Навіны

27 сакавіка 2019 г. у кнігарні "Дружба" ААТ “Белкніга” (пр-т Пераможцаў, 51/1) адбылася прэзентацыя кнігі беларускай пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч «Загадкавы свет» серыі «Бібліятэка Асветика».

Згодна з рэзалюцыяй трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ад 15 лістапада 1999 года, штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Гэтае свята павінна садзейнічаць моўнай разнастайнасці праз магчымасці паэтычнага слова, развіццю вершавання, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў і інш. Асноўная ж сярод іх – «надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам».

Па запрашэнні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выдавецтва «Народная асвета» далучаецца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”. Акцыя па бязвыплатнай перадачы разнастайных друкаваных выданняў бібліятэкам сярэдніх школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі праводзіцца на працягу 2019 года. У межах акцыі «Народная асвета» арганізуе передачу выданняў, карысных для сістэмы айчыннай адукацыі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Гэта паспрыяе выхаванню любві да кнігі і чытання, пашырэнню ведаў і павышэнню інтэлектуальнага патэнцыялу маладога пакалення.

14 сакавіка 2019 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут" Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі - дзецям» адбыліся прэзентацыі навукова-папулярнай серыі кніг «Рассказы Деда Природоведа» з аўтограф-сесіяй аўтараў на базе дзіцячай бібліятэкі № 10. Навучэнцы 2-х класаў гімназіі № 22 г. Мінска пазнаёміліся з Галінай і Сяргеем Трафімавымі. Мерапрыемства прайшло на высокім адукацыйным, выхаваўчым і эмацыйным узроўні. Аўтары з лёгкасцю захапілі юных чытачоў таямніцамі прыроды. Школьнікі з задавальненнем рашалі галаваломкі, адказвалі на пытанні Сяргея Анатольевіча і Галіны Уладзіміраўны, атрымлівалі прызы.

Сёлета святкуецца 390-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых вядомых беларускіх асветнікаў ХVІІ ст. – Самуіла Гаўрылавіча Пятроўскага-Сітняновіча, больш вядомага як Сімяона Полацкага.