У пачатку снежня 2022 года гомельская гімназія № 36 гасцінна расчыніла дзверы для ўдзельнікаў абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства «Гавары са мной па-беларуску».

У гэтым годзе мерапрыемства змяніла фармат: да ўдзелу ў ім запрасілі ўсіх пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якія прымуць удзел у трэцім.

69 юных рытараў з 16 раёнаў вобласці, г. Гомеля, ГДАЛ і МДАЛ прадэманстравалі валоданне мовай, уменне разважаць па прапанаванай тэме, выказваць сваю думку, вызначаць пазіцыю аўтара і інш.

Ацэньвала рытарычныя ўменні вучняў прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ і гімназій вобласці.

Па выніках конкурсу журы вызначыла 30 пераможцаў, якія будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.

 

Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Крыніца: НІА

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Бацькоўскі дар

Янка Купала, Якуб Колас

У кнігу ўвайшлі творы народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы  («Спадчына», «Курган») і Якуба Коласа («Новая зямля»).

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

Выданне падрыхтавана ў межах сацыяльна-творчага праекта «Сямейнае чытанне» сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларускі саюз жанчын» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У кнізе прадстаўлены фатаграфіі родных мясцін – вытокаў жыцця і творчасці песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Ідэя і ўкладанне Л. С. Ананіч.

Фота А. В. Клешчука.

19.54 руб. 

 

Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках

 І. А. Токарава

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.

Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.

Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

 15.00 руб.

 

Жоўты бусел

Кітайскія народныя казкі.

У кніжку ўвайшлі кітайскія народныя казкі, у якіх раскрываюцца мудрасць, працавітасць, душэўная прыгажосць кітайскага народа. У творах апяваюцца мір, сяброўства, стваральная праца, высокая чалавечая годнасць як асноўныя ўмовы для сапраўднага шчасця і справядлівасці на зямлі. Пераклаў казкі на беларускую мову вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў.

Мастак Лізавета Пастушэнка.

11.03 руб.

 

Залатая гусь

 Браты Грым

У гэтай кнізе вы знойдзеце пяць вядомых нямецкіх народных казак, сабраных і расказаных братамі Якабам і Вільгельмам Грым. Героі гэтых казак — бязглуздыя і хітраватыя, сквапныя і шчодрыя, гультаяватыя і працавітыя, падступныя і высакародныя, сумленныя, адважныя — чакаюць сустрэчы з чытачамі.

Пераклад з рускай мовы Міхася Пазнякова. Мастак Tazianna.

 

13.15 руб.

 

Правадыр чырванаскурых

 О. Генры

Кніга знаёміць маленькіх чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка О. Генры — вядомага майстра кароткага апавядання. «Правадыр чырванаскурых» — гумарыстычная навела, якая была напісана ў 1907 годзе. Пераклаў апавяданне на беларускую мову вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі.

Адрасуецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

12.08 руб.

 

Казкі дзядзечкі Рымуса

Джаэль Харыс

Гэтай кнігай выдавецтва адкрывае новую серыю «Замежная класіка — дзецям».
Кніга знаёміць юных чытачоў з творчасцю амерыканскага пісьменніка Дж. Ч. Харыса — з яго казкамі пра Братку Труса, Братку Ліса, Братку Мядзведзя і іншых звяроў. Дасціпныя і павучальныя казкі ў перакладзе з апрацоўкай вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі адрасуюцца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

17.86 руб.

 

Свінапас

Х. К. Андэрсен

Казка аб неразумнай, разбалаванай прынцэсе, якая адмовіла прынцу ў яго шчырых пачуццях, але паквапілася на цацкі бруднага свінапаса.

Пераклаў і апрацаваў Міхась Пазнякоў. Мастак Арика Тасуа.

10.40  руб.