View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Выдавецтва «Народная асвета» вядзе адлік сваей гісторыі ад двух выдавецтваў:

выдавецтва «Беларусь», якое было заснавана ў 1921 годзе як Дзяржаўнае выдавецтва БССР і мела ў сваёй структуры навукова-педагагічную рэдакцыю да 1951 году;

навучальнага выдавецтва «Учпедгиз» ( «Дзяржаўнага вучэбна-педагагічнага выдавецтва Міністэрства Асветы РСФСР»), якое было створана ў 1930 годзе і з'яўлялася спецыялізаваным выдавецтвам вучэбнай і педагагічнай літаратуры, з 1964 года пераўтворана ў выдавецтва «Просвещение».

У перыяд з 1950 па 1990 год «Просвещение» выдавала адзіныя для Савецкага Саюза падручнікі і навучальныя дапаможнікі для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных школ і педагагічных навучальных устаноў, метадычную літаратуру для настаўнікаў, літаратуру да пазакласнага чытання для навучэнцаў, мастацкую літаратуру, метадычныя часопісы, рознага роду праграмна -метадычныя выданні, друкаваныя дапаможнікі. «Просвещение» забяспечвала літаратурай бібліятэкі ўсяго СССР і для ўсёй шматнацыянальнай краіны выдавала «Дзіцячую энцыклапедыю».

Выдавецтва «Народная асвета» як самастойнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва было створана 1 красавіка 1951 г.

З 1951 па 1990 год «Народная асвета» выдавала навучальныя дапаможнікі для агульнаадукацыйных, спецыяльных школ і педагагічных навучальных устаноў, метадычную літаратуру для настаўнікаў, літаратуру да пазакласнага чытання для навучэнцаў, мастацкую літаратуру, праграмна-метадычныя выданні, друкаваныя дапаможнікі менавіта для беларускіх школ, у тым ліку на беларускай мове.

У 1996 годзе ў выдавецтве з'явілася рэдакцыя па выпуску літаратуры шрыфтам па сістэме Брайля.

Стварэнне падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычнай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у тым ліку для дзяцей з асаблівасцямі інтэлектуальнага развіцця, парушэннямі слыху, зроку (выдання шрыфтам па сістэме Брайля) і па сённяшні дзень - аснова дзейнасці Выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Народная асвета».

Калектыў супрацоўнікаў выдавецтва - гэта група аднадумцаў, прафесіяналаў высокага ўзроўню, якія не шкадуюць сіл і часу, каб беларускія падручнікі станавіліся ўсё лепш і якасней. Сумесна з Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтва праводзіць вялікую працу па ўдасканаленні навучальных выданняў, якія адпавядаюць патрабаванням ХХI стагоддзя.

Прадукцыя выдавецтва - гэта кнігі, неабходныя для арганізацыі паспяховага навучальнага працэсу і дасягненні якаснага адукацыйнага выніку: падручнікі і навучальныя дапаможнікі, працоўныя сшыткі, хрэстаматыі, кнігі для падрыхтоўкі да алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання, вучэбна-метадычная, навукова-папулярная, даведачная і мастацкая літаратура, а таксама дапаможнікі для навучэнцаў і настаўнікаў на электронных носьбітах.

Неаднаразова выданні «Народнай асветы» атрымлівалі ўзнагароды на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах "Мастацтва кнігі" ў намінацыі «Лепшы падручнік года» («Падручнік новага стагоддзя») і іншых.
«Народная асвета» – гэта гарантыя высокага ўзроўню і якасці выдання, яго адпаведнасці патрабаванням да вучэбнай, дзіцячай літаратуры і кніг для падлеткаў з пункту гледжання яе канцэпцыі і зместу, а таксама дызайнерскага і афарміцельскага рашэння.

 

«Народная асвета» запрашае да супрацоўніцтва аўтараў новых цікавых кніг і ідэй!

 

Вучыцеся, чытайце, вучыце!

 

 

Заўсёды з вамі "Народная асвета"