В рамках промопроекта "Выбираем студотряд" на 1 мая заявки на работу в студенческих отрядах подали 13 980 человек.
В перечни принимающих организаций, объектов, видов работ и количества рабочих мест для участников студенческих отрядов, утвержденные райгорисполкомами, администрациями районов города Минска внесено 1027 объектов на 35 085 рабочих мест. Из них в Минске — 157 объектов, Гродненской области — 238, Витебской — 107, Гомельской — 207, Могилевской — 75, Брестской — 106, Минской —137 объектов. В прошлом году эта цифра составляла 1174 объекта общей численностью 31 027 рабочих мест. Заключено по состоянию на 1 мая 453 договора на 7512 человек. Заявки на работу в студенческих отрядах уже подали 13 980 человек.
Всего с 1 января по 1 мая 2022 года в составе 170 отрядов трудоустроены 2826 человек. 1339 человек трудоустроены в 78 экологических отрядах, 827 — в 43 сервисных, 266 — в 16 строительных, 251 — в 18 производственных, 90 — в 9 сельскохозяйственных, 41 — в 4 педагогических, 12 — в 2 медицинских отрядах. В том числе в составе студенческих отрядов трудоустроены 1604 несовершеннолетних подростка, — отметили в ЦК БРСМ.
В третьем трудовом семестре 2022 года планируется реализовать трудовые проекты: Всебелорусская молодежная стройка "Город молодости" (Островец), молодежный производственный трудовой проект "Атлант-2022", производственный трудовой проект "Тракторостроитель-2022" на ОАО "МТЗ", производственный трудовой проект "Автозаводец-2022", педагогический трудовой проект "Вожатый" на базе Национального детского центра "Зубренок", трудовой проект на строительстве музея и реконструкции мемориального комплекса "Хатынь", строительный трудовой проект "Путейцы" на объектах Белорусской железной дороги, сервисный трудовой проект "Дорога возможностей" — работа проводниками на объектах Белорусской железной дороги.
Статус областной (Минской городской) молодежной стройки в 2022 году присвоен следующим объектам. В Брестской области — свиноводческий комплекс на 24 тыс. голов откорма в год с фермой-репродуктором и фермой откорма в деревне Большие Диковичи Пинского района. В Витебской — сразу двум объектам: строительство полигона твердых бытовых отходов в Орше и реконструкция бывших зданий здравоохранения в охранной зоне заповедника (Верхний замок) под размещение Полоцкого кадетского училища. В Гомельской области — благоустройство зоны отдыха "Остров" и территории набережной на ул.Гагарина в Добруше, Гродненской — реконструкция комплекса зданий Городской клинической больницы №3 Гродно под Гродненский областной клинический онкологический диспансер, Могилевской - строительство инфекционного корпуса на территории Могилевской больницы № 1.
Пресс-центр Министерства образования.
Дзе студэнты могуць знайсці работу на лета?
Каля 35 тысяч рабочых месцаў будзе створана сёлета для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў. З сакавіка ў краіне запушчаны промапраект «Выбіраем студатрад»: у кожнай установе адукацыі і ў кожным раённым камітэце БРСМ ідзе набор хлопцаў і дзяўчат, якія жадаюць папоўніць іх шэрагі.
— На сённяшні момант у студатрады запісалася ўжо каля 14 тысяч чалавек, — паведаміла камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Надзея ШАХОЎСКАЯ. — Не забываючыся на ранейшыя, сёлета плануем рэалізаваць і шмат новых працоўных праектаў. Сярод іх вытворчы праект «Трактарабудаўнік-22» на базе Мінскага трактарнага завода, «Аўтазаводзец-22» — на базе Мінскага аўтамабільнага завода. У Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня» запрацуе педагагічны праект «Важаты». Таксама будуць рэалізаваны два зусім новыя напрамкі, звязаныя з Беларускай чыгункай: праект для праваднікоў «Дарога магчымасцяў» і будаўнічы праект «Пуцейцы». Акрамя таго, студатрады будуць працаваць на будаўніцтве новага будынка музея ў Хатыні і рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу. Прадоўжыць работу вытворчы працоўны праект на «Атланце», дзе ў складзе рэспубліканскага студэнцкага атрада плануецца задзейнічаць каля 300 чалавек, а таксама Усебеларуская маладзёжная будоўля «Горад маладосці».
