View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Навіны

Сёння адзначае дзень нараджэння знакаміты беларускі фатограф Анатоль Кляшчук. Вядомаму ў Беларусі і за яе межамі фотамайстру спаўняецца 65 гадоў.

У намінацыі «Майстэрства» 61-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» тытул «Найлепшы ілюстратар» прысуджаны Лізавеце Пастушэнка за кнігу кітайскіх народных казак «Жоўты бусел», якая пабачыла свет у выдавецтве «Народная асвета» ў 2021 годзе. А ў 2020 годзе Лізавета праілюстравала сваімі работамі зборнік казак беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча «Старая казка», за выданне якой «Народная асвета» была ўганаравана дыпломам I ступені ў намінацыі «Літфармат» 60-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

15 снежня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння (1921–1986) літаратуразнаўца, крытыка і публіцыста, доктара філалагічных навук Сцяпана Хусейнавіча Александровіча. Сорак год працаваў ён на ніве беларускай культуры і атрымаў шырокае, трывалае прызнанне як адзін з найбольш працавітых яе рупліўцаў, адкрывацель малавядомых імён у беларускай літаратуры, забытых фактаў і старонак яе гісторыі.

Сёння спаўняецца 80 гадоў таленавітаму беларускаму пісьменніку Міколу Маляўку.

Калектыў выдавецтва «Народная асвета» шчыра віншуе Мікалая Аляксандравіча з юбілеем і жадае моцнага здароўя, творчага натхнення, новых кніг, аптымізму і бадзёрасці!

Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва!

Птушкай наступнага года выбрана патрыётка Палесся, паляшучка — белая сініца (рус. – белая лазоревка) – невялікая прыгожая пеўчая птушка, якая жыве ў нас толькі на Палессі. Менавіта за яе кандыдатуру прагаласавалі сябры АПБ. Яна змяніла леляка – птушку 2021 года.