Новости

У наш інфармацыйны век перадумова поспеху заключаецца ва ўменні здабываць інфармацыю з розных крыніц, прадстаўляць яе ў зразумелым выглядзе і ўмець эфектыўна выкарыстоўваць. Прыёмы візуалізацыі вучэбнай інфармацыі прыходзяць на дапамогу настаўнікам­ філолагам.

З году ў год павялічваецца колькасць дзяцей з парушэннем маўлення. Усё часцей яны пачынаюць гаварыць пазней, іх маўленне беднае і прымітыўнае. Важную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы адыгрываюць гульні, якія стымулююць пэўныя ўчасткі мозга, пабуджаючы да мазгавой актыўнасці. 

Многія бацькі падрыхтоўку да школы зводзяць выключна да ўмення чытаць, лічыць і пісаць. Насамрэч не трэба спадзявацца, што авалоданне гэтымі навыкамі забяспечыць дзіцяці будучыя поспехі і камфорт у школе. Больш за тое, калі сілком заганяць малых за чытанне і прымушаць гадзінамі выводзіць палачкі і кручочкі, можна моцна нашкодзіць. Ваша віна будзе не толькі ў тым, што дзіця пачало негатыўна ставіцца да школы. Куды страшней, калі вы сваёй псеўданастаўніцкай «працай» перашкаджаеце маленькаму чалавечку пазнаваць свет.