Як адзначыла Надзея Шахоўская, сёлета плануецца выезд за межы краіны значна большай колькасці студэнцкіх атрадаў. Хлопцы і дзяўчаты праходзяць у такія атрады конкурсны адбор. Атрад «Эўрыка» накіруецца на міжнародную студэнцкую будоўлю «Кузбас», таксама плануецца выезд атрада «Дойліды» — на Усерасійскую студэнцкую будоўлю «Поўнач». Атрад «Тытан» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта чакаюць на нафтагазакандэнсатным радовішчы ў Баваненкаве. Студэнты-медыкі возьмуць удзел у міжнародным медыцынскім студэнцкім атрадзе ў Кемераўскай вобласці.
У БНТУ летась у складзе студатрадаў былі працаўладкаваныя 1026 чалавек.
— Сёлета мы паставілі мэту выйсці на 1,5 тысячы працаўладкаваных студэнтаў, — расказаў сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ БНТУ Ягор НІКІЦІН. — Наш універсітэт — флагман тэхнічнай адукацыі, ён вельмі шматпрфоільны. Таму і студатрады ў нас разнайстайныя: і будаўнічыя, і вытворчыя, і сэрвісныя, ёсць нават педагагічны атрад, таму што ва ўніверсітэце функцыянуе інжынерна-педагагічны факультэт. Але трапіць у педатрад пры жаданні могуць таксама і студэнты з іншых факультэтаў, калі пройдуць адпаведную падрыхтоўку. Яна, дарэчы, займае два месяцы. Каля 200 нашых студэнтаў гэтым летам будзе працаваць з дзецьмі ў санаторыі-прафілакторыі БНТУ.
Летась у некаторых байцоў студатрадаў заробкі даходзілі да 1,5 тысячы рублёў, але сярэдні заробак вагаўся ад 800 да 900 рублёў. Конкурс са студэнтаў утвараўся ў тыя будаўнічыя арганізацыі, якія прапаноўвалі для студатрадаўцаў найлепшыя ўмовы для працы і больш высокія заробкі.
А вось у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт нядаўна звярнулася з цікавай прапановай дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» — яны запрашаюць студэнтаў у летні час папрацаваць кантралёрамі грамадскага транспарту. Прычым заробкі абяцаюць вельмі прыстойныя: ад тысячы да дзвюх тысяч рублёў.
Кансультант упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Наталля ЛАБАЧОВА паведаміла, што арганізацыі Беларусі гатовыя прадаставіць для навучэнскай моладзі каля 5 тысяч вакансій.
«Цяпер аб такой магчымасці праінфармавала больш як 400 арганізацый. Сярод вакансій пераважна прадаўцы, памочнікі прадаўцоў, кур'еры, дапаможныя рабочыя, рабочыя зялёнага будаўніцтва. З маладымі грамадзянамі, накіраванымі органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне для часовага працаўладкавання, наймальнікі заключаюць тэрміновыя працоўныя дагаворы. Такім чынам на іх распаўсюджваюцца нормы Працоўнага кодэкса і заканадаўства аб ахове працы», — адзначыла Наталля Лабачова.
Часовая занятасць моладзі ў вольны ад вучобы час арганізавана службай занятасці ва ўсіх рэгіёнах краіны круглы год. Прыярытэтнае права на часовае працаўладкаванне даецца маладым людзям з няпоўных, шматдзетных, малазабяспечаных сем'яў, непаўналетнім, якія знаходзяцца на ўліку ў камісіях і інспекцыях па справах непаўналетніх. «З мэтай арганізацыі часовай працоўнай занятасці моладзі службай занятасці ўжо заключана каля 500 дагавораў з наймальнікамі з выкарыстаннем на гэтыя мэты фінансавых рэсурсаў з дзяржпраграмы. На часовыя рабочыя месцы з фінансавай падтрымкай дзяржавы ў вольны ад вучобы час працаўладкавана больш за 3 тысячы навучэнцаў. Школьнікам прапануецца ўзяць удзел у работах па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый навучальных устаноў, рамонце вучэбнай мэблі, рэстаўрацыі кніжнага фонду бібліятэк, вырабе сувенірнай прадукцыі», — праінфармавала кансультант.
Паводле заканадаўства, да працы дапускаюцца падлеткі ва ўзросце ад 14 гадоў па згодзе бацькоў, а вось шаснаццацігадовым дазвол бацькоў ужо не патрабуецца. Ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў дзеці могуць працаваць 4 гадзіны 36 хвілін у дзень, у 16-18 гадоў — 7 гадзін. Акрамя таго, забараняецца прыцягненне асоб, маладзейшых за 18 гадоў, да працы на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, да начных і звышурочных работ, да работ у дзяржаўныя святы і святочныя дні, да работ у выхадныя дні.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота з адкрытых крыніц
Крыніца: «Звязда»
46 педатрадаў БДПУ будуць працаваць летам у дзіцячых аздараўленчых лагерах і цэнтрах
У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце створана 46 студэнцкіх атрадаў, якія аб’ядналі больш за 600 чалавек, расказалі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе ВНУ.
Для студэнцкага педагагічнага атрада «Сузор’е» БДПУ сезон пачнецца ўжо 23 мая. 30 студэнтаў адправяцца на працу ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня».
Улетку атрады БДПУ будуць працаваць на базе дзесяці дзіцячых аздараўленчых лагераў, двух спартыўна-аздараўленчых комплексаў, аднаго санаторыя, а таксама ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» Мінскай вобласці і ў Дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Жамчужына» Віцебскай вобласці.
У мэтах падрыхтоўкі будучых выхавальнікаў і важатых да працы з дзецьмі ў красавіку-маі для іх было арганізавана навучанне ў «Школе важацкага майстэрства». Удзельнікі педатрадаў пазнаёміліся з асаблівасцямі і спецыфікай арганізацыі дзіцячага адпачынку і методыкамі правядзення развіццёвых, творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Заняткі праводзілі для іх кіраўнікі студэнцкіх атрадаў, камандзіры і камісары.
Акрамя педагагічных атрадаў у БДПУ будзе арганізавана работа студэнцкага сэрвіснага атрада «Сэрвіс+». У ліпені студэнты будуць займацца падрыхтоўкай інтэрнатаў да новага навучальнага года і добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.
У педуніверсітэце падкрэсліваюць, што праца ў складзе студэнцкіх атрадаў — гэта ўнікальная магчымасць для моладзі правесці лета ярка, набыць новых сяброў і зрабіць першыя крокі ў будучую прафесійную дзейнасць. Па словах начальніка упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДПУ Святланы Маліноўскай, кіраўнікі аздараўленчых лагераў выказваюць жаданне, каб у іх працавалі менавіта студэнты педуніверсітэта, прычым больш старшых курсаў, якія ўжо гатовыя працаваць з дзецьмі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Крыніца: «Звязда»
Статус Всебелорусской молодежной стройки присвоен объектам мемориального комплекса «Хатынь»
Фото из архива
Статус Всебелорусской молодежной стройки присвоен объектам капитального ремонта и реконструкции мемориального комплекса "Хатынь". Соответствующий указ №176 подписал Президент Беларуси Александр Лукашенко. Об этом БЕЛТА сообщили в
пресс-службе главы государства.
Принять участие во Всебелорусской молодежной стройке смогут юноши и девушки в возрасте от 14 до 31 года, в том числе в составе студенческих отрядов. Это позволит объединить их значимой гражданско-патриотической идеей, будет способствовать повышению социальной активности молодежи, а также популяризации и развитию студотрядовского движения.
С инициативой придать объектам в "Хатыни" статус Всебелорусской молодежной стройки к главе государства обратились представители Белорусского республиканского союза молодежи во время обращения Президента с Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию в январе 2022 года. "У нас есть проекты, связанные с занятостью молодежи. И как вы отметили в своем Послании, молодежь необходимо воспитывать при помощи труда. Появилась инициатива студенческих отрядов Белорусского республиканского союза молодежи — объявить строительство музея на территории мемориального комплекса "Хатынь" Всебелорусской молодежной стройкой. Именно такие объекты должны возводиться руками молодых людей", — обратился к Александру Лукашенко первый секретарь ЦК БРСМ Александр Лукьянов.
Строительство музея на территории мемориального комплекса и реставрационные работы Президент поручил завершить в сжатые сроки — к 80-летию Хатынской трагедии. Как докладывал главе государства 16 апреля директор "Хатыни" Артур Зельский, первая очередь строительства запланирована на 2022 год и включает очистку скульптуры "Непокоренный человек", ремонт пьедестала, монумента "Крыша сарая" и мемориала "Венец памяти", реставрацию гранитных плит дороги "Последний путь". Во время второй очереди строительства предполагается отремонтировать мемориалы "Кладбище деревень" и "Деревья жизни", бетонные ограждения захоронений, урны с землей. Третья очередь предусматривает ремонт подсветки центральной дорожки и звукового оформления мемориала. Новое здание музея будет одноэтажным, площадью 1 тыс. кв.м, с шестью выставочными залами.
"НАЧИНАТЬ НАДО НЕМЕДЛЕННО". ЛУКАШЕНКО ПОРУЧИЛ ПОСТРОИТЬ НОВЫЙ МУЗЕЙ В "ХАТЫНИ" К 80-ЛЕТИЮ ТРАГЕДИИ
Традиция проведения молодежных строек в Беларуси насчитывает несколько десятилетий. Новый импульс она получила в 2005 году благодаря решению Президента поддержать возрождение и развитие в стране студенческих отрядов. Молодежной стройкой тогда была объявлена реконструкция части Августовского канала. В последующем студенческие отряды участвовали в возведении и реконструкции таких знаковых объектов, как Национальный академический Большой театр оперы и балета и Национальный академический театр имени Янки Купалы, Несвижский и Коссовский замки, спортивный комплекс "Минск-арена", столичная Студенческая деревня, Музей истории Великой Отечественной войны на пр.Победителей в Минске, третья линия Минского метрополитена. В 2014 году статус Всебелорусской молодежной стройки был присвоен объектам строительства Белорусской атомной электростанции, а с 2019 года - и объектам социальной инфраструктуры в Островце.
Источник: БЕЛТА
Около 40 минских студентов будут работать в студотряде на стройплощадке Национального детского технопарка
Около 40 студентов из четырех столичных вузов – БГУ, БНТУ, БГУИР и БГАТУ – в летние месяцы будут работать на стройплощадке Национального детского технопарка, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Telegram-канал ГПО «Минскстрой».
Студенты будут задействованы на строительстве лабораторно-бытового корпуса и студенческого общежития технопарка. Как уточнили на предприятии, из большого числа желающих записаться в студотряд выбрали самых достойных.
11 мая состоялась предварительная встреча стройотрядовцев с представителями треста № 4 и филиала СУ-13 – генподрядной организации, которая готовится принимать молодежь на объекте. В ходе встречи были обсуждены виды работ, рабочий график, условия оплаты труда, проживания и питания.
Планируется, что участники студотряда будут задействованы в подсобных работах, а те, у кого есть рабочая специальность, к примеру плотника, смогут работать в бригадах.
– Студенческие отряды – одно из главных направлений деятельности БРСМ. В прошлом году студотрядовским движением было охвачено более 3 тыс. человек, – рассказал первый секретарь Минской городской организации БРСМ Роман Бондарук. – Но мало сформировать стройотряд, надо еще сплотить коллектив. Поэтому для нас важно создать условия, чтобы молодые люди не только заработали деньги, но и смогли интересно отдохнуть, пообщаться. Кроме студентов стройфака в строительный отряд стараемся привлекать ребят из других вузов, чтобы они посмотрели: есть такая интересная профессия – строитель, и она нелегкая.
Мы уже определили перечень организаций, готовых в этом году принять у себя стройотряды. Их более 180 – порядка 12 тыс. рабочих мест. Сейчас в вузах идет активное формирование стройотрядов.
Источник: Минск-Новости
«Народная асвета» рекомендует: