20 студзеня 2021 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, на тэму «Кніжныя навінкі ад выдавецтва “Народная асвета”».

У ёй прынялі ўдзел:

Калістратава Вікторыя Віктараўна – дырэктар выдавецтва «Народная асвета»;

Ліцвіновіч Алена Уладзіміраўна – галоўны рэдактар ​​выдавецтва «Народная асвета»;

Жданоўская Алена Анатольеўна – галоўны мастак выдавецтва «Народная асвета»;

Рэзнік Жанна Пятроўна – загадчык аддзела рэалізацыі і рэкламы выдавецтва «Народная асвета»;

Вінчэўскі Аляксандр Яўгенавіч – дырэктар ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»;

Быкава Святлана Анатольеўна – старшыня Менскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аўтар кнігі;

Вавула Уладзімір Васільевіч – аўтар кнігі.

Сённяшняя прэс-канферэнцыя працягнула цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да правядзення XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая традыцыйна праводзіцца ў лютым і адкрывае міжнародны каляндар кніжных выстаў. У гэтым годзе яна пройдзе з 18 па 21 лютага 2021 г. у Адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Уваход – вольны. Выстава мае важнае практычнае значэнне для яе ўдзельнікаў і наведвальнікаў, адыгрывае істотную ролю ва ўмацаванні ўзаемавыгадных міжнародных сувязяў у галіне кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання.

Дэвіз выставы – «Кніга аб'ядноўвае людзей і краіны».

Удзельнікі прэс-канферэнцыі ў сваіх выступах яшчэ раз пацвердзілі гэты слоган, прадэманстраваўшы велізарную колькасць найцікавейшых кніг для дзяцей, падлеткаў і не толькі...

Вікторыя Калістратава раскрыла сакрэт, як выжыць выдавецтву ў век інфармацыйных тэхналогій і застацца «на вышыні» ў сваёй сферы, распавяла пра міжнароднае супрацоўніцтва выдавецтва, пра сучасныя інструменты папулярызацыі кніг, пра выданні для невідушчых дзяцей, распавяла найцікавейшую гісторыю прадпрыемства, а таксама падзялілася меркаваннем, як прывіць любоў да кніг з дзяцінства.

Падрабязнасці – у відэа.

Крыніца: Дом прэсы