Сёння спаўняецца 80 гадоў таленавітаму беларускаму пісьменніку Міколу Маляўку.
Калектыў выдавецтва «Народная асвета» шчыра віншуе Мікалая Аляксандравіча з юбілеем і жадае моцнага здароўя, творчага натхнення, новых кніг, аптымізму і бадзёрасці!
Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!
Фота: Нацыянальная бібліятэка Беларусі
А нашым чытачам нагадваем, што на нашым сайце і ў беларускіх кнігарнях ўсё яшчэ можна набыць кнігу Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў».
У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Адразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.
2-е выданне, перапрацаванае.
Кошт – 30.00 рублёў.