Пляцоўкай для сустрэчы кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі з лідарамі і актывам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі з усіх рэгіёнаў краіны стане маладзёжная крэатыўная прастора ў Рэспуліканским доме моладзі.
Тэма актуальнай дыскусіі — навацыі выбарчага заканадаўства і асобныя пытанні ўдзелу грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый у электаральных кампаніях.
Старшыня ЦВК Беларусі праінфармуе моладзь аб тым, што зменіцца ў Выбарчым кодэксе, для чаго патрэбны адзіны дзень галасавання, якія патрабаванні будуць прад’яўляцца да грамадзян, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты і на пасаду Прэзідэнта Беларусі, калі ў краіне з’явіцца электроннае галасаванне, адкажа на пытанні хлопцаў і дзяўчат.
Даведка:
На пасяджэнні дзевятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання дэпутаты ў першым чытанні прынялі праект Закона «Аб змене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Законапраект прайшоў шырокае грамадскае абмеркаванне. Яго ўдзельнікі адзначалі актуальнасць і паўнату змен, прапанаваных для ўнясення ў выбарчае заканадаўства.
Надзея НІКАЛАЕВА
Крыніца: «Звязда»
«Народная асвета» рекомендует:
Дневник октябрёнка 1, 7–8 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
5.54 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 2, 8–9 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.81 руб.
Ссылка на видео-листалку книги на нашем YouTube-канале.
Дневник октябрёнка 3, 9–10 лет
А. А. Дамзен, А. В. Гончарова, Ю. А. Шинкоренко
Научно-популярное издание для детей младшего школьного возраста.
4.93 руб.