У падлеткаў самай важнай патрэбай становіцца сваё другое “Я”, менавіта таму лепшы сябар для іх набывае выключную значнасць і становіцца самым блізкім і галоўным чалавекам. Іх узаемаадносіны — гэта адначасова падтрымка і саперніцтва, давер і канфлікт. Так адбываецца, бо самасцвярджэнне і самавыяўленне найбольш яскрава праяўляюцца менавіта ў гэтым узросце.
Што рабіць, калі сяброўства нагадвае гонку за права быць лепшым? Ці могуць адносіны дзяўчынак быць рамантызаванымі і як дапамагчы падлетку, калі ўзаемаадносіны з сябрам не даюць яму расці і перайшлі ў нездаровую залежнасць? Адказы на гэтыя пытанні карэспандэнту “Настаўніцкай газеты”дапамагала знайсці псіхолаг Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі БДПУ імя Максіма Танка Ілляна Мацвіенка.