаванняў, у чым небяспека першага аборту і чаму перад ім даецца «тры дні цішыні», расказвае ўрач акушэр-гінеколаг 11-й гарадской паліклінікі Мінска Яўгенія Маскальчук.
Як размаўляць з дзяўчынкамі аб іх рэпрадуктыўным здароўі, аб адносінах з супрацьлеглым полам? Мы заўсёды адны і тыя ж або нам уласціва мяняцца? Ці ёсць сувязь паміж харчовымі звычкамі, выбарам адзення, рэжымам дня і жаночым здароўем? Аб гэтым і не толькі размаўляем з дырэктарам Цэнтра падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля», аўтарам адукацыйнага праекта па захаванні рэпрадуктыўнага здароўя дзяўчынак-падлеткаў «Еве 13», культуролагам, мамай пяцярых дзяцей Веранікай Сярдзюк і з лектарам-валанцёрам, кансультантам «Матулі» Таццянай Станкевіч.
Кожная дзяўчынка свята перакананая: яе мама — самая лепшая. Але праходзіць час, і нярэдка дарослыя жанчыны адчуваюць у адносінах да сваіх бацькоў гаму супярэчлівых, «непапулярных» пачуццяў.
Чаму так адбываецца? Якія траўмы, нанесеныя ў дзяцінстве дочкам, прыводзяць да скажэнняў іх асоб і лёсаў? Ці могуць маці і дачка быць сяброўкамі? Як зрабіць, каб сумны вопыт не перашкодзіў дарослай дачцэ стаць паспяховай?
Гутарым пра гэта з магістрам псіхалогіі Наталі Свірыдавай.
Белорусский государственный университет им. М. Танка и Национальная школа красоты запустили оригинальный проект. Будущих молодых наставников будут учить… выглядеть стильно. Подробно об этом в материале корреспондента агентства «Минск-Новости